Германішкі

вёска ў Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Германішкі (Вярэнаўскі раён)»)

Германі́шкі[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Жыжме. Уваходзяць у склад Пераганцаўскага сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 342 чал. Знаходзяцца за 4 км на ўсход ад Вярэнава.

Германішкі
трансьліт. Hiermaniški
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Вярэнаўскі
Сельсавет: Пераганцаўскі
Насельніцтва: 342 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1594
СААТА: 4213859038
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°7′35″ пн. ш. 25°21′35″ у. д. / 54.12639° пн. ш. 25.35972° у. д. / 54.12639; 25.35972Каардынаты: 54°7′35″ пн. ш. 25°21′35″ у. д. / 54.12639° пн. ш. 25.35972° у. д. / 54.12639; 25.35972
Германішкі на мапе Беларусі ±
Германішкі
Германішкі
Германішкі
Германішкі
Германішкі
Германішкі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Германішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

ГісторыяРэдагаваць

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Германішкі датуецца 1387 годам, калі вялікі князь Ягайла перадаў іх разам зь іншымі паселішчамі касьцёлу Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава ў Вільні. Каля 1452 году тут утварылася парафія Віленскага біскупства.

У 2-й палове XVI стагодзьдзя Ян Осьцік выдаў прывілей на заснаваньне ў Германішках мястэчка, таргоў і корчмаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1686 годзе біскуп віленскі Канстантын Казімер Бжастоўскі збудаваў тут касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.

У XVIII стагодзьдзі Германішкі былі сталовым маёнткам Віленскага біскупства. У 1790 годзе маёнтак і мястэчка знаходзіліся ў валоданьні біскупа Ігнація Якуба Масальскага. Забудова сядзібы складалася з жылога дома, гаспадарчых збудаваньняў (кухня, лядоўня, бровар, вазоўня і інш.), існавалі млын і 2 гароды. У мястэчку было 24 двары, працавала карчма.

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

 
Касьцёл, здымак пачатку XX стагодзьдзя

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Германішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1886 годзе ў мястэчку дзейнічаў касьцёл, працаваў заезны двор.

У Першую сусьветную вайну мястэчка занялі нямецкія войскі. У 1919—1920 гадох у Германішкі ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі.

Найноўшы часРэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Германішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны увайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Германішкі ўвайшлі ў БССР, статус паселішча панізілі да вёскі. У 2000-я гады Германішкі атрымалі афіцыйны статус аграгарадку. 18 кастрычніка 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Вярэнаўскага сельсавету вёску перадалі ў склад Пераганцаўскага сельсавету[3].

НасельніцтваРэдагаваць

ДэмаграфіяРэдагаваць

  • XVIII стагодзьдзе: 1790 год — 94 чал.[4].
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 182 чал.; 1882 год — 155 чал.[5]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — каля 190 чал.; 1999 год — 371 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 372 чал.; 2010 год — 342 чал.

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

 
Касьцёл, алтар

СлавутасьціРэдагаваць

Страчаная спадчынаРэдагаваць

  • Палац (XIX ст.)

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 144.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 258(рас.)
  4. ^ Шаблюк В. Германішкі // ЭГБ. Т. 2. — Менск, 1994. С. 519.
  5. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 61.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Германішкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў