Возера
Абіда
Краіна Беларусь
Плошча 0,64 км²[1]
Плошча вадазбору 327 км²[1]
Максымальная глыбіня 17 м[1]
Сярэдняя глыбіня 10 м[2]
Найбольшая даўжыня 1,5 км[1]
Найбольшая шырыня 0,7 км[1]
Вышыня над узроўнем мора 165 м[3]
Каардынаты 54°36′5″ пн. ш. 29°10′8″ у. д. / 54.60139° пн. ш. 29.16889° у. д. / 54.60139; 29.16889Каардынаты: 54°36′5″ пн. ш. 29°10′8″ у. д. / 54.60139° пн. ш. 29.16889° у. д. / 54.60139; 29.16889
Абіда на мапе Беларусі
Абіда
Абіда
Абіда

Абі́да[4]возера ў Крупскім раёне Менскай вобласьці, знаходзіцца за 30 км на поўнач ад гораду Крупкаў, каля вёскі Хальнявічы (Халопеніцкі сельсавет).

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Югна (Дзьвіна), на вытоку якой з возера пабудаваная плаціна і ГЭС. Плошча паверхні возера — 0,64 км², вадазбору — 327 км², найбольшая глыбіня — 17 м[1].

Геаграфія

рэдагаваць

Вадазбор раўнінны, пераважаюць пяскі, тарфянікі, радзей марэнныя супяскі. Шырокай пратокай злучанае з возерам Сялява, выцякае рака Югна, упадаюць 2 ручаі.

Возера эўтрофнае, катлавіна авальнай формы, схілы спадзістыя, парослыя хмызьняком і рэдкалесьсем, на паўднёвым захадзе і паўночным усходзе вялікія лясныя масівы. Берагі нізкія, пясчаныя, на паўднёвым усходзе забалочаныя.

Мелкаводзьдзе вузкае, уздоўж берагоў пясчанае (месцамі гліністае), глыбей дно глініста-ілістае і сапрапэлістае. Зарастае умерана.

Водзяцца плотка, лін, шчупак, акунь, лешч, джгір, укляя, мянтуз, язь і іншая рыба.

  1. ^ а б в г д е Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1. С. 28.
  2. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.. С. 16.
  3. ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.
  4. ^ Абіда (рас.) Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь. Дзяржкартгеацэнтар.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1. С. 28.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.. С. 17.
  • Природа Белоруссии: популярная энциклопедия. / Рэдкал.: И. П. Шамякин, А. Г. Булавко, Р. Г. Гарецкий и др. — Мн.: «Белорусская Советская Энциклопедия», 1986. — 598 с.. С. 199.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць