Міхаіл Карчміт
Міхаі́л Алякса́ндравіч Карчмі́т (1 лютага 1949, в. Радаўцы, Маладэчанскі раён — 22 траўня 2004) — сябра Савету Рэспублікі 2 скліканьня, Герой Беларусі.
Міхаіл Карчміт | |||||||
Асабістыя зьвесткі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся: |
1 лютага 1949 Радаўцы, Маладэчанскі раён | ||||||
Памёр: |
22 траўня 2004 (55 гадоў) Нямеччына | ||||||
Узнагароды: |
|
Старшыня сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыву «Сноў». Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, кандыдат сельскагаспадарчых навук.
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Беларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі. Пасьля 5 гадоў працаваў галоўным інжынэрам калгасу «Ленінскі шлях» Нясьвіскага раёну. У 1980 годзе абраны старшынём калгасу «Расьсьвет». Са жніўня 1988 году — старшыня калгасу імя Калініна Нясьвіскага раёну. У 1994 годзе калгас рэарганізавалі ў сельскагаспадарчы вытворчы каапэратыў «Агракамбінат Сноў».
Пад яго кіраўніцтвам камбінат «Сноў» стаў найлепшым у Беларусі, за што Карчміт быў узнагароджаны званьнем «Герой Беларусі» (указ № 362 ад 30 чэрвеня 2001 году).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Нэкралёг на сайце прэзыдэнта РБ(недаступная спасылка)
- Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 16 сентября 2004 г. №1153 «Аб увекавечанні памяці Героя Беларусі Карчміта М. А.»(недаступная спасылка)