Уладзімер Кавалёнак

савецкі касманаўт

Уладзі́мер Васі́льевіч Кавалёнак (нар. 3 сакавіка 1942 году, вёска Белае Крупскага раёну Менскай вобласьці БССР) — савецкі і беларускі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюзу.

Уладзімер Кавалёнак
Нарадзіўся3 сакавіка 1942 (82 гады)
вёска Белае, Крупскі раён, Менская вобласьць, БССР, СССР
ПрафэсііЛётчык-касманаўт
Воінскае званьне Генэрал-палкоўнік
ЭкспэдыцыіСаюз-25, Саюз-29, Саюз Т-4, Салют-6
Узнагароды
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені
Ордэн «За вайсковыя заслугі (Расея)»
Ордэн «За вайсковыя заслугі (Расея)»
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн «За службу Радзіме ва Ўзброеных сілах СССР 3 ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Ўзброеных сілах СССР 3 ступені
Мэдаль «За заслугі ў засваеньні космасу»
Юбілейны мэдаль «300 гадоў расейскаму флёту»
Юбілейны мэдаль «300 гадоў расейскаму флёту»
Мэдаль «У памяць 850-годзьдзя Масквы»
Мэдаль «У памяць 850-годзьдзя Масквы»
Юбілейны мэдаль «За доблесную працу (За воінскую доблесьць). У азнаменаваньне 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна»
Юбілейны мэдаль «За доблесную працу (За воінскую доблесьць). У азнаменаваньне 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна»
Мэдаль «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Мэдаль «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Мэдаль «Вэтэран Узброеных сілаў СССР»
Мэдаль «Вэтэран Узброеных сілаў СССР»
Мэдаль «50 гадоў Узброеным Сілам СССР»
Мэдаль «50 гадоў Узброеным Сілам СССР»
Мэдаль «60 гадоў Узброеным Сілам СССР»
Мэдаль «60 гадоў Узброеным Сілам СССР»
Мэдаль «70 гадоў Узброеным Сілам СССР»
Мэдаль «70 гадоў Узброеным Сілам СССР»
Мэдаль «50 гадоў савецкай міліцыі»
Мэдаль «50 гадоў савецкай міліцыі»
Мэдаль «За вайсковую доблесьць» I ступені (Расея)
Мэдаль «За вайсковую доблесьць» I ступені (Расея)
Мэдаль «За ўмацаваньне баявой садружнасьці»
Мэдаль «За ўмацаваньне баявой садружнасьці»
Мэдаль «За бездакорную службу» I ступені (СССР)
Мэдаль «За бездакорную службу» I ступені (СССР)
Мэдаль «За бездакорную службу» II ступені (СССР)
Мэдаль «За бездакорную службу» II ступені (СССР)
Мэдаль «За бездакорную службу» III ступені (СССР)
Мэдаль «За бездакорную службу» III ступені (СССР)
Лётчык-касманаўт СССР
Лётчык-касманаўт СССР
Герой НДР
Герой НДР
Герой Мангольскай Народнай Рэспублікі
Герой Мангольскай Народнай Рэспублікі
Ордэн Крыж Грунвальду 3 клясы
Ордэн Крыж Грунвальду 3 клясы
Ордэн Карла Маркса
Ордэн Карла Маркса
Ордэн Сухэ-Батора
Ордэн Сухэ-Батора
Ордэн За службу Радзіме 2 ступені
Ордэн За службу Радзіме 2 ступені
Мэдаль «Братэрства па зброі» (НДР)
Мэдаль «Братэрства па зброі» (НДР)
Уладзімер Кавалёнак у Вікісховішчы

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Дзяцінства

рэдагаваць

Нарадзіўся 3 сакавіка 1942 року ў вёсцы Белае Крупскага раёну Менскай вобласьці Беларускай ССР, дзе і правёў дзіцячыя і школьныя гады. Беларус. Скончыў 10 клясаў сярэдняй школы на радзіме ў 1959 року.

Пачатак вайсковай службы

рэдагаваць

У 1959 року паступіў у Балашоўскую вышэйшую вайсковую авіяцыйную вучэльню лётчыкаў, якую скончыў у 1963 року. Служыў у вайскова-транспартнай авіяцыі, дзе зьдзяйсьняў палёты на самалётах Ан-24 спачатку ў якасьці другога пілёта, а затым камандзіра карабля. У 1965 року разглядаўся як кандыдат у аддзел касманаўтаў, залічаны ня быў, але пакінуты ў рэзэрве для наступнага залічэньня.

У 1967 року быў залічаны ў аддзел касманаўтаў, у групу ВПС № 4, дзе прайшоў поўны курс агульнакасьмічнай падрыхтоўкі і курс падрыхтоўкі да палётаў на караблях тыпу «Саюз» і арбітальных станцыях «Салют».

У траўні 1975 року ўваходзіў у склад дублюючага экіпажу пры палёце «Саюзу-18-2».

У 1976 року скончыў Вайскова-паветраную акадэмію імя Ю. А. Гагарына, не спыняючы працу ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына.

Першы палёт

рэдагаваць

З 9 па 11 кастрычніка 1977 року зьдзейсьніў свой першы палёт у космас на касьмічным караблі «Саюз-25» (пазыўны «Фатон-1») у якасьці камандзіра карабля. У экіпаж таксама ўваходзіў Валеры Румін. Паводле праграмы палёту «Саюз-25» павінен быў састыкавацца са станцыяй «Салют-6», але з-за няштатных рэжымаў работы сыстэмы збліжэньня стыкоўку ажыцьцявіць не ўдалося і палёт быў датэрмінова спынены. Агульная працягласьць першага знаходжаньня ў космасе склала 2 дні 44 хвіліны і 45 сэкунд.

У сьнежні 1977 і ў студзені 1978 року ўваходзіў у склад дублюючых экіпажаў караблёў «Саюз-26» і «Саюз-27» адпаведна.

Другі палёт

рэдагаваць
 
Паштовая марка Беларусі «Заваёўнікі космасу, ураджэнцы Беларусі»

З 15 чэрвеня да 2 лістапада 1978 зьдзейсьніў свой другі палёт у космас на касьмічным караблі «Саюз-29» у якасьці камандзіра карабля. У экіпаж таксама ўваходзіў Аляксандар Іванчанкаў. Было зьдзейсьненае стыкаваньне з арбітальнай станцыяй «Салют-6». У час работы экіпаж прыняў дзьве міжнародныя экспэдыцыі: савецка-польскую (Пётар Клімук і Міраслаў Гермашэўскі) і савецка-нямецкую (Валеры Быкоўскі і Зыгмунд Ен). 29 ліпеня правёў выхад у адкрыты космас супольна з Іванчанкавым, працягласьць знаходжаньня па-за караблём склала 2 гадзіны 5 хвілін. 2 лістапада вярнуўся на Зямлю на борце касьмічнага карабля «Саюз-31». Агульная працягласьць палёту склала 139 дзён 14 гадзін 47 хвілін 32 сэкунды.

У лістападзе 1980 року ўваходзіў у склад дублюючага экіпажу пры палёце касьмічнага карабля «Саюз Т-3».

Трэці палёт

рэдагаваць

З 12 сакавіка да 26 траўня 1981 року зьдзейсьніў свой трэці палёт у космас на касьмічным караблі «Саюз Т-4» таксама камандзірам карабля. У экіпаж таксама ўваходзіў Віктар Савіных. Было зьдзейсьненае стыкаваньне з арбітальнай станцыяй «Салют-6». Пад час работы экіпаж прыняў дзьве міжнародныя экспэдыцыі: савецка-мангольскую (Уладзімер Джанібекаў і Жугдэрдэмідыйн Гурагчы) і савецка-румынскую (Леанід Папоў і Думітру Прунарыю). Агульная працягласьць трэцяга палёту склала 74 дні 17 гадзін 37 хвілін 23 сэкунды.

Далейшая служба

рэдагаваць
 
Нагрузачны прафіляктычны касьцюм У. Кавалёнка (1981)

У 1984 року скончыў Вайсковую акадэмію Генэральнага штаба УС СССР. Прызначаны намесьнікам начальніка 1-е ўправы (падрыхтоўка касманаўтаў) Цэнтру падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына. У сувязі з гэтым прызначэньнем выбыў з аддзелу касманаўтаў.

Зь лютага 1986 року — намесьнік камандуючага 37-й паветранай арміі Вярхоўнага галоўнакамандаваньня (стратэгічнага прызначэньня). З сакавіка 1988 — намесьнік начальніка катэдры Вайсковай акадэміі Генэральнага штаба.

З 1989 па 1992 рок зьяўляўся народным дэпутатам Рэспублікі Беларусь. З 1991 року — прэзыдэнт Беларускай рэспубліканскай фэдэрацыі касманаўтыкі. З 1990 да 1992 — начальнік 30-га цэнтральнага навукова-дасьледвальнага інстытуту Міністэрства абароны Расеі. Зь ліпеня 1992 року — начальнік Вайскова-паветранай інжынэрнай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага. 20 лютага 1993 року прысвоена званьне генэрал-палкоўніка авіяцыі. Кандыдат вайсковых навук, прафэсар.

На выбарах Расейскай Дзяржаўнай думы 1995 року ўваходзіў у першую тройку фэдэральнага сьпісу Партыі эканамічнай свабоды (лідэр — Канстанцін Баравы). 25 студзеня 2001 абраны прэзыдэнтам Фэдэрацыя касманаўтыкі Расеі[1]. З чэрвеня 2002 року — у запасе па ўзросьце.

Узнагароды

рэдагаваць
  1. ^ Президент ФКР (рас.) Деятельность ФКР. Федерация космонавтики России. Праверана 9 лістапада 2015 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Уладзімер Кавалёнаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў