Вензавец
Вензаве́ц[1], Вязавец — вёска ў Беларусі, на рацэ Мураванцы. Цэнтар сельсавету Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2015 год — 646 чалавек. Знаходзіцца за 7 км на паўднёвы захад ад Зьдзецелу, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня; на шашы Зьдзецел — Слонім.
Вензавец лац. Vienzaviec | |
Петрапаўлаўская царква-мураўёўка | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Зьдзецельскі |
Сельсавет: | Вензавецкі |
Насельніцтва: | 646 чал. (2015) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1563 |
СААТА: | 4223803006 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°25′26″ пн. ш. 25°19′56″ у. д. / 53.42389° пн. ш. 25.33222° у. д.Каардынаты: 53°25′26″ пн. ш. 25°19′56″ у. д. / 53.42389° пн. ш. 25.33222° у. д. |
± Вензавец | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вязавец — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны).
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Вязавец упамінаецца ў другой палове XV ст. У першай чвэрці XVI ст. маёнткам валодаў князь Фёдар Заслаўскі. У 1566 годзе — Геранім Сіняўскі, які атрымаў яго праз шлюб з дачкой Ф. Заслаўскага Ганнай.
На мапе Тамаша Макоўскага 1613 году Вязавец значыцца як мястэчка. У 1624 годзе ён упамінаецца як цэнтар воласьці ў валоданьні Сапегаў[a]. У XVII ст. маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Сапегаў і Палубінскіх. У гэты час тут дзеяў касьцёл, вядомы цудоўным абразам Маці Божай.
У XVIII ст. Вязавец уваходзіў у склад Зьдзецельскага графства Радзівілаў. На 1775 год тут было 53 двары, 2 млыны, карчма.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вязавец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні. Паселішча захавала статус мястэчка. На 1885 год у Вязаўцы было 90 двароў, царква, школа, праводзіліся кірмашы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Вязавец занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вязавец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Вензавец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Зьдзецельскай гміне Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Вензавец увайшоў у БССР, у Юравіцкі сельсавет. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 145 двароў, на 1992 год — 164, на 1995 год — 215. 12 лістапада 1973 году Вензавец стаў цэнтрам сельсавету. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Праект царквы, 1867 г.
-
Царква, каля 1900 г.
-
Царква, 1941 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 364 муж., зь іх шляхты 6, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 22, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 335[4]; 1885 год — 850 чал.
- XX стагодзьдзе: 1904 год — 718 чал.; 1970 год — 485 чал.; 1992 год — 538 чал.[5]; 1995 год — 588 чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2015 год — 646 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Вензаўцы працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ LMAB. Ф. 16 спр. 203 ч. 3.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 376.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 414.
- ^ Шаблюк В. Вензавец // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 245.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 87.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0