Юры Гедыгольд (Гедыгоўд; ? — па 9 чэрвеня 1435) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода кіеўскі (1411), намесьнік смаленскі (каля 1424), ваявода віленскі (1426—1432). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Ляліва».

Юры Гедыгольд
лац. Jury Giedygold

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XIV стагодзьдзе
Памёр па 9 чэрвеня 1435
Пахаваны
Род Гедыгольдавічы[d] і Манівіды[d]
Бацькі Гайлігін
Дзеці Пётар Сямён (Сенька)

Валодаў маёнткамі Вішневам, Волмай, Дзераўнай, Каменем, Налібакамі, Радашкавічамі ў Менскім павеце, Мірам і Сьвержанем у Наваградзкім павеце[1]; ад Жыгімонта Кейстутавіча атрымаў маёнтак Вішнеў ў Ашмянскім павеце. Быў старостам падольскім (1411—1423).

Імя Рэдагаваць

Асноўны артыкул: Гедыгольд

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Гедыгоўд складаецца з фармантаў -гед-, які мае значэньне 'нораў, пыха' і паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт', і -гаўд- (-гоўд-), які паходзіць ад гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота', або ад гоцкага і бургундзкага auds 'багацьце, спор'[2]. Такім парадкам, імя Гедыгоўд азначае «пышнасьць цноты»[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gedigoldo etiam marschalco[4], Monywid cum fratre germano Gedigoldo[5] (18 студзеня 1401 году); Gedigolt (17 жніўня 1404 году[6], 9 сьнежня 1432 году[7]); воевода виеленьскии панъ Дедикголдъ (20 траўня 1407 году)[8]; Gregorio alias Gedigold (Georgius alias Gedigold[9][10]; 20 красавіка 1411 году)[11]; Gedigoldi pridem Woywode Kyoviensis (Gedigold woyewoda Kyoviensis[9]; 1 лютага 1411 году)[12]; oú je trouvay und chevalier, capitaine de Lopodolie, nommé Gheldigold (Guedigol) (1421 год)[13]; Jeorgius alias Gedigeldus (27 верасьня 1422 году)[14]; Georgio alias Gedigoldo Vilnensi (Georgius alias Gedigold palatinus Vilnensis[9][10]; 21 кастрычніка 1430 году)[15]; woyewod Gedigold (20 чэрвеня 1430 году)[16]; Georgio alias Gedigowd (21 кастрычніка 1430 году)[17]; strenuis militibus Bedigoldo (Bedigold[10]; 10 лістапада 1430 году)[18]; Gedigoldus (29 лістапада 1430 году[19], 22 чэрвеня 1431 году[20]); Gedigoldi Vilnensis (Gedigold palatinus Vilnensis[9], 1430 год)[21]; Gyedigol… palatini wilnensis[22], Gedigoldi palatini Wilnensis[23] (1 верасьня 1431 году); Gedegow (16 лютага 1432 году, 10 красавіка 1432 году)[24]; Gedegaw (16 сьнежня 1432 году)[7]; Gedigol (17 сьнежня 1432 году)[7]; una cum Gedigold (20 сьнежня 1432 году)[7], Кгедикговдъ (25 верасьня 1433 году)[25]; Georgio alias Gedigoldo de Wissnewo[9] (Georgius alias Gedigold de Wissnewo[9][10]; 17 ліпеня 1435 году)[26]; ego igitur Anastasia uxor domini pie memorie Gedigaudonis (30 верасьня 1442 году)[27]; Дедиголд, Дидикгоилд (Супрасьлеўскі летапіс).

Біяграфія Рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду, сын Гайлігіна. Меў брата Войцеха Манівіда.

Упершыню ўпамінаецца ў 1401 годзе як маршалак надворны Вітаўта. Засьведчыў акт Віленска-Радамскай уніі (1401 год), Торунскі мір (1411 год). У 1415 годзе езьдзіў на Канстанцкі сабор 1414—1418 гадоў. У 1429 годзе быў паслом да Ягайлы ў справе каранацыі Вітаўта каралеўскай каронай[28].

За часамі фэўдальнай вайны 1431—1435 гадоў сьпярша падтрымліваў Сьвідрыгайлу. Пры замаху на жыцьцё апошняга ў Ашмянах (1432 год) быў у ліку малога аддзелу, разам зь якім Сьвідрыгайла зьбег да Полацку. У бітве пад Ашмянамі 8 сьнежня 1432 году трапіў у палон да Жыгімонта Кейстутавіча (пры апісаньні гэтага эпізоду літоўскімі летапісамі Гедыгольд выступае сярод «рускіх князёў і баяраў»[29][30]). Тады ж пазбавіўся ваяводзкага ўраду. Пазьней вызнаў уладу Жыгімонта і сьведчыў на ягоных дакумэнтах ў якасьці пана на Вішневе да 1435 году[26].

У шлюбе з Анастасіяй (магчыма, дачкой князя Юрыя Талочкі) меў сына Пятра Сямёна (Сеньку)[10].

Спачыў у капліцы Сьвятога Альбэрта і Сьвятога Юрыя ў Віленскім замку, фундаванай яго братам Манівідам (30 верасьня 1442 году Гедыгольдава Анастасія зрабіла на яе ахвяраваньне)[31].

Мова і культура Рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

Да акту Чартарыйскага замірэньня (1431 год) прывесіў пячаць з лацінамоўным надпісам[22]:

sigil… …digo… +

Крыніцы Рэдагаваць

  1. ^ Пазднякоў В. Гедыгольд // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 522.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  4. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 36.
  5. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 37.
  6. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 103.
  7. ^ а б в г Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 309.
  8. ^ Українські грамоти XV ст. — Київ, 1965. С. 35.
  9. ^ а б в г д е Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 144—145.
  10. ^ а б в г д Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 233.
  11. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 86.
  12. ^ Spory i sprawy pomiędzy Polakami a Zakonem Krzyżackim. T. 2. — Poznań, 1892. S. 460.
  13. ^ Voyages et ambassades de messire Guillebert de Lannoy, 1399—1450. — Mons, 1840. P. 38.
  14. ^ Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 11.
  15. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 136.
  16. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 907.
  17. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 138.
  18. ^ Акты литовско-русскаго государства. Вып. 1. — Москва, 1899. С. 11.
  19. ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 515.
  20. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 8. — Riga; Moskau, 1884. S. 273.
  21. ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 517.
  22. ^ а б Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 136.
  23. ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135.
  24. ^ Regesta historica-diplomatica Ordinis S. Mariae Theutonicorum, 1198—1525. Pars I. — Göttingen, 1973. S. 371, 376.
  25. ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 532.
  26. ^ а б Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 158.
  27. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 197.
  28. ^ Пазднякоў В. Гедыгольд // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 521.
  29. ^ ПСРЛ. Т. 17. — СПб., 1907. С. 62.
  30. ^ Ліцкевіч А. Да пытання пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XV — пачатку XVI стст. // ARCHE Пачатак. № 11—12, 2009. С. 63.
  31. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 234.

Літаратура Рэдагаваць