Гісторыя Лебедзева
Лебедзева — мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны. Першы пісьмовы ўспамін пра Лебедзева зьмяшчаецца ў даравальнай грамаце Ягайлы, якую ён падпісаў на Троцкае, Менскае і Полацкае княжаньні брату князю Скіргайлу «пад нашею печатью завесистою», і датуецца 25 красавіка 1387.
Владислав Божиею милостию Король Польский и Литовский и Руский и иныхъ земель государь чинимъ славно и знаемо и даемъ ведомо всемъ, кто коли сию грамоту видитъ а любо слышитъ прочитая. Богъ дал намъ всего много, а ныне язь и со своимъ братомъ со княземъ Скиригайломъ умыслили есмы и приимаемъ Божий даръ честно по Божию изволению и его Пречистой Матери Девицы Богородицы Марии. Ажъ ся намъ то прилучило тая вера приняти и держати, прото мы обещаемъ и слюбуемъ нашему брату князю Скиригайлу, и нялися есмы крепко блюсти его княженья, и державы подъ братомъ нашимъ князем Скиригайломъ, чтожъ и ныне держитъ братъ наш гнязь Скиригайло въ Литовской земле княженье Троцкое, всего ми того подъ братомъ нашимъ не подисковати а не обидети к ни которымъ временемъ не отнимати, ни злобою а ни которымъ гневомъ, не слушати ми лихихъ людей, кто коли на него молвитъ тому веры не няти, а брата ми своего не утаити, сказати ми ему лихо и добро, а держати ми его выше всей наше братьи, и слушати его боле всех своих приятелей и братьи, а всякому ми делу исправа ему чинити и его людемъ, а въ обиду ми брата своего князя Скиригайла не выдати, кто коли его приобидитъ любо братъ а любо иные которые люди, стати ми за своего брата крепко, во всемъ обида его правити. Такожъ на руской стороне городъ Менескъ Литовскогожъ княженья весь и со всеми людьми и съ землею и со всякою пошлиною и съ доходомъ и князи служебные, тымъ всемъ володети князю Скиргайлу брату нашему. Такожъ волость Свислочь и съ данью и съ землею и с людьми и со всемъ доходомъ, такожъ Бобруескъ обе половины и съ данью и съ землею и съ людьми и со всеми доходы, такожъ и Речица вся и весь доход и дань, такожъ Любечь есь и люди и земля и весь доходъ и съ данью, такожъ Пропошескъ весь и люди и земля и весь доходъ и вся дань серебреная, такожъ и Любошаны и съ данью и съ людьми и земля и весь доходъ, такожъ Игумена и вся дань и люди и земля и доходъ весь, такожъ Логожескъ весь и Рылова доля, люди и села и земля и дань Рылова и есь доходъ, такожъ Логоская дань и люди и весь доходъ, што Воишвилтъ держал, то есва по слову учинила и доспела есва монастырь, церковь святаго Ивана, и прилучила есва къ церкви на веки святому Иоанну Предтечи, и далъ мой братъ князь Скиригайло всю ту дань, что ни есть дохода, дань серебреная, бобры, белки, и лукна вся и люди вси, а что отлучила есва святой церкви, тую истную дань съ людьми и со всякимъ доходомъ, того нама не порушити никоторымъ деломъ, а ни приобидети ни одним пенеземъ, а хто приобидитъ или отъиметъ отъ святого Ивана церкви, тотъ будетъ проклятъ и въ сей векъ и въ будущи, а то есва учинила себе на память а святому Ивану въ честь и славу. Такожъ село Лебедево, што и къ Лебедеву тягло и тягнетъ и што Лебедевская волостка, люди си и села тая околица, такожъ Дмитриево село Груздовица, Анцыпорово село и Сколубино и Тургенево село, тые чытыре села и што къ нимъ тягло и тягнетъ. Тыми городы и селы и всеми людьми володети князю Скиргайлу.[1]
- 1413: у Віленскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага; валоданьне князёў Гальшанскіх, потым Радзівілаў.
- 1467: збудаваны касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы.
- 1519—1557: горад — уладаньне вялікіх князёў, шляхецкае мястэчка.
- 1567: у Лебедзеве вялікі князь Жыгімонт Аўгуст з мэтаю падрыхтоўкі да падпісаньня уніі склікаў у Лебедзеве 30 тысячаў прадстаўнікоў літоўскай шляхты.
- кан. ХVI ст.: у Лебедзеве, як мястэчку з разьвітой панскай гаспадаркай, уведзена сыстэма валокаў[2].
- 1655: у Трынаццацігадовай вайне (1654—1667) Лебедзева было зруйнавана маскоўскімі захопнікамі, большасьць насельніцтва было забіта, астатнія былі вымушаны ўцячы ў лес і працягваць барацьбу супраць захопнікаў.
- 1708: у Паўночную вайну Лебедзева на пэўны час захапілі швэдзкія войскі, дзе атрымалі адпор з боку мясцовага насельніцтва.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітае Абодвух Народаў апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Менскай губэрні. Паўстаньне, што ўзьнікла ў выніку супраціву падзелам краіны, разгарнулася ў тым ліку на паўночным захадзе сучаснай Беларусі, закрануўшы мястэчка.
- 4 сьнежня 1812: у час расейска-францускай вайны празь Лебедзева праяжджаў Напалеон на сустрэчу са сваім генэралам Гагендорпам у Беніцу.
- 13 красавіка 1831: паўстанцкі атрад Міхала Ходзькі, што ішоў з боку Вільні, вызваліў Маладэчна з-пад расейскай улады. Жыхары мястэчка сабраліся на галоўнай плошчы і абвясьцілі пра стварэньне паўстанцкага атраду, які будзе вясьці барацьбу за вольнасьць роднай зямлі. Паўстанцы актыўна дзейнічалі на тэрыторыі да Маладэчна.
- 1847: у складзе Віленскай губэрні (Вялейскі павет).
- 1864: жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у нацыянальна-вызваленчым паўстаньні 1863—1864 гадоў. У ваколіцах Лебедзева дзейнічалі паўстанцкія аддзелы 3ыгмунта Мінейкі, Зыгмунта Чаховіча, Юліяна Бакшанскага й Вінцэнта Козел-Паклеўскага.
- 1864 г.: расейскія ўлады на чале з Мураўёвым-вешальнікам жорстка падаўляюць паўстаньне, пасьля чаго ў Лебедзеве разгарнулася актыўная палітыка русіфікацыі краю.
- 1 верасьня 1915: да Лебедзева падышлі нямецкія войскі. Расейскія ўлады распачалі эвакуацыю насельніцтва ўглыб Расеі.
- 18 лютага 1918: Лебедзева занята нямецкімі войскамі.
- 3 сакавіка 1918: згодна зь Берасьцейскім мірам, Лебедзева ўвайшло ў склад Германскай імпэрыі. Нямецкая ўлада займалася ў асноўным ваеннымі пытаньнямі, у той час як прамысловасьць, гандаль, асьвета, адукацыя, культурнае жыцьцё й грамадзянская апека былі аддадзены пад кантроль Народнага сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі[3], абвешчанай 25 сакавіка 1918 году, дзякуючы гэтаму ў Лебедзева некаторы час разьвівалася нацыянальная культура.
- 18 сьнежня 1919: з адступленьнем нямецкіх войск Лебедзева было занята Чырвонай арміяй.
- 4 ліпеня 1919: польскія войскі занялі Лебедзева.
- 12 ліпеня 1920 Лебедзева зноў было занята Чырвонай арміяй.
- 12 кастрычніка 1920: польскія войскі падчас контранаступленьня вярнулі Лебедзева.
- 1918—1925: у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, самастойная гміна ў Вялейскім павеце Віленскага ваяводзтва.
- 1925—1939: самастойная гміна ў Маладэчанскім павеце Віленскага ваяводзтва.
- 1939: у БССР.
- 1940: цэнтар сельсавету Маладэчанскага раёну Вялейскай вобласьці.
- 1941 — 5 ліпеня 1944: знаходзілася пад нямецкай акупацыяй; гітлераўцы стварылі ў мястэчку гета, дзе нацысты зьнішчылі больш за 600 габрэяў.
- 5 ліпеня 1944 горад быў вызвалены салдатамі 3-га Беларускага фронту пад камандаваньнем генэрала войска Івана Чарняхоўскага.
- 1944: у складзе Маладэчанскай вобласьці.
- 1960: у складзе Менскай вобласьці.
- 2005: Лебедзеву нададзены статус аграгарадка.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Грамата вялікага князя Ягайлы ад 28 красавіка 1387 году яго брату Скіргайлу; надрукаваная: Jakubowski J. Opis Księstwa Trockiego z 1387 r. // Przegląd Historyczny. 1907. T.V. Z.1. S. 44—46.
- ^ Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага (А. Вабішчэвіч і інш.); рэдкал. М. Касцюк (гал. рэдактар і інш. - Мн.: Экаперспектыва, 2008. С. 302. 685 с; іл., )
- ^ Юры Туронак. Нежаданая рэспубліка
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Lebiedziów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 111.