Рабец
Рабе́ц[1] — пасёлак у Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці, на поўдзень ад шашы Р35. Рабец уваходзіць у склад Алексіцкага сельсавету.
Рабец | |
Першыя згадкі: | 1909 год |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Хвойніцкі |
Сельсавет: | Алексіцкі |
Насельніцтва: | 14 (2021) |
Тэлефонны код: | +375 2346 |
Паштовы індэкс: | 247612 |
Аўтамабільны код: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°54′47.9″ пн. ш. 29°42′27.2″ у. д. / 51.913306° пн. ш. 29.707556° у. д.Каардынаты: 51°54′47.9″ пн. ш. 29°42′27.2″ у. д. / 51.913306° пн. ш. 29.707556° у. д. |
Рабец на мапе Беларусі Рабец |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1909 г. згаданы фальварак Рабец, які месьціўся ў Юравіцкай воласьці, меў адзін двор і пятнаццаць жыхароў[2]. У сельскагаспадарчым перапісе 1916 году сказана, што той фальварак належаў Антонію, сыну Фелікса, Лаўрыновічу, а жыло ў ім адзінаццаць чалавек.[3] Назва паходзіць ад рэчкі Рабец, вядомай яшчэ ад XVI ст.[4] Пазначана рэчка таксама на схематычным пляне Рэчыцкага павету, складзеным каля 1800 году.
Аднаіменны пасёлак быў заснаваны ў 1920-я гады. Бацька Івана Паўлавіча Мележа пісаў сыну 10 студзеня 1961 г., што ў Глінішчах землеўпарадкаваньне не праводзілася, але – у суседніх Алексічах. Тады з сяла Алексічы ўтварылі тры пасёлкі: Алексічы, Дуброва (ў публікацыі запісана Дуброўна) і Рабец.[5].
Пасьля скасаваньня Юравіцкага раёну, 8 ліпеня 1931 году тэрыторыя Алексіцкага сельсавету (з Рабцом) увайшла ў склад Хвойніцкага раёну. У тым жа 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. З 20 лютага 1938 году — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.
У гады Вялікай Айчыннай вайны 10 жыхароў загінулі на фронце.
З 8 студзеня 1954 году — у Гомельскай вобласьці. Згодна зь перапісам 1959 году, у пасёлку жылі 182 чалавекі. У складзе калгасу «Ленінскі шлях» (цэнтар — вёска Глінішча).
На 2021 год у Рабцу 8 гаспадарак з 14 жыхарамі[6].
Вядомыя выхадцы
рэдагаваць- Васіль Равяка[a] — Герой Беларусі
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Ярмолович, Владимир Станиславович. Список населённых мест Минской губернии / сост. В. С. Ярмолович. - Минск: Губ. тип., 1909. - 231, [1] с. (pdf) С. 167.
- ^ НГАБ у Менску. Ф. 325. Воп. 2. Спр. 474. А. 19 – 19адв.
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч.VII. Т. I. Акты о заселении Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). – Киев, 1886. С. 222 – 225; Литовская метрика. Книга записей 51 (1566 – 1574). – Вильнюс, 2000. С. 177 – 179
- ^ Сем лістоў з глыбіні Палесся
- ^ Звесткі пра колькасць насельніцтва на тэрыторыі Алексіцкага сельсавета на 01.01.2021 г.
- ^ Архив ЮЗР. — С. 636
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.2, кн.2. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. 520с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0330-6 ISBN 985-11-0302-0