Пскоўская вобласьць

вобласьць Расейскай Фэдэрацыі

Пско́ўская во́бласьць (па-расейску: Псковская область) — вобласьць у Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Пскоў.

Пскоўская вобласьць
Псковская область
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Паўночна-заходняя фэдэральная акруга
Паўночна-заходняя эканамічная акруга
Адміністрацыйны цэнтар Пскоў
Улучае 24 раёны
Найбольшы горад Пскоў
Іншыя буйныя гарады Вялікія Лукі, Востраў, Невель
Дата ўтварэньня 23 жніўня 1944
Губэрнатар Андрэй Турчак
Афіцыйныя мовы расейская
Насельніцтва (2010)
673 500 (64-е месца)
Шчыльнасьць 12,2 чал./км²
Нацыянальны склад расейцы — 94,7%, украінцы — 1.6 %, беларусы — 1,3%.
Плошча 55 399 км² (48-е месца)
Месцазнаходжаньне Пскоўскай вобласьці
Пскоўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +3
Код ISO 3166-2 RU-PSK
Код аўтам. нумароў 60
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Мяжуе зь Ленінградзкай, Цьвярской, Наўгародзкай, Смаленскай абласьцямі Расеі, Віцебскай вобласьцю Беларусі, а таксама — з Эстоніяй і Латвіяй.

Геаграфічныя зьвесткі

рэдагаваць

Месцазнаходжаньне

рэдагаваць

Вобласьць разьмяшчаецца на паўночным захадзе эўрапейскай частцы Расеі, на мяжы зь Беларусяй, Латвіяй, Эстоніяй. Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 380 км, з захаду на ўсход — 260 км.

Клімат умерана кантынэнтальны, памежны з марскім. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня + 17,3 °C, студзеня −7,8 °C. Знаходзіцца ў зоне мяшаных лясоў.

Разьмяшчаецца на паўночным захадзе Рускай раўніны. Для тэрыторыі вобласьці характэрны даволі распаласаваны рэльеф з чаргаваньнем узгорыста-градавых абсягаў.

Водныя аб’екты

рэдагаваць

На тэрыторыі вобласьці больш за 3700 азёраў, найвялікшым зь якіх зьяўляецца Пскоўска-Чудзкае возера, плошча якога складае 3521 км². У возера ўпадаюць больш за 30 рэчак, выцякае р. Нарва. Больш за ўсё азёраў у паўднёвай частцы вобласьці.

Гісторыя

рэдагаваць

Была ўтвораная 23 жніўня 1944 року, 2 кастрычніка 1957 року ў яе склад ўвайшла большая частка зьліквідаванай Вялікалуцкай вобласьці.

Насельніцтва

рэдагаваць

Паводле зьвестак за 2002 год у Пскоўскай вобласьці жыло 9664 беларусы (1,27 %, 3-е месца).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

Вобласьць улучае 24 адміністрацыйныя раёны і 14 местаў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць