Сем’і і групы моваў

артыкул-сьпіс Вікімэдыі

Радаслоўнае дрэва моваў, або Генэалягічная клясыфікацыя моваў — вывучэньне і падзел моваў сьвету (аднясеньне да азначанае суполкі, сям’і і інш.) на аснове іх падабенства, зьвязанага з наяўнасьцю роднасных сувязей паміж імі.

Мовы ў сьвеце. Іхні памер на Зямлі.

Навуковыя асновы

рэдагаваць

Роднасныя сувязі абумоўлены тым, што мовы пэўнай групы або сям’і ўтвараюцца з адной мовы-асновы (мовы-продка) спосабам яе распадзеньня. Мова-продак — гэта сапраўдная мова, якая некалі існавала і якую нельга аднавіць поўнасьцю, але можна аднавіць частку гукаў, словаў, правапіс і сказы. Аднова адбываецца спосабам супастаўленьня роднасных моваў на падставе параўнальна-гістарычнага спосабу. Найбольш дакладны матэрыял дае параўнаньне граматычнай структуры, што тлумачыцца абмежаванасьцю набору граматычных значэньняў у мовах сьвету і іх устойлівасьцю ў адносінах да зьмяненьня, а таксама тым, што словазьмяняльныя формы амаль не запазычваюцца. Больш складанае выкарыстаньне слоўных адпаведнасьцей паміж мовамі: вялікая колькасьць супадзеньняў на гэтым узроўні тлумачыцца запазычаньнямі (напр., беларускае «кампутар» < па-ангельску: computer). Для слоўных параўнаньняў бяруць словы, якія гістарычна належаць да часу мовы-продка: назвы роднасьці і сваяцтва, некаторых жывёл, расьлін, прылад работы, частак цела, некаторыя невытворныя займеньнікі і інш. Важную ролю адыгрывае і гукавое вымаўленьне таго, што параўноўваецца. Самы надзейны спосаб роднасьці моў — частковае супадзеньне і разыходжаньне гукавой абалонкі пры ўмове пастаянных гукавых адпаведнасьцей і ўліку законаў вымаўленьня кожнай мовы. Напрыклад, па-лацінску: ferunt'' адпавядае беларускаму «бяруць», што пацьвярджаецца пастаянным узьнікненьнем беларускага «б» замест лацінскага «f» («брат» — frater, «боб» — faba).

Пры радаслоўным падзеле блізкароднасныя мовы аб’ядноўваюць у падгрупу, потым — групу, сям’ю моў. У сьвеце налічваецца некалькі тысяч моў. Найбольш вядомыя даведнікі ўключаюць толькі сучасныя (=жывыя і нядаўна вымерлыя) мовы. Паводле Ethnologue такіх 6909[1], а па Рэестру Лінгвасфэры [2] — 4994[3].

Сям’я моваў — родавае аб’яднаньне прыкладна такога жа ўзроўня глыбіні, як індаэўрапейскія мовы, гэта значыць, распалася прыкладна 6-7 тыс. гадоў таму. Некаторыя сем’і, звычайна так названыя, пазьней сталіся глыбейшымі аб’яднаньнямі (напр., аўстранэзійскія мовы, кушыцкія мовы). Ніжэй яны імянуюцца надсем’ямі.

Сем’і нярэдка аб’ядноўваюцца ў адзінкі больш высокага ўзроўня — макрасем’і, аднак большасьць зь іх зьяўляюцца навукова недаказанымі і/ці непрызнанымі большасьцю мовазнаўцаў. Як дакладныя можна разглядаць толькі гіпотэзы аб існаваньні настратычнай і афразійскай макрасям’і.

Некаторыя мовы лічацца ізаляванымі (ізалят). Гэта значыць, што яны зьяўляюцца аднамоўнымі сем’ямі або застаюцца не ўключанымі ў радаслоўную моў.

Усяго налічваецца каля 240 моўных сем’яў, больш за 100 ізалятаў і больш 100 не ўключаных у радаслоўную моў.

Межы моваў

рэдагаваць

Наступныя 2 сям’і звычайна называюцца каўказскімі мовамі (няроднаснае аб’яднаньне):

але ў найбольшым выглядзе таксама:

Наступныя 5 сем’яў умоўна называюцца «Палеаазіяцкімі мовамі» (няроднаснае аб’яднаньне):

Старажытныя мовы і сем’і:

Афрыка і Паўднёва-Заходняя Азія

рэдагаваць

Мовы Афрыкі традыцыйна аб’ядноўваюцца ў 4 «макрасям’і». Сваяцтва ня ўсіх зь іх даказана, аднак яны шырока выкарыстоўваюцца для зручнасьці.

  1. Сэміцкая сям’я {77}
  2. Бэрбэра-канарская сям’я {26}
  3. Егіпецкая сям’я {5}
  4. Чадзкая надсям’я {195}
    • Сярэднечадзкая сям’я {86}
    • Заходнечадзкая сям’я {73}
    • Усходнечадзкая сям’я {36}
  5. Кушыцкая надсям’я {47}
  6. Амоцкая надсям’я {28}
    • Паўночнаамоцкая сям’я {24}
    • Паўднёваамоцкая (ароідная) сям’я {4}
  1. Кардафанская сям’я {24}
  2. Мандэ сям’я {68}
  3. Атлянтычная сям’я {64}
  4. Іджоідная сям’я {10}
  5. Дагонская сям’я {10}
  6. Кру сям’я {39}
  7. Сэнуфа сям’я {15}
  8. Гур сям’я {96}
  9. Адамава-убангійская сям’я {158}
  10. Ква сям’я {80}
  11. Бэнуэ-кангійская сям’я {961}
  1. Сангайская сям’я {9}
  2. Сахарская сям’я {9}
  3. Кульяк сям’я {3}
  4. Мабанская сям’я {9}
  5. Фур сям’я {3}
  6. Бэрта мова {1}
  7. Кунама мова {1}
  8. Сярэднесуданская сям’я {65}
  9. Усходнесуданская сям’я {92}
  10. Гумуз мова (ізалят) {1}
  11. Каманская сям’я {5}
  12. Кадуглі сям’я {7}
  1. Кхой (сярэднекайсанская) сям’я {8}
  2. Жу-кві сям’я {17} (паўночнакайсанскія мовы + паўднёвакайсанскія мовы)
  3. Квадзі мова (ізалят) † {1}
  4. Сандавэ мова (ізалят) {1}
  5. Хадза мова (ізалят) {1}

Падзел папуаскіх моў зьяўляецца найменш распрацаванай. Традыцыйна (па Вурму) яны дзеляцца на 5 макрасямей (83 сем’і і 14 ізалятаў), 8 асобных сем’яў і 32 ізалята.

  1. Новагвінейская макрасям’я (564 — 47 сем’яў і 8 ізалятаў)
  2. Заходнепапуаская макрасям’я (26 — 6 сем’яў і 3 ізалята)
  3. Усходнепапуаская макрасям’я (36 — 5 сем’яў)
  4. Сэпік-раму макрасям’я (104 — 18 сем’яў і 2 ізалята)
  5. Тарычэлі макрасям’я (48 — 7 сем’яў і 1 ізалят)
  6. Ско сям’я {7}
  7. Квамтары сям’я {6}
  8. Араі сям’я {7}
  9. Амта-мусіянская сям’я {2}
  10. Сарэрская сям’я (заліва Сарэра, Гелвінк-бей) {33}
  11. Усходнечэндравасіская сям’я {3}
  12. Баёна-аўбона сям’я {2}
  13. Ніжне-мамбэрамская сям’я {2}

Мовы Аўстраліі і Тасманіі

рэдагаваць
  1. Аўстралійская макрасям’я {258}, часам называецца сям’ёй, інакш жа ўключае 32 сям’і і ізалята
  2. Тасманійская сям’я † {5} [a]

Паўночная Амэрыка

рэдагаваць

Усе карэнныя мовы Амэрыкі, акрамя эскімоска-алеўцкіх, мянуюцца таксама індзейскімі мовамі. Аднак яны (насуперак Грынбергу) не зьяўляюцца родавым аб’яднаньнем.

  1. Эскімоска-алеўцкая сям’я {11}
  2. На-деэне сям’я {шмат}
  3. Хайда мова (ізалят) {1}
  4. Алская (алганкіна-рытванская) сям’я {шмат}
  5. Вакаская сям’я {6}
  6. Чымакумская сям’я {2}
  7. Саліская (сяліская, сэліш) сям’я {шмат}
  8. Іракеская сям’я {16}
  9. Калуса мова (ізалят) † {1}
  10. Тымукуанская сям’я † {2}
  11. Ючы мова (ізалят) {1}
  12. Натычэз мова (ізалят) † {1}
  13. Мускоская сям’я {7}
  14. Туніка (мова) мова (ізалят) † {1}
  15. Чыцімача (чыцімаша) мова (ізалят) † {1}
  16. Атакапская сям’я † {2}
  17. Адаі мова (ізалят) † {1}
  18. Каданская (када кэдо) сям’я {6}
  19. Тонкава мова (ізалят) † {1}
  20. Сіванская (сіў-катаўба) сям’я {18}
  21. Цімшыанская сям’я {2}
  22. Шынуцкая (чынук) сям’я {3}
  23. Алсейская сям’я † {2}
  24. саюсла мова (ізалят) † {1}
  25. Куская сям’я {2}
  26. Такелма-калапуянская сям’я {4}
  27. Вінтуанская сям’я {2}
  28. Майдуанская сям’я {4}
  29. Уційская (мівок-кастано) сям’я {15}
  30. Ёкуцкая сям’я {6}
  31. Пенуційская сям’я {6}
  32. Карок (каратэ, карук) мова (ізалят) {1}
  33. Чымарыка мова (ізалят) † {1}
  34. Шастанская сям’я {4}
  35. Палайхніская (палайніская) сям’я {2}
  36. Памаанская сям’я {7}
  37. Яна мова (яна-яхі) мова (ізалят) † {1}
  38. Салінская сям’я {2}
  39. Качымі-юманская (юма-качымі) сям’я {15}
  40. Серы мова (ізалят) {1}
  41. Вашо (уашо) мова (ізалят) {1}
  42. Юкійская (юкі-вапа) сям’я {2}
  43. Эселен мова (ізалят) † {1}
  44. Чумаская сям’я {6}
  45. Каюсе мова (ізалят) † {1}
  46. Кутэнай (кутенэ) мова (ізалят) † {1}
  47. Каранкава мова (ізалят) † {1}
  48. Наолан мова (ізалят) † {1}
  49. Кінігуа мова (ізалят) † {1}
  50. Мараціна мова (ізалят) † {1}
  51. Салана мова (ізалят) † {1}
  52. Аранама мова (ізалят) † {1}
  53. Катанаме мова (ізалят) † {1}
  54. Камекруцкая сям’я † {3}
  55. Кавільтэцкая мова (ізалят) † {1}
  56. Гуайкурыйская (вайкуры) сям’я † {8}
  57. Зуні (суні, зуні) мова (ізалят) {1}
  58. Керэская сям’я {2}
  59. Каёва-тананская (кіёва-тана) сям’я {7}
  60. Беатук мова (ізалят) † {1}
  61. Юта-ацтэцкая сям’я {шмат}

Сярэдняя Амэрыка

рэдагаваць
  1. Ота-манская сям’я {шмат}
  2. Тараска (пурэпеча) мова (ізалят) {1}
  3. Квітлатэк мова (ізалят) † {1}
  4. Тотанацкая сям’я {2}
  5. Міхе-соке (міхе-соцкая) сям’я {шмат}
  6. Тэкістлатэцкая (ахацка-чантальская) сям’я {2}
  7. Уаве мова (ізалят) {1}
  8. Маяская (маянская) сям’я {шмат}
  9. Шынканская (шынка) сям’я {4}
  10. Ленканская сям’я {2}
  11. Хікацкая (толь) сям’я {2}
  12. Місумальпская сям’я {4}
  • Не ўключаныя ў радаслоўнае дзерава мовы Сярэдняе Амэрыкі: †алагвілак, †аматаманка, †гуасавэ, †талімэка, †чумбія і інш.

Паўднёвая Амэрыка

рэдагаваць

Сем’і і неўключаныя ў радаслоўнае дзерава мовы пералічаны ў наступным парадку:

  1. Айкана (карумбіяра) мова (ізалят) {1}
  2. Аймаранская (хакі) сям’я {2}
  3. Алакалуф (кавескар) мова (ізалят) {1}
  4. Андакі мова (ізалят) † {1}
  5. Андокэ мова (ізалят) {1}
  6. Аравацкая сям’я {65}
  7. Араўканская мова (мапудунгун) (ізалят) {1}
  8. Барбаканская сям’я {8}
  9. Бора-вітоцкая сям’я {8}
  10. Барорская сям’я 2 {4}
  11. Ботакудзкая (айморэ) сям’я {3}
  12. Ваорані мова (ізалят) {1}
  13. Вараў (гвара) мова (ізалят) {1}
  14. Вілела мова (ізалят) {1}
  15. Гуайкурская (вайкурy) сям’я {7}
  16. Гуата мова (ізалят) {1}
  17. Гуахібская (вахіва) сям’я {4}
  18. Д’япанская (катукінская) сям’я {5}
  19. Жабуційская сям’я {3}
  20. Жэ сям’я {12}
  21. Жэйка мова (ізалят) † {1}
  22. Ітанама (сіхніпадара) мова (ізалят) {1}
  23. Кавапанская сям’я {2}
  24. Камаканская сям’я † {5}
  25. Камса (камынча) мова (ізалят) {1}
  26. Кандошы мова (ізалят) {1}
  27. Канічана мова (ізалят) (†) {1}
  28. Капішана мова (ізалят) {1}
  29. Каража мова (ізалят) {1}
  30. Карыбская сям’я {43}
  31. Карыры(-шока) сям’я † {4}
  32. Каювава (каюбаба) мова (ізалят) {1}
  33. Кечуанская сям’я {17}
  34. Кая (кважа, арара) мова (ізалят) {1}
  35. Кафан мова (ізалят) {1}
  36. Лека мова (ізалят) {1}
  37. Луле мова (ізалят) † {1}
  38. Маку мова (ізалят) {1}
  39. Мадзі (араванская) сям’я {6}
  40. Маскойская сям’я {4}
  41. Матацкая (матака) сям’я {4}
  42. Машакалійская сям’я {3}
  43. Мавіма мова (ізалят) {1}
  44. Масетэн мова (ізалят) {1}
  45. Мачыка (юнга мова (ізалят) {1}
  46. Муранская сям’я {4}
  47. Намбікварская сям’я {5}
  48. Амурана (умурана) мова (ізалят) {1}
  49. Атамацкая (атамака) сям’я † {2}
  50. Афае мова (ізалят) {1}
  51. Пана-таканская сям’я {33}
  52. Паэс мова (ізалят) {1}
  53. Пуйнаўская (маку) сям’я {5}
  54. Пукіна мова (ізалят) † {1}
  55. Пурыйская сям’я † {2}
  56. Пвэльчэ мова (ізалят) † {1}
  57. Рыкбакца мова (ізалят) {1}
  58. Сабела мова (ізалят) {1}
  59. Саліванская сям’я {2}
  60. Самуканская сям’я {2}
  61. Сапарская (сапаро) сям’я {3}
  62. Сечура-катака сям’я {3}
  63. Таушыра (пінчэ мова (ізалят) {1}
  64. Тэкірака (абішыра) мова (ізалят) {1}
  65. Цікуна мова (ізалят) {1}
  66. Ціматэйская (ціматэ) сям’я {3}
  67. Цінігуанская (цініва) сям’я {3}
  68. Трумай мова (ізалят) {1}
  69. Туканская (тукана) сям’я {23}
  70. Тупі сям’я {46}
  71. Уарпейская сям’я † {2}
  72. Урарына (шымаку) мова (ізалят) {1}
  73. Уру-чыпая сям’я {2}
  74. Фулнія мова (ізалят) {1}
  75. Харакамбыцкая (туёнэры) сям’я {2}
  76. Хіварская (хівара) сям’я {4}
  77. Хірахарская сям’я † {3}
  78. Чапакурская сям’я {9}
  79. Чаруанская сям’я † {2}
  80. Чыбчанская сям’я {21}
  81. Чыкітана мова (ізалят) {1}
  82. Чока сям’я {5}
  83. Чалон мова (ізалят) {1}
  84. Чалонская сям’я {2}
  85. Чонская сям’я {3}
  86. Эсмэральда (такамэ) мова (ізалят) {1}
  87. Юракарэ мова (ізалят) {1}
  88. Юрымангі (юрумангі) мова (ізалят) † {1}
  89. Ягуанская (ява, пеба) сям’я {3}
  90. Ямана (яган) мова (ізалят) (†) {1}
  91. Янамамская сям’я {4}
  92. Ярура (пумэ) мова (ізалят) {1}
  • Неўключаныя ў радаслоўнае дзерава мовы Паўднёвае Амэрыкі {86}
  1. Эспэранта
  2. Інтэрлінгва
  1. ^ Вылучэньне ў асобную сям'ю зьяўляецца спрэчным па прычыне наяўнасьці слоўных супадзеньняў з паўднёвымі аўстралійскімі мовамі, аднак захаваны моўныя веды настолькі малыя, што не дазваляе надзейна падзяліць тасманійскія мовы.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кожынава А. Генеалагічная класіфікацыя моў // БелЭн у 18 т. Т. 5. Мн., 1997.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць