Зыгмунт Чаховіч
Зыгмунт Бэрнардавіч Чаховіч (Чаховіч-Ляхавіцкі) гербу Астоя (1831; в. Сурвілішкі, цяпер Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь — 1907; маёнтак Малыя Бясяды, цяпер Лагойскі раён, Менская вобласьць, Беларусь) — адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў. Радавод вёў з XVI стагодзьдзя, з часоў Жыгімонта Вазы[2].
Зыгмунт Чаховіч лац. Zygmunt Čachovič | |
па-польску: Zygmunt Czechowicz | |
Сябра Літоўскага правінцыйнага камітэту | |
---|---|
1862 — 1863 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
19 жніўня 1831 вёска Сурвілішкі, Дзісенскі павет, Літоўска-Віленская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр: |
15 (28) кастрычніка 1907[1] (76 гадоў) маёнтак Малыя Бясяды, Вялейскі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя |
Сужэнец: | Анэля з Арамовічаў[d] |
Дзеці: | Мечыслаў Чаховіч[d] і Вітольд Чаховіч[d] |
Бацька: | Бэрнард Чаховіч |
Маці: | Юзэфа зь Мірскіх |
Род: | Чаховічы |
Адукацыя: | Віленскі шляхецкі інстытут (1851) |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і завілейскага падкаморага, удзельніка паўстаньня 1830—1831 гадоў Бэрнарда Чаховіча і Юзэфы зь Сьвятаполк-Мірскіх(be)[3]. У 1851 годзе скончыў Віленскі шляхецкі інстытут, навучаўся ў Пецярбурскім унівэрсытэце.
У 1862—1863 гадах сябра Літоўскага правінцыйнага камітэту, па яго ліквідацыі экспэдытар (загадваў кансьпіратыўнымі сувязямі з ваяводзтвамі) у Аддзеле кіраўніцтва правінцыямі Літвы і Выканаўчым аддзеле Літвы. Паплечнік Каліноўскага па падрыхтоўцы і кіраўніцтве паўстаньнем[4]. Прытым не даваў веры кірункам і праграмам: «Мы ў маленькай лодачцы пасярод вялікай буры, розныя элемэнты ня прыйдуць да згоды»[5].
Арыштаваны 31 ліпеня 1863 году. Асуджаны на 12 гадоў Нерчынскай катаргі (Забайкальская вобласьць). У 1875 годзе адабраныя па арышце маёнткі Крашаны і Мацкоўцы (цяпер вёска Мацковічы, Пастаўскі раён) прадалі за даўгі.
Каля 1880 году вярнуўся ў Беларусь, жыў у маёнтку Малыя Бясяды (Вялейскі павет, Віленская губэрня) напаўлегальна без урадавага дазволу[6]. Быў знаёмы з маладым Янкам Купалам, сям’я якога ў 1895—1904 гадох пражывала непадалёк у фальварку Селішча. У доме Чаховіча Янка Купала ўпершыню пазнаёміўся зь нелегальнай літаратурай, карыстаўся яго бібліятэкай і гутарыў зь ім пра паўстаньне 1863—1864 гадоў. Пра іх сустрэчы паэт неаднойчы ўспамінаў у аўтабіяграфіях. Моцна паўплываў на сьветапогляд будучага беларускага клясыка.
У мастацтве
рэдагавацьУладзімер Караткевіч апісаў яго ўплыў на ўтварэньне сьветапогляду Янкі Купалы ў п’есе «Калыска чатырох чараўніцаў».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б метрычная кніга
- ^ Ігар Пракаповіч. Зыгмунт Чаховіч — паўстанец, пакутнік, духоўны бацька Янкі Купалы // Шыпшына : бюлетэнь. — Ліпень 2011. — № 7. — С. 5—6.
- ^ Янка Драўніцкі. Камаі — радзіма Браніслава Руткоўскага // Куфэрак Віленшчыны : часопіс. — 2004. — № 1 (9). — С. 133—148.
- ^ Генадзь Кісялёў. Чаховіч (Чаховіч-Ляхавіцкі) // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2003. — Т. 17. — С. 261. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0279-2
- ^ Э. Кучэўскі-Порай. Рэарганізацыя ЛПК // Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць / Генадзь Кісялёў. — Менск: Беларускі кнігазбор, 1999. — 464 с. — (Гісторыка-літаратурныя помнікі). — ISBN 985-6318-41-6
- ^ Ігар Пракаповіч. Летуценьнік, заўсёды заняты кнігамі // Культура : газэта. — 24 верасьня 2011. — № 39 (1010). — С. 14.
Літаратура
рэдагаваць- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Łatyszonek O., Mironowicz E. Historia Białorusi od połowy XVIII do XX w. Rozdział IV: Powstanie styczniowe. — Białystok, 2002. S. 94—95. (пол.)
- Marek J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina. Wyd. 3 / Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne. — Kraków, 2008. ISBN 83-918058-5-9 (пол.).