Іван Сапега (сын Багдана)
Іван Сапега (1486 — паміж 4 красавіка і 19 лістапада 1546) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар (1507—1516) і маршалак гаспадарскі (1515—1541), ваявода віцебскі (1520—1541) і падляскі (з 1529).
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1486 |
Памёр | 1546 |
Род | Сапегі |
Бацькі | Багдан Сапега Фядора Бабіч-Друцкая-Сакалінская[d] |
Жонка | Ганна з Сангушкаў |
Дзеці | Павал, Іван |
Дзейнасьць | дыплямат |
Трымаў Дарагічынскае староства (1529—1541 і з 1545).
БіяграфіяРэдагаваць
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Багдана.
Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, браў удзел у пасольствах у Маскву (1508, 1531—1532 і 1536) і ў Турэччыну (1534).
Удзельнічаў у кампаніі 1514 року на чале з гетманам вялікім Канстантынам Астроскім. Камандаваў часткай войска ў бітве на Бярэзіне (27 жніўня 1514) і ў Аршанскай бітве (1514)[1].
У шлюбе з Ганнай Сангушка меў сыноў Паўла і Івана.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 547.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.