Мікіта Куканенка
Мікі́та Бары́савіч Кукане́нка (18 верасьня 1998, Полацак - 19 траўня 2021, Баранавічы) — беларускі вайсковы лётчык, загінуў у авіякатастрофе. Герой Беларусі з 24 лістапада 2021 году.
Мікіта Куканенка | |
18 верасьня 1998 — 19 траўня 2021 (22 гады) | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Месца сьмерці | |
Род войскаў | Вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны Беларусі |
Званьне | лейтэнант |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Полацкую кадэцкую вучэльню. Хацеў быць лётчыкам зь дзяцінства. У 2020 годзе ў званьні лейтэнант пасьпяхова скончыў Вайсковую акадэмію. Лідзкая штурмавая авіябаза стала для яго першым месцам службы. За год лётаў на самалётах Л-39 і Як-130. Апошні свой палёт ажыцьцяўляў разам са сваім інструктарам Андрэям Нічыпорчыкам.
Сьмерць
рэдагавацьЗагінуў 19 траўня 2021 году ў Баранавічах падчас трэніровачнага палёту Як-130 разам з маёрам Андрэям Нічыпорчыкам. Іх самалёт разьбіўся каля жылых дамоў на вуліцы Розы Люксэмбург. Пазьней камісія па расьсьледаваньню катастрофы заявіла, што лётчыкі да апошняга спрабавалі адвесьці самалёт ад дамоў і таму запозна катапультаваліся[1][2].
Ушанаваньне
рэдагаваць23 лістапада 2021 году на паседжаньні баранавіцкага гарвыканкаму было прынятая пастанова аб наданьні вуліц у новым мікрараёне Паўночны-2 імёнаў загінулых лётчыкаў[3].
24 лістапада 2021 году Нічыпорчыку і Куканенка былі прысвоены званьне Героя Беларусі[4][5]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Что выяснили следователи о гибели летчиков в Барановичах, рассказали в СК, Intex-press, 30-9-2021
- ^ Из-за чего упал самолет в Барановичах установил Следственный комитет, Intex-press, 26-10-2021
- ^ Как назовут улицы в новом микрорайоне Северный-2, решали в Барановичах, Intex-press, 23-11-2021
- ^ прэсс-служба Лукашэнкі. Летчикам Андрею Ничипорчику и Никите Куконенко посмертно присвоено звание "Герой Беларуси" https://president.gov.by/ru/events/letchikam-andreyu-nichiporchiku-i-nikite-kukonenko-posmertno-prisvoeno-zvanie-geroy-belarusi (рас.) // 24 лістапада 2021 г.
- ^ Лётчыкам Андрэю Нічыпарчыку і Мікіту Куканенку пасмяротна прысвоенае званне «Герой Беларусі», Наша Ніва, 24-11-2021