Аляксандар Кротаў
Аляксандар Кротаў (нарадзіўся 19 красавіка 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Маладэчна-2018».
Аляксандар Кротаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 красавіка 1995[1] (29 гадоў) | |
Рост | 172 см | |
Вага | 66 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Юні Ікс Лабс[d] | |
Нумар | 13 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2018 | Іслач | 44 (1) |
2016 | → Тарпэда Менск | 12 (0) |
2017—2018 | → Белшына | 32 (8) |
2019 | Рух Берасьце | 6 (2) |
2019 | Андэрдог | 13 (6) |
2020 | Ашмяны-БДУФК | 21 (2) |
2021 | Нафтан | 28 (2) |
2022 | Ліда | 21 (2) |
2023—2024 | Маладэчна-2018 | 43 (4) |
2024— | Юні Ікс Лабс[d] | 6 (2) |
Зборныя | ||
2014 | Беларусь (да 21) | 4 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьПачынаў займацца футболам у родным пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну. Пазьней трапіў у барысаўскую вучэльню алімпійскай рэзэрвы, адтуль — у юнацкую каманду БАТЭ. Адначасова гуляў у аматарскіх лігах у Менску, дзе быў заўважаны трэнэрам «Іслачы» Уладзімерам Макоўскім і запрошаны ў каманду зь Менскага раёну, за якую пачаў выступаць з 2014 году. У 2014—2015 гадах правёў за «Іслач» 33 матчы ў Першай лізе, дапамог камандзе ў сэзоне 2015 году атрымаць перамогу ў другім дывізіёне і прасунуцца ў Найвышэйшую лігу.
Да сэзону 2016 году рыхтаваўся разам зь «Іслаччу», а ў сакавіку 2016 году быў аддадзены ў арэнду ў менскае «Тарпэда»[2]. У ліпені таго ж году быў адкліканы з арэнды ў «Іслач»[3]. 30 ліпеня 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Нафтану» (2:0). У далейшым працягваў зьяўляцца на полі за асноўную каманду, звычайна выходзячы на замену.
У першай палове сэзону 2017 году выступаў пераважна за дубль, у асноўнай камандзе толькі аднойчы зьявіўся на полі. У ліпені 2017 году быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне»[4]. У складзе бабруйскага клюбу пачаў пераважна выходзіць на замену. Па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2017 году вярнуўся ў «Іслач»[5], аднак у студзені 2018 году зноў трэнаваўся зь «Белшынай» і ў выніку быў паўторна арандаваны бабруйчанамі[6]. Сэзон 2018 пачынаў у асноўным складзе бабаруйскага клюбу, аднак улетку атрымаў траўму, празь якую прапусьціў амаль усю другую палову сэзону. У лістападзе 2018 году вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[7], а ў сьнежні па заканчэньні кантракта пакінуў клюб[8].
У студзені 2019 году склаў аднагадовы кантракт зь берасьцейскім «Рухам»[9], аднак ужо ў ліпені 2019 году пакінуў каманду[10], а ў жніўні ўзмоцніў склад «Андэрдога»[11]. У пачатку 2020 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Андэрдогам», аднак клюб ня быў дапушчаны да Першай лігі, пасьля чаго ў сакавіку нападнік далучыўся ад складу «Ашмянаў-БДУФК», дзе замацаваўся ў пачатковым складзе.
У пачатку 2021 году далучыўся да наваполацкага «Нафтану», дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У пачатку 2022 году праходзіў прагляд у рагачоўскім «Макслайне», а пазьней трэнаваўся зь «Лідай» і ў красавіку афіцыйна быў далучаны да складу каманды[12]. Рэгулярна зьяўляўся ў першай адзінаццатцы лідзкай каманды. Пакінуў «Ліду» па заканчэньні сэзону 2022 году. У лютым 2023 году стаў гульцом «Маладэчна-2018»[13]. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з клюбам[14].
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Тарпэда Менск | 2016 | Першая ліга | 12 | 0 |
Іслач | Найвышэйшая ліга | 10 | 1 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 | |
Белшына | Першая ліга | 17 | 5 | |
2018 | Першая ліга | 15 | 3 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Aleksandr Krotov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ "Ислочь" отправила еще одного нападающего в минское "Торпедо" (рас.)
- ^ Кротов вернулся в «Ислочь» (рас.)
- ^ "Ислочь" отдала Кротова в аренду "Белшине" (рас.)
- ^ Александр Кротов вернулся из аренды (рас.) Афіцыйны сайт «Іслачы»
- ^ "Ислочь" отдала Кротова в аренду "Белшине" (рас.)
- ^ Кротов, Тараканов и Федотов вернулись в "Ислочь" из аренды (рас.)
- ^ Букаткин, Туранок и еще пять игроков покинули "Ислочь" (рас.)
- ^ "Рух" подписал соглашение с Кротовым (рас.)
- ^ "Рух" расстался с Кротовым и Хутко (рас.)
- ^ Кротов стал игроком "Андердога" (рас.)
- ^ Исход "Барановичей", тайна "Орши", подкрепление "Осиповичей". Аутсайдеры первой лиги (+ таблица трансферов) (рас.)
- ^ Кротов перешел в "Молодечно-2018" (рас.)
- ^ Александр Кротов продлил контракт с "Молодечно-2018" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)