Ляліва

шляхецкі герб
(Перанакіравана з «Ляліва (герб)»)

Ляліва (па-польску: Leliwa, Leliwczyk, Leliwita) — прыватны шляхецкі герб, якім карысталіся 594 роды на Беларусі, Польшчы, Украіне і Летуве. Гербам Ляліва карысталіся таксама гарады.

Герб Ляліва

Апісаньне рэдагаваць

 
Харугва з гербам Ляліва

У блакітным полі залаты маладзік рогамі ў гору, над ім залатая 6-прамянёвая зорка. Кленод — над прылбіцай з каронай на паўлінавых пёрах такія ж маладзік й зорка. Існуюць варыянты гербу:

  • з чырвоным полем
  • са стралой, якая выходзіць угору з зоркі, кленод — 3 страўсавыя пёры
  • з маладзіком рогамі долу, пад ім зорка

Герб вядомы з XIV стагодзьдзя, у ВКЛ — пасьля Гарадзельскай уніі 1413 году.

Роды рэдагаваць

Абрамовічы, Адамкевічы, Адамковічы, Аксаны ці Аксанавы, Аляховічы, Альбіцкія, Андраевічы, Анташэўскія, Анушэвічы, Анушэўскія, Анчэўскія, Аншэўскія, Глябовічы, Дарагастайскія, Забярэзінскія, Манівідавічы, Сяняўскія, Тарноўскія, Тышкевічы, Чапскія.

Гарады рэдагаваць

Лясьня (месяц павернуты рагамі долу над зоркай), Мінск Мазавецкі, Астравец Сьвентакжыскі, Пжеворск, Тарнабжег, Тарнопаль, Тарноў, Сенява, Стрыкаў, Познань, Толтэ, Завалаў, вёска Кжыўча, замак у Рожнаве.

Манэты рэдагаваць

Герб выбіваўся на літоўскіх манэтах падскарбіямі вялікімі літоўскімі:

У культуры рэдагаваць

Гербам Ляліва карысталіся пэрсанажы «Пана Тадэвуша» з роду Сапліца.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Лялівасховішча мультымэдыйных матэрыялаў