Беластоцкая чыгунка

Беластоцкая чыгунка (па-расейску: Белостокская железная дорога) была заснаваная ў БССР 2 сьнежня 1939 году па загадзе Народнага камісарыяту шляхоў зносін СССР[1]. Была далучаная да ўстановы Берасьце-Літоўская чыгунка 1 верасьня 1946 году[2].

Беластоцкая чыгунка
Даведка
НаступнікБерасьце-Літоўская чыгунка
Дата ўтварэньня2 сьнежня 1939 (85 гадоў таму)
Дата спыненьня існаваньня1 верасьня 1946
СядзібаСьцяг СССРСССР, БССР, Беластоцкая вобласьць, Беласток
Службовыя мовырасейская

Беластоцкая чыгуна мела сваю ўправу ў месьце Беласток. Чыгунка мела аддзяленьні:

  • Беластоцкае
  • Лідзкае
  • Маладачанскае
  • Ваўкавыскае

Кожнае аддзяленьне мела свой чыгуначны вузел: Беластоцкі, Лідзкі, Маладачанскі, Ваўкавыскі. Работнікі чыгункі наймалі з СССР. Асноўнымі былі расейцы, бо яны валодалі расейскаю моваю, якая была абавязковай для работы на чыгунцы. Ніжнія работнікі засталіся з ранейшае польскае чыгункі, бо простыя работы маглі рабіць тутэйшыя насельнікі.

22 чэрвеня 1941 году напалі немцы на СССР. Паступова ўсе чыгуначныя вузлы Беластоцкае чыгункі захапілі немцы. Беластоцкая чыгунка была падпарадкаваная нямецкай чыгунцы. У 1944 годзе войска СССР выбілі немцаў і Беластоцкая чыгунка пачала сваю дзейнасьць у складзе чыгункі СССР. Прыпыніла сваю дзейнасьць Беластоцкая чыгунка 15 кастрычніка 1946 году.

  1. ^ Загад Народнага камісарыяту шляхоў зносін СССР № 229/Ц
  2. ^ ГІСТОРЫЯ АДДЗЯЛЕННЯ

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць