Гіркаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Воранаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Гіркаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Гіркі.

Гіркаўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Гіркі
Дата ўтварэньня 24 красавіка 1978
Насельніцтва
  • 895 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Слабодкаўскі сельсавет у складзе Радунскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Слабодка. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Салтанішкаўскага сельсавету[1].

З 25 сьнежня 1962 году ў складзе Вярэнаўскага раёну. 11 лютага 1972 году да сельсавету далучана частка скасаванага Сьмільгінскага сельсавету, у склад Забалацкага сельсавету перададзены населеныя пункты Ліпкунцы, Лялюшы, Лялянцы і Слабодка, цэнтар сельсавета перанесены ў вёску Старыя Сьмільгіні, сельсавет перайменаваны ў Старасьмільгінскі сельсавет[2]. 24 красавіка 1978 году сельсавет перайменаваны ў Гіркаўскі, цэнтар перанесены ў вёску Гіркі.

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1166 чалавек[3], зь іх 88,7% — палякі, 5,6% — беларусы, 3,3% — летувісы, 1,5% — расейцы[4].

  1. ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ^ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. ^ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года