Газаправо́д Яма́л — Эўро́па (скарочана ГЯЭ) — транзытны газаправод агульнай працягласьцю 4196 км, пабудаваны з мэтаю злучэньня Эўропы з пакладамі прыроднага газу на паўвысьпе Ямал (Цюменская вобласьць Расеі).

Газаправод Ямал — Эўропа
Асноўныя існуючыя і заплянаваныя газаправоды з Расеі ў Эўропу

Трубаправод мае дыямэтар 1420 мм, ціск у ім забясьпечвае 31 кампрэсар, сумарная магутнасьць якіх складае 2399 МВт. Прыкладна 3000 км трубаў праходзіць па тэрыторыі Расеі, 575 км — па тэрыторыі Беларусі і 680 км — Польшчы. У Нямеччыне ён падзяляецца на лякальную сетку трубаправодаў.

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць