Міхал Ходзька
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ходзька.
Міхал Ходзька-Барэйка (1808, мяст. Крывічы Вялейскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Мядзельскі раён Менскай вобласьці — 2 траўня 1879, Парыж, Францыя) — паэт, перакладчык, вайсковы і палітычны дзяяч, удзельнік паўстаньня 1830—1831 гадоў і адзін яго кіраўнікоў на Вялейшчыне, Мядзельшчыне й Маладэчаншчыне.
Міхал Ходзька Міхал Ходзька-Барэйка | |
2 траўня 1808 — 22 траўня 1879 (71 год) | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Месца сьмерці | |
Камандаваў | паўстанцкі атрад, польскія легіёны ў Італіі |
Бітвы/войны | Паўстаньне 1830—1831 гадоў, Аўстрыйска-італьянская вайна |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў радавым прадмесьці. Сын Яна Ходзькі, родны брат Язэпа Ходзькі, Станіслава Ходзькі і Аляксандра Ходзькі. Зь дзяцінства цікавіўся вуснай культурай беларусаў, любіў слухаць апавяданьні і легенды роднага краю. Выхоўваўся ў старашляхецкіх традыцыях, у любові да роднай зямлі. Вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце, належаў да таварыстваў філяматаў і філярэтаў. Удзельнічаў у паўстаньні 1830—1831.
Арганізаваў адзін з самых моцных і добра ўзброеных паўстанцкіх атрадаў на тэрыторыі Менскай губэрні. Карыстаўся падтрымкай мясцовага насельніцтва. Сваю дзейнасьць атрад Ходзькі ў асноўным распаўсюдзіў на рэгіён гарадоў Мядзел-Глыбокае-Ашмяны-Смаргонь-Маладэчна-Вялейка.
14 красавіка 1831 паўстанцкі атрад Міхала Ходзькі вызваліў Маладэчна з-пад расейскай улады, пасьля чаго прыбыў у Вялейку, дзе знаходзіўся моцны і ўзброены расейскі гарнізон. Пасьля таго, як атрад Міхала Ходзькі прыбыў у Вялейку, расейцы здаліся ў палон[1].
Пасьля падаўленьня паўстаньня быў інтэрніраваны прускімі ўладамі ў горад Мемель (цяпер Клайпеда), пасьля чаго эмігрыраваў у Францыю, быў сябрам карбанарскіх і масонскіх груповак у Парыжы. Нелегальна наведваў радзіму. Уваходзіў у Таварыства літоўскіх і рускіх зямель, арганізацыю «Помста народа». Удзельнічаў у экспэдыцыі Юзэфа Заліўскага (1833). Вярнуўся ў Францыю, у 1848 годзе. Разам з Адамам Міцкевічам у 1848 годзе арганізаваў польскія легіёны ў Італіі, быў камандзірам аднаго зь легіёнаў, удзельнічаў у ваенных акцыях. Прымаў удзел у аўстрыйска-італьянскай вайне.
Аўтар паэм «Дзесяць карцін з экспэдыцыі ў Польшчу 1833 г.» (1841) і «Шыман Канарскі» (1845), успамінаў «Экспэдыцыя ў Польшчу ў 1833 г. аднаго з эмісараў» (1835) і «Міцкевіч і польскі легіён у Італіі» (1862). Перакладаў на польскую мову творы Джорджа Байрана, у прыватнасьці творы «Мазэпа» і «Манфрэд». Таксама пісаў паэзію, перакладаў паэзію Джорджа Байрана і Альфонса дэ Ламартына.
Памёр у Парыжы ў 1879 годзе.
Творы
рэдагаваць- «Dziesięć obrazów z wyprawy do Polski 1833 r.: 1834—1835: poema z muzyką do dwóch pieśni, i czterema portretami» Paryż 1841,
- «Dwa akty» Paryż 1845,
- «Szymon Konarski. Obr. 1, Śmierć xiędza Trynkowskiego : poema dramatyczne», Paryż 1845,
- «Oni, to my: wiersz», Paryż 1848,
- «Siedm listów o legionie polskim we Włoszech», Paryż 1850,
- «Kongres i amnestya» Paryż 1856, Paryż 1856,
- «Jezioro cudów: poemat chrześcijański», Paryż 1857,
- «Noc pielgrzyma: urywek z poematu ducha», Paryż 1861,
- «Adam Mickiewicz i legion polski we Włoszech: czterdziestego ósmego lata wspomnienie», Paryż 1862,
- «Żywot Rajmónda Rembielińskiego», Paryż 1862,
- «Zapowiedź poematu nowego Człowiek wobec Boga i przyrody tomów II; Legenda o Madeju z XVI stólecia ofiarowana dla dorastającego pokolenia» Paryż 1876.
Беларускія пераклады
рэдагаваць- Дзесяць карцін з экспэдыцыі ў Польшчу 1833 г.: Карціна VII // Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай: Беларуская польскамоўная паэзія XIX ст. Мн., 1998.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 74. (пол.)
Літаратура
рэдагаваць- Władysław Rębalski Polski Słownik Biograficzny. — Kraków: Polska Akademia Umiejętności – Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1937. — Т. 3. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 8304032910
- Аўсяная М. Ходзька // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.