Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Вензавец)

Помнік гісторыі
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Краіна Беларусь
Вёска Вензавец
Каардынаты 53°25′19″ пн. ш. 25°19′57″ у. д. / 53.42194° пн. ш. 25.3325° у. д. / 53.42194; 25.3325Каардынаты: 53°25′19″ пн. ш. 25°19′57″ у. д. / 53.42194° пн. ш. 25.3325° у. д. / 53.42194; 25.3325
Канфэсія праваслаўе і Беларускі экзархат
Эпархія Наваградзкая япархія[d] 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Аўтар праекту Леанард Крыжаноўскі[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы

Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Вензаўцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Вензаўцы збудавалі ў 1872—1875 гадох на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду 1755 году, разабранай у 1871 годзе.

21 верасьня 2010 году пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь царкве надалі статус гістарычна-культурнай каштоўнасьці рэгіянальнага значэньня.

Архітэктура

рэдагаваць

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Падоўжна-восевая сымэтрычная прасторавая кампазыцыя пасьлядоўна ўлучае 3-ярусную шатровую званіцу (2 васьмерыкі на чацьверыку), кароткую трапезную, кубападобны асноўны аб’ём і паўкруглую апсыду. Пакаты 4-схільны дах асноўнага аб’ёму завяршаецца пяцьцю купаламі-цыбулінамі, якія дапаўняецца купалам-цыбулінай званіцы. Атынкаваныя фасады маюць насычаную архітэктурную плястыку, запазычаную з царкоўнага дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы: вялікія фасадныя аркавыя парталы ў кілепадобным абрамленьні, какошнікі, прастакутныя панэлі цокаля і званіцы, круглыя прафіляваныя разэткі, роўнічныя ліштвы аркавых аконных праёмаў, буйнапрофільны карніз з сухарыкамі. Галоўны ўваход праз масіўны і глыбокі аркавы партал на буйных пілёнах[1].

  1. ^ Афіцыйны адрас — вуліца Цэнтральная, 15А
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  413Г000696