Канстантын Казімер Бжастоўскі
Канстанты́н Казіме́р Бжастоўскі (1644 — 24 кастрычніка 1722, Дуброўна) — дзяржаўны й рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, граф Сьвятога Стальцу. Канонік віленскі (ад 1661), катэдральны прапаведнік (ад 1664), сакратар духоўны вялікі літоўскі (1671—1684), біскуп смаленскі (1684—1687) і віленскі (ад 1687).
К. К. Бжастоўскі. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
![]() Герб «Стрэмя» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1644 |
Памёр | 24 кастрычніка 1722 |
Род | Бжастоўскія |
Бацькі | Цыпрыян Павал Бжастоўскі |
Дзейнасьць | ксёндз |
БіяграфіяРэдагаваць
Прадстаўнік шляхецкага роду Бжастоўскіх гербу «Стрэмя», сын Цыпрыяна Паўла. У 1665 распачаў навучаньне ў Рыме, дзе атрымаў ступень доктара тэалёгіі (1669).
У 1689 на сойме ў Варшаве К. К. Бжастоўскага моцна зьняважыў адзін з дэпутатаў, аплачаных Сапегамі. У тым самым годзе быў адным з судзьдзяў, якія вынесьлі сьмяротны прысуд за атэізм сапегаўскаму жаўнеру Казімеру Лышчынскаму.
У 1692 уцягнуўся ў новы канфлікт з Сапегамі (прычына — разьмяшчэньне гетманам вялікім літоўскім Казімерам Янам Сапегам войска на зіму ў касьцёльных маёнтках). Біскупа падтрымаў кароль і вялікі князь Ян Сабескі, які імкнуўся паменшыць уплыў Сапегаў у Вялікім Княстве Літоўскім. 18 красавіка 1694 у віленскай катэдры пракляў гетмана, што спрычынілася да ўсплёску незадаволенасьці Сапегамі сярод шляхты. Супраць абвастрэньня канфлікту, які вёў да разгортваньня грамадзянскае вайны 1697—1702 гадоў паміж шляхтай і Сапегамі, выступіў Папа Рымскі. У 1697 склаў кампраміснае пагадненьне з Сапегамі.
У Паўночную вайну 1700—1721 гадоў падтрымаў караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага, але потым далучыўся да Віленскае канфэдэрацыі. Прымаў у сваёй рэзыдэнцыі ў Верках расейскага цара Пятра І, абараняў перад ім Грэка-Каталіцкую царкву. Гэта прывяло Пятра І ў гнеў, яго ледзь суцішыў гетман польны літоўскі Рыгор Антоні Агінскі.
У 1713 запрасіў у Вільню рохітаў, у 1722 — піяраў, якія адчынілі калегіюм[5]. У 1717 склікаў сынод Віленскае дыяцэзіі.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б CERL Thesaurus — Кансорцыюм эўрапейскіх навуковых бібліятэк.
- ^ а б NUKAT — 2002.
- ^ а б MAK
- ^ Konstanty Kazimierz Brzostowski
- ^ Валерый Пазднякоў. Бжастоўскія // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 326.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.