Дрысьвята

рака ў Беларусі
(Перанакіравана з «Дрысьвяціца»)

Дрысьвя́та, Дру́кша — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дзісны (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 44 км. Плошча вадазбору 1020 км². Выдатак вады ў вусьці 6,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.

Рака
Дрысьвята
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Грытуноў
Вусьце Дзісна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 44 км
Сярэднегадавы сьцёк 6,1 м³/с
Плошча басэйну 1020 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца каля вёскі Грытуноў (да пабудовы ГЭС Сяброўства народаў у 1953 годзе рака выцякала з возера Дрысьвятаў). Дзялянка былога рэчышча паміж вёскамі Ёдзішкамі і Вусьцем цяпер лічыцца прытокам Дрысьвяты — Дрысьвяткай. Верхняя плынь ракі ў межах Браслаўскай грады, ніжняя — на захадзе Полацкай нізіны, вусьце каля вёскі Казянаў. Цячэ праз азёры Доўгае, Высокае (паміж імі збудавалі ГЭС Шлях да камунізму) і Богінскае.

Даліна пераважна трапэцападобная, шырынёй 200—250 м. Абалона перарывістая, яе пераважная шырыня 50—100 м. Рэчышча мерна зьвілістае, паміж вёскамі Кякштамі (вусьце Прорвы) і Ёдзішкамі на працягу 8,9 км каналізаванае. Шырыня рэчышча ў межань да 14 м[1].

На вадазборы 139 азёраў, якія займаюць плошчу каля 125 км² (12% вадазбору). На беразе возера Дрысьвятаў (тэрыторыя Летувы) Ігналінская АЭС.

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 155—156.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1