Бабулін гладыш

(Перанакіравана з «Бабушкина крынка»)

«Бабулін гладыш»[1] (рас. Бабушкина крынка) — прадпрыемства па вытворчасьці малочнае прадукцыі. Разьмяшчаецца ў Магілёве.

«Бабулін гладыш»
BabushkinGladish.jpg
Тып ААТ
Заснаваная 14 сакавіка 2006 года
Разьмяшчэньне 212013, г. Магілёў, вул. Ак. Паўлава, 3.
Ключавыя фігуры Ігар Кананчук
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя малочная
Абарачэньне Green Arrow Up Darker.svg460 млрд. рублёў (2010; 153,6 млн. $)
Апэрацыйны прыбытак Red Arrow Down.svg50 млрд руб. (2010; 16,7 млн $)
Чысты прыбытак Red Arrow Down.svg31,4 млрд руб (2010; 10,5 млн $)
Лік супрацоўнікаў 2200 (2012)

МінуўшчынаРэдагаваць

У 1979 року ў эксплюатацыю быў уведзены Магілёўскі малочны камбінат. У 1995 року ў працэсе прыватызацыі стаў адкрытым акцыянэрным таварыствам.

14 сакавіка 2006 року рашэньнем Магілёўскага гарадзкога выканаўчага камітэту ААТ «Магілёўскі малочны камбінат» быў перарэгістраваны ў ААТ «Бабулін гладыш» і зарэгістраваны ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

У 2001 року ў склад прадпрыемства ўвайшлі ААТ «Круглянскі масларобчы завод» і ААТ «Краснапольскі завод замяняльнікаў цэласнага малака». У красавіку 2005-га былі далучаныя ААТ «Кіраўскі масларобчы завод», ААТ «Бялыніцкі сыраробчы завод» і ААТ «Дрыбінскі масларобчы завод», а ў сьнежні 2005 року — ААТ «Крычаўскі масларобчы завод». Урэшце, у канцы 2006 року ў склад «Бабулінага гладышу» ўвайшло ААТ «Касьцюковіцкі малочны завод». У выніку кампанія зьяўляецца найбуйнейшым вытворцам малочнай прадукцыі ў Беларусі. На сьнежань 2011 г. прадпрыемства мела 2200 работнікаў[1].

ПрадукцыяРэдагаваць

Вырабляецца болей за 250 відаў малочнай прадукцыі пад трыма расейскамоўнымі брэндамі: «Бабушкина крынка», «Весёлые внучата», «Энергия жизни». Прадукцыя пастаўляецца на рынкі Беларусі, Расеі, Украіны, Польшчы, Нямеччыны, Францыі, Эгіпту, Пакістану і Філіпінаў.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б Ілона Іванова. Usеbеlаrusу.bу - ад «Бабулінага гладыша» // Зьвязда : газэта. — 29 сьнежня 2011. — № 249 (27113). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць