Эса

рака ў Беларусі

Э́са — рака ў Беларусі, у басэйне Дзьвіны. Цячэ ў Крупскім раёне Менскай вобласьці і Чашніцкім і Лепельскім раёнах Віцебскай вобласьці. Даўжыня 84 км. Плошча вадазбору 1040 км². Выдатак вады ў вусьці 7,28 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.

Рака
Эса
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Падлукі
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць і Менская вобласьць
Даўжыня 84 км
Сярэднегадавы сьцёк 7,28 м³/с
Плошча басэйну 1040 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Красналукі.

Назва ракі, відаць, паходзіць ад балцкага слова еsе — 'брод'.

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца за 0,6 км на поўдзень ад вёскі Двара Пярэсікі Крупскага раёну, упадае ў Лепельскае возера з поўдня, за 1 км на паўднёвы захад ад места Лепеля.

Даліна ў асноўным трапэцападобная. Яе шырыня ў верхняй плыні 2—3 км, ніжэй — да 1 км, месцамі — да 6 км. Абалона двухбаковая, у верхняй і сярэдняй плыні шырынёй 300—600 м, месцамі пашыраецца да 0,5—1 км. Рэчышча ў верхняй плыні ад вытоку на працягу 38 км каналізаванае. Шырыня яго ў верхняй плыні 2—5 м, у сярэдняй — 5—12 м, у ніжняй — 10—12 м.

Разводзьдзе звычайна праходзіць з 3-й дэкады сакавіка да канца траўня. Працягласьць разводзьдя каля 55 дзён[1].

Працякае ў межах Верхнебярэзінскай нізіны і Вушацка-Лепельскага ўзвышша. Вадазбор — слабаўзгорыстая раўніна. Берагі стромкія і абрывістыя, няўстойлівыя, часта сустракаюцца асыпкі.

Расьліннасьць і азёрнасьць

рэдагаваць

Найбольш прыгожая мясьціна на рацэ каля вёскі Забаеньня, што раскінулася на правым беразе. Пераважаюць іглічныя лясы, якія пакрываюць у асноўным ніжнюю частку вадазбору. Яны займаюць абодва берагі ракі больш чым на 5 км. Балоты сустракаюцца галоўным чынам у верхняй і сярэдняй плыні, азёры пераважна ў нізоўі (найбольшыя Бярэшча і Акона).

Гісторыя

рэдагаваць

Многія стагодзьдзі Эса была ракой-працаўніцай, адным зь зьвёнаў воднага ланцуга, які пралягаў між Чорным і Балтыйскім морамі. Цяпер яна значна памялела.

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 410.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 410.
  • Геаграфія Беларусі: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Л. В. Казлоўская і інш. — Мн., 1992.— 382 с.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чашніцкага р-на. — Мн.: Беларуская навука, 1997. — 542 с. ISBN 5-343-01611-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.