Анатоль Літвіновіч

беларускі фальклярыст

Анатоль Фёдаравіч Літвіновіч (нар. 25 лістапада 1951, вёска Любань Вялейскага раёну Менскай вобласьці — 2023) — беларускі мовазнаўца, фальклярыст і этнограф. Кандыдат філялягічных навук (1992 год)[1].

Анатоль Літвіновіч

лац. Anatol Litvinovič
Дата нараджэньня 25 лістапада 1951(1951-11-25)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2023
Месца вучобы
Занятак фальклярыст, этнограф, публіцыст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d]

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт у 1975 годзе. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Докшыцкім раёне, пазьней — старшым навуковым супрацоўнікам у Музэі рамёстваў і народных промыслаў у Заслаўі.

З 1979 году працаваў ў аддзеле (музэі) старажытнабеларускай культуры Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі, з 1988 году — у лябараторыі беларускага фальклёру БДУ сьпярша навуковым, пазьней старшым навуковым супрацоўнікам. У 1992 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Пытаньні беларускай фальклярыстыкі ў польскім пэрыядычным друку другой паловы XIX — пачатку ХХ стагодзьдзя».

У пачатку 2000-х гадоў працаваў у Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце імя Максіма Танка на катэдры тэорыі і гісторыі культуры, пазьней дацэнтам на катэдры рэжысуры абрадаў і сьвятаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў.

У 2021 годзе ў час пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня затрымліваўся супрацоўнікамі сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі на 10 дзён за налепленыя на акно бела-чырвона-белыя сэрцайкі; пакуль адбываў арышт, нехта выбіў шыбу ў кватэры, дзе жыла сямʼя[2].

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Дасьледаваў рэгіянальныя асаблівасьці беларускай традыцыйнай культуры (асабліва Палесься), фальклёру Чарнобыльскага рэгіёну, пытаньняў гісторыі беларускай фальклярыстыкі, беларуска-польскіх, беларуска-летувіскіх, беларуска-расейскіх, беларуска-нямецкіх повязяў у галіне традыцыйнай народнай культуры.

Зьвяртаў увагу на тое, што расейцы, украінцы, палякі ды іншыя народы часта называлі беларускую мову «літоўскай» яшчэ ў XIX стагодзьдзі[3].

  1. ^ Беларускі фальклор: энцыклапедыя, у 2 т. Т. 2. — Менск, 2006. С. 40.
  2. ^ Памёр навуковец Анатоль Літвіновіч, Наша Ніва, 21 студзеня 2023 г.
  3. ^ Літвіновіч А. Беларуская мова на старонках «Энцыклапедыі літоўскай мовы» // Наша слова. № 32 (975), 2010 г.