Юзэф Зянковіч (па-польску: Józef Zieńkowicz (Zienkowicz)) — шляхціц, удзельнік паўстаньня 1830—1831 гадоў.

Юзэф Зянковіч
Józef Zieńkowicz (Zienkowicz)
Юзэф Зянковіч у мундзіры свайго партызанскага атраду
Род войскаў кавалерыя
Гады службы 1831
Званьне маёр (вышэйшае)
Камандаваў партызанскі атрад, атрады рэгулярнай арміі
Бітвы/войны Паўстаньне 1830—1831 гадоў: вызваленьне Ашмяны, іншыя
Узнагароды
Залаты Крыж ордэну Віртуці Мілітары
Залаты Крыж ордэну Віртуці Мілітары

Быў земскім уладальнікам з ашмянскага павету[1]. Быў адным з ініцыятараў і ўдзельнікам паўстанчага чыну ў Ашмянах[1][2]. Арганізаваў і кіраваў конным атрадам ашмянскага апалчэньня, які выставіў сваім коштам граф Караль Пшэздзецкі; атрад адзначаўся мундзірамі, на якіх былі пашытыя белыя рэбры й чарапы[1][3]. Пасьля далучыўся да рэгулярнай арміі і перайшоў шлях да Варшавы[1]. Быў абраны дэпутатам паўстанчага сойму[1]. Быў узнагароджаны Залатым Крыжам ордэну Віртуці Мілітары[1].

  1. ^ а б в г д е За вольнасць і веру. Ігнацій Клюкоўскі і яго ўспаміны аб падзеях паўстання 1830—1831 гадоў: На польскай і беларускай мовах / Уклад., перакл., камент. В. В. Гарбачова. — Мінск: Лімарыус, 2007. (фрагмэнт)
  2. ^ Powstanie powiatu oszmiańskiego. Z notatek Klukowskiego, (w:) Zbiór pamiętników o powstaniu Litwy w r. 1831 układany przez Felixa Wrotnowskiego, Paryż 1835 w Księgarni Polskiej, s. 231. (лікавая вэрсія)  (пол.)
  3. ^ Powstanie powiatu oszmiańskiego. Z notatek Klukowskiego, (w:) Zbiór pamiętników o powstaniu Litwy w r. 1831 układany przez Felixa Wrotnowskiego, Paryż 1835 w Księgarni Polskiej, s. 235. (лікавая вэрсія)  (пол.)