Андрэй Нічыпорчык
Андрэ́й Уладзі́меравіч Нічыпо́рчык (17 кастрычніка 1987, Паставы - 19 траўня 2021, Баранавічы) — беларускі вайсковы лётчык, загінуў у авіякатастрофе. Герой Беларусі з 24 лістапада 2021 году.
Андрэй Нічыпорчык | |
17 кастрычніка 1987 — 19 траўня 2021 (33 гады) | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Месца сьмерці |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сям'і лётчыка-снайпэра. Скончыў авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі, служыў у Лідзе. Пілёт першай клясы. Лятаў на самалётах Як-52, Л-39, Су-25, Як-130 — на вучэбна-баявых штурмавіках рыхтаваў да палётаў маладых пілётаў.
У 2016 годзе ўдзельнічаў у выкананьні найскладанейшага віду лётнай падрыхтоўкі — пасадцы на аэрадромны ўчастак дарогі штурмавіка Як-130. Удзельнік парадаў у складзе паветранага эшалёну ў Менску на Дзень Незалежнасьці, ляўрэат міжнародных спаборніцтваў па авія- дартсе. Быў узнагароджаны мэдалём «За бездакорную службу» III ступені.
Сьмерць
рэдагавацьЗагінуў 19 траўня 2021 году ў Баранавічах падчас трэніровачнага палёту Як-130 разам з лейтэнантам Мікітай Куканенкай. Іх самалёт разьбіўся каля жылых дамоў на вуліцы Розы Люксэмбург. Пазьней камісія па расьсьледаваньню катастрофы заявіла, што лётчыкі да апошняга спрабавалі адвесьці самалёт ад дамоў і таму запозна катапультаваліся[1][2].
Ушанаваньне
рэдагаваць23 лістапада 2021 году на паседжаньні баранавіцкага гарвыканкаму было прынятая пастанова аб наданьні вуліц у новым мікрараёне Паўночны-2 імёнаў загінулых лётчыкаў[3].
24 лістапада 2021 году Нічыпорчыку і Куканенка былі прысвоены званьне Героя Беларусі[4][5]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Что выяснили следователи о гибели летчиков в Барановичах, рассказали в СК, Intex-press, 30-9-2021
- ^ Из-за чего упал самолет в Барановичах установил Следственный комитет, Intex-press, 26-10-2021
- ^ Как назовут улицы в новом микрорайоне Северный-2, решали в Барановичах, Intex-press, 23-11-2021
- ^ прэсс-служба Лукашэнкі. Летчикам Андрею Ничипорчику и Никите Куконенко посмертно присвоено звание "Герой Беларуси" https://president.gov.by/ru/events/letchikam-andreyu-nichiporchiku-i-nikite-kukonenko-posmertno-prisvoeno-zvanie-geroy-belarusi (рас.) // 24 лістапада 2021 г.
- ^ Лётчыкам Андрэю Нічыпарчыку і Мікіту Куканенку пасмяротна прысвоенае званне «Герой Беларусі», Наша Ніва, 24-11-2021