Урэчча
Урэ́чча[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Бярозаўцы. Цэнтар сельсавету Любанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2961 чалавек[1]. Знаходзіцца за 24 км на паўночны захад ад Любані, за 177 км ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Асіпавічы. Аўтамабільныя дарогі на Слуцак, Любань, Старыя Дарогі.
Урэчча | |
трансьліт. Urečča | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Любанскі |
Сельсавет: | Урэцкі |
Насельніцтва: | 2961 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1794 |
Паштовы індэкс: | 223831 |
СААТА: | 6234836905 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°56′55″ пн. ш. 27°53′10″ у. д. / 52.94861° пн. ш. 27.88611° у. д.Каардынаты: 52°56′55″ пн. ш. 27°53′10″ у. д. / 52.94861° пн. ш. 27.88611° у. д. |
Урэчча на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Урэчча | |
![]() |
Урэчча — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны (частка Наваградчыны). Галоўнай мясцовай славутасьцю была шкляная мануфактура, заснаваная князямі Радзівіламі.
ГісторыяРэдагаваць
Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць
Першы пісьмовы ўпамін пра Ўрэчча як маёнтак Слуцкага княства датуецца 1635 годам, калі тут адкрылася люстраная мануфактура. Да 1600 году гэтая мясьціна знаходзілася ў валоданьні Алелькавічаў, пазьней перайшла да Радзівілаў.
У 1734 годзе Ганна Кацярына Радзівіл заснавала тут Урэцкую шкляную мануфактуру, прадукцыя якой вылучалася высокай мастацкай вартасьцю. У складзе мануфактуры працавалі 2 гуты, шліфавальня, паліравальная, рысавальная і іншыя майстэрні, дзе выраблялі сталовы посуд з каляровага, малочнага шкла і крышталю, жырандолі, кандэлябры, падсьвечнікі, шкло да акуляраў, лупаў, гадзіньнікаў. У ХVІІІ стагодзьдзі ў мястэчку зьявіўся касьцёл, таксама дзейнічалі царква Сьвятога Мікалая і сынагога[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Урэчча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Горкаўскай воласьці Бабруйскага павету. У гэты час мясьціна перайшла ў валоданьне Вітгенштэйнаў.
З 1830 году ва Ўрэччы працаваў бровар з паравым катлом і вадзяным рухавіком, на 1841 год — 2 мануфактуры вытворчасьці люстэркаў, шклянога посуду і ліставога шкла. На іх месцы ў канцы XIX ст. адкрыліся керамічныя майстэрні. На 1848 год у мястэчку было 79 двароў, на 1885 год — 60, на 1892 год — каля 70 будынкаў у мястэчку і каля 20 — у вёсцы.
Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку Ўрэччы было 78 двароў, дзейнічалі царква Сьвятога Мікалая, касьцёл, сынагога і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі 2 заводы ганчарнага посуду і 7 крамаў, у аднайменным сяле было 129 двароў, хлебазапасны магазын і карчма, у аднаменным маёнтку — 4 двары і вінакурня. У пачатку XX ст. працавалі народная вучэльня, царкоўнапрыходзкая школа, пошта, аптэка, пажарная дружына. У 1904 годзе за 1 км ад мястэчка збудавалі чыгуначную станцыю Ўрэчча на лініі Асіпавічы — Слуцак. У 1907 годзе ў мястэчку збудавалі новы касьцёл (зьнішчаны бальшавікамі ў 1930-я гады)[4]. У 1915 годзе на лініі Асіпавічы — Слуцак адкрылася чыгуначная станцыя.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ўрэчча занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы часРэдагаваць
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Урэчча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР. У 1919—1920 гадох Урэчча займалі польскія войскі. У 1920—1930-я гады ў мястэчку дзейнічалі хата-чытальня зь бібліятэкай, школа працоўнай моладзі, сярэдняя беларуская і 7-гадовая расейская школы. У 1924 годзе Ўрэчча ўвайшло ў склад Слуцкага раёну, 27 верасьня 1938 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 20 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
З 25 сьнежня 1962 году Ўрэчча ўваходзіць у склад Любанскага раёну.
- Гістарычныя здымкі і графіка Ўрэчча
Прачысьценская царква. Я. Мінін, 1927 г.
НасельніцтваРэдагаваць
ДэмаграфіяРэдагаваць
- XIX стагодзьдзе: 1814 год — 174 чал.; 1886 год — 595 чал.; 1897 год — 510 чал. у мястэчку Ўрэччы, 810 чал. у сяле Ўрэччы, 32 чал. у маёнтку Ўрэччы[5]
- XX стагодзьдзе: 1923 год — 1165 чал. (зь іх 863 жыды) у мястэчку Ўрэччы, 299 чал. у сяле Ўрэччы, 49 чал. у маёнтку Ўрэччы; 1924 год — 1064 чал. у мястэчку Ўрэччы і 1140 чал. у сяле Ўрэччы; 1939 год — 5591 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 3745 чал.[6]; 2002 год — 3 тыс. чал.[7]; 2006 год — 3,4 тыс. чал.[8]; 2008 год — 3,3 тыс. чал.; 2009 год — 3168 чал.[9] (перапіс); 2011 год — 3165 чал.[10]; 2015 год — 3008 чал.[11]; 2016 год — 2959 чал.[12]; 2017 год — 2938 чал.[13]; 2018 год — 2961 чал.[1]
АдукацыяРэдагаваць
Ува Ўрэччы працуюць 2 сярэднія школы, 3 дашкольныя ўстановы.
МэдыцынаРэдагаваць
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.
КультураРэдагаваць
Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом культуры.
ЭканомікаРэдагаваць
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці (сьпіртовы і хлебны заводы) і машынабудаваньня.
Турыстычная інфармацыяРэдагаваць
СлавутасьціРэдагаваць
- Будынак сьпіртовага заводу (канец XIX — пачатак XX стагодзьдзя)
- Могілкі юдэйскія
- Царква Сьвятога Мікалая (1951)
Страчаная спадчынаРэдагаваць
- Ваданапорная вежа (1915)
- Капліца, што належала да Слуцкай Фары[14]
- Царква Прачыстай Багародзіцы (ХVIII ст.; Сьвяты Пасад)
ВойскаРэдагаваць
На 2022 год ва Ўрэччы месьцілася 969-я база рэзэрву танкаў Узброеных сілаў Беларусі[15].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 264
- ^ Сіняк Н. Урэчча // ЭГБ. — Менск: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 591.
- ^ Урэчча — парафія Святога Духа і св. Францішка Асізскага. Catholic.by. Праверана 20 сьнежня 2011 г.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 203.
- ^ Сіняк Н. Урэчча // ЭГБ. — Менск: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 590.
- ^ БЭ. — Менск: 2003 Т. 16. С. 259.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Менск, 2007.
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 202.
- ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Jelski A. Urzecze (3) // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 823.
- ^ Расея масава завозіць у Беларусь дроны, а вывозіць тэхніку і боепрыпасы // Партал «Наша ніва», 11 кастрычніка 2022 г. Праверана 12 кастрычніка 2022 г.
ЛітаратураРэдагаваць
- Аленчык М. Урэчча // Менская праўда. — 1990. — 30 жн.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — ISBN 985-11-0263-6
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 3 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2012. — 624 с.: іл. ISBN 978-985-11-0636-9.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Любанскага р-на / Рэд.-уклад. В. Р. Феранц; Рэдкал.: В. А. Сойка і інш. — Менск: Ураджай, 1996. — 438 с. ISBN 985-04-0160-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892.