Сялява (возера)
Сяля́ва — возера ў Крупскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад г. п. Крупкі.
Возера
Сялява
Сялява | |||||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Уваходзіць у водную сыстэму рэчкі Лукомкі (басэйн Дзьвіны), уяўляе сабою азёрнае вадасховішча, утворанае на месцы азёраў Сялява і Рабца. У возера ўпадаюць рэкі Высокая і Ракітаўка, на поўначы злучанае шырокай пратокай з возерам Абіда.
У цяперашні час агульная плошча воднага люстэрка складае 1500 га (324 км²). Даўжыня возера з поўначы на поўдзень дасягае 14,4 км. Даўжыня берагавой лініі 44,3 км. Найвялікшая шырыня ў паўночнай частцы складае 2,5 км, сярэдняя 1,04 км. Возера належыць да вадаёмаў сярэдняй глыбіні: максымальная глыбіня дасягае 17,6 м. Аб’ём вады 94,8 млн м³.
У цэнтральнай частцы вадаёма знаходзяцца тры выспы, найбуйнейшая зь іх мае плошчу каля 200 га і аддзелены ад сушы пратокай шырынёй 100—120 м, глыбінёй 2,2 м.
Схілы катлавіны вышынёй 6—8 м (на поўначы 3—5 м), пераважна парослыя хмызьняком, часткова — лесам. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, на поўдні зьліваюцца са схіламі. Уздоўж берагоў вузкая перарывістая паласа з асоту, чароту, трысьнягу, хвашчу. Дно да глыбіні 4—6 м, месцамі да 10 м пясковае, ніжэй высланае бузамі. Зарастае слаба.
У выніку будаўніцтва на рацэ Югна Сяляўскай ГЭС узровень возера падняты. З 1993 году ўваходзіць у склад заказьніка «Сялява».
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Озера Белоруссии. О.Ф. Якушко и др. — Мн.: Ураджай, 1988. — 216 с.