Тэкст
Тэкст (па-лацінску: textus — «тканіна, сувязь, пабудова») — паведамленьне, якое напісанае, надрукаванае (выказваньне, абзац, разьдзел твору і г. д.) або выказанае вусна, і якое характарызуецца сэнсавай і структурнай завершанасьцю, якое можна ўзнавіць, паўтарыць у тым самым выглядзе[1].
Паводле спосабаў выкладу інфармацыі адрозьніваюць тры тыпы тэкстаў: апавяданьне, апісаньне, разважаньне. Паводле стылю адрозьніваюць тэкст мастацкі, навуковы і інш.
У залежнасьці ад стылю, тэкст арганізоўваецца з дапамогай адпаведных сродкаў арганізацыі: лексычных і структурных канструкцыяў, зрокавага афармленьня і пад. Мінімальнай сэнсава закончанай адзінкай тэксту зьяўляецца сказ. Адносна класыфікацыі абзацу ў дачыненьні да тэксту думкі мовазнаўцаў разыходзяцца.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сцяцко П.У. і інш. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П.У.Сцяцко, М.Ф.Гуліцкі, Л.А.Антанюк. – Мінск: Выш. шк., 1990. — 222 с. — С. 152.
Літаратра
рэдагаваць- Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В. В. Маршэўская, І. В. Піваварчык, А. С. Садоўская. — Гродна : ГрДУ, 2006. — 84 с. ISBN 985-417-772-6.