Відзаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі
Ві́дзаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Цэнтар савету — мястэчка Відзы (не ўваходзіць у склад савету).
Гісторыя
рэдагавацьСтвораны 8 красавіка 2004 году. Відзаўскаму сельсавету былі перададзеныя 75 вёсак скасаванага Відзаўскага пасялковага савету (за выключэньнем Відзаў і сельскіх населеных пунктаў у межах сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыва «Бярозавы край»), 26 вёсак скасаванага Дрысьвяцкага сельсавету і 20 вёсак скасаванага Казянскага сельсавету.
17 сакавіка 2010 году ліквідаваныя хутары Аўштакальня і Калёнія[1].
26 кастрычніка 2011 году ліквідаваныя населеныя пункты Балікі, Бержанішкі, Кірмялішкі, Кузьмішкі, Шлявішкі[2].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0 С. 70