Транспартная міліцыя (Беларусь)
Транспартная міліцыя[1][2][3][4][5][6][7][8] — частка міліцыі Беларусі. Транспартная міліцыя вырашае задачы барацьбы са злачыннасьцю, аховы грамадзкага парадку на транспарце, захаванасьці грузаў і іншыя задачы, якія вынікаюць з абавязкаў міліцыі.
У склад транспартнае міліцыі ўваходзяць:
- крымінальная міліцыя (падраздзяленьні крымінальнага вышуку, па барацьбе са злачыннымі замахамі на грузы, па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, экспэртна-крыміналістычныя, а таксама іншыя падраздзяленьні і ўстановы, неабходныя для ажыцьцяўленьня апэратыўна-вышуковае дзейнасьці);
- міліцыя грамадзкай бясьпекі (дзяжурныя часьці, падраздзяленьні патрульна-паставой і прафілактычнай службы, службы спэцкантролю авіяпасажыраў у аэрапортах, іншыя падраздзяленьні, неабходныя для ажыцьцяўленьня дзейнасьці транспартнае міліцыі).
Управа
рэдагавацьНачальнікі крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадзкай бясьпекі на транспарце зьяўляюцца па пасадзе намесьнікамі начальнікаў органаў унутраных спраў на транспарце, падпарадкоўваюцца ім і адпаведна начальнікам крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадзкай бяспекі вышэйстаячых органаў унутраных спраў на транспарце.
Начальнікі крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадзкай бясьпекі на транспарце прызначаюцца ў парадку, які вызначаецца Міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Як працуе транспартная міліцыя
- ^ ПАД КАНТРОЛЕМ — СТАНЦЫІ І ПРЫПЫНКІ
- ^ Супрацоўнікі транспартнай міліцыі павіншавалі з юбілеем ветэрана АУС(недаступная спасылка)
- ^ У ноч на 10 верасня ў электрычцы Мінск — Пухавічы адбылося масавае пабоішча.
- ^ Крадзеж можа пераўтварыцца ў справу пра «дыверсію» і «тэрарызм» на чыгунцы
- ^ Канікулы без траўм.
- ^ Ворша. Дапыталі Алеся Шутава і Сяргея Каржова
- ^ У беларускіх цягніках дазволілі піць піва