Астроўна (возера)
Астроўна — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Астроўніцы. Знаходзіцца ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласьці, за 27 км на паўночны ўсход ад места Бешанковічаў. Уваходзіць у Астровенскую групу азёраў. Плошча паверхні возера 0,42 км². Даўжыня 1,54 км, найбольшая шырыня 0,54 км. Найбольшая глыбіня дасягае 18,1 м, сярэдняя складае 5,1 м. Аб’ём вады 2,16 млн м³.
Возера
Астроўна
Астроўна | |||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
На паўночным беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Астроўна.
Апісаньне
рэдагавацьКатлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы мерна стромкія, вышынёй да 15 мэтраў. Берагавая лінія слабазьвілістая. Берагі высокія. мелкаводзьдзе вузкае. Глыбіні да 5 мэтраў займаюць каля 50% плошчы. Дно да глыбіні 3—3,5 мэтраў пясковае, глыбей выслана ілам.
Возера зарастае да глыбіні 3,5 мэтраў. Эўтрофнае, слабапраточнае, выцякае ручай у возера Доўгае. На возеры астравы агульнай плошчай 1,8 га.
Флёра і фаўна
рэдагавацьУ возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, кранапёка, карась, верхаводка[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 158.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.