Ваеннае становішча

Вае́ннае стано́вішча (у гішпана- і партугаламоўных краінах — абложнае становішча) — асаблівы прававы рэжым у дзяржаве або яе частцы, як правіла ў ваенны час, які ўсталёўваецца пастановай найвышэйшага органу дзяржаўнай улады ў выпадку агрэсіі супраць дзяржавы або непасрэднай пагрозы агрэсіі.

Абвестка пра ўвядзеньне ваеннага становішча ў калёніі Вірджынія. 14 лістапада 1775 году.
Расейская армія ў Варшаве падчас ваеннага становішча, 1861 год.
Патруль Нацыянальнай гвардыі ЗША пасьля хваляваньняў у Лос-Анджэлесе ў 1992 годзе.

Ваеннае становішча характарызуецца ўвядзеньнем у дзеяньне пэўным законам дзяржавы сукупнасьці надзвычайных мер па ахове дзяржаўнай бясьпекі і грамадзкага парадку ў краіне. Усталёўваецца падвышаная адказнасьць (паводле законаў ваеннага часу) за непадпарадкаваньне (невыкананьне) загадам і распараджэньням вайсковых уладаў дзяржавы.

Тым ня менш, ваеннае становішча можа быць уведзена і з-за ўнутраных фактараў. Так, напрыклад, у мірны час ваеннае становішча ўводзілася ў Францыі (у 1948 годзе))[1], у розных штатах і гарадах ЗША для ўзброенага падаўленьня страйкаў, а таксама расавых (1962 і 1968 год) хваляваньняў[1], для падаўленьня незадаволенасьці ў Канадзе (у 1970 годзе), з-за ўзрастаньня незадаволенасьці насельніцтва было ўведзена ваеннае становішча ў Польшчы. У 2018 годзе Ўкраіна таксама часткова перайшла на ваеннае становішча.

Ваеннае становішча звычайна прадугледжвае істотнае абмежаваньне некаторых правоў і свабод грамадзянаў, у тым ліку такіх асноўных, як свабода перамяшчэньня, свабода сходаў, свабода слова, права на судовы разгляд справаў, права на недатыкальнасьць маёмасьці і гэтак далей. Акрамя таго, судовая і выканаўчая ўлада можа быць перададзеная ваенным судам і ваеннаму камандаваньню адпаведна.

Беларусь

рэдагаваць

24 чэрвеня 2021 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што дапускае «ўвядзеньне ваеннага становішча ва ўмовах санкцый з боку Захаду»: «Няхай Караеў апранае генэральскую форму, Караніку таксама званьне прысвоена генэрал-маёра — і наперад. Ваеннае становішча, калі трэба. Але нідзе ніякага не павінна быць прасяданьня»[2].