Крынкаўскі раён
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР
Кры́нкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР у Беластоцкай вобласьці ў 1940—1944 гадах.
Крынкаўскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | раён Беларусі і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Крынкі |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Дата скасаваньня | 20 верасьня 1944 |
Месцазнаходжаньне | |
Крынкаўскі раён Беластоцкай вобласьці (студзень 1940 году)
| |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Створаны 15 студзеня 1940 году ў складзе Беластоцкай вобласьці. Цэнтар — Крынкі. Плошча 0,9 тыс. км2 (1941). Падзяляўся на 13 сельсаветаў:
- Алекшыцкі
- Вялікабераставіцкі
- Галынкаўскі
- Глебавіцкі
- Гаранскі
- Данілкаўскі
- Ёдкавіцкі
- Крушынянскі
- Крынкаўскі
- Макараўскі
- Малабераставіцкі
- Хамянтоўскі
- Эйсмантаўскі
У 1944 годзе частка раёну перададзеная Польскай Народнай Рэспубліцы. У сувязі з гэтым 20 верасьня 1944 году адміністрацыйны цэнтар раёну перанесены ў г.п. Вялікая Бераставіца, а раён перайменаваны ў Бераставіцкі і ўключаны ў склад Гарадзенскай вобласьці.
Літаратура
рэдагаваць- Крынкаўскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 С. 278
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 184
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 85