Парк імя Янкі Купалы

парк у Менску
Парк
Парк імя Янкі Купалы
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°54′20″ пн. ш. 27°33′59″ у. д. / 53.90556° пн. ш. 27.56639° у. д. / 53.90556; 27.56639Каардынаты: 53°54′20″ пн. ш. 27°33′59″ у. д. / 53.90556° пн. ш. 27.56639° у. д. / 53.90556; 27.56639
Аўтар праекту І. Рудэнка
Дата заснаваньня 1949
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Парк імя Янкі Купалы на мапе Беларусі
Парк імя Янкі Купалы
Парк імя Янкі Купалы
Парк імя Янкі Купалы
Парк імя Янкі Купалы на Вікісховішчы

Па́рк імя́ Я́нкі Купа́лы — парк у цэнтры Менску недалёка ад плошчы Перамогі. Месьціцца ў чатырохкутніку, утвораным вуліцай Янкі Купалы, праспэктам Незалежнасьці і ракой Сьвіслаччу. Заснаваны ў 1949 годзе[a] ў год сьвяткаваньня 30-х угодкаў утварэньня БССР. Названы ў гонар славутага беларускага паэта Янкі Купалы. Архітэктар праекту І. Рудэнка.[1]

Гісторыя парку

рэдагаваць

Заснаваньне

рэдагаваць

Закладзены пасьля вайны як парк імя 30-годзьдзя БССР. Рукамі жыхароў гораду на плошчы тады 7 га былі высаджаны сотні дарослых дрэваў амаль што ўсіх пародаў, якія ёсьць на Беларусі. Сярод дрэваў, што сёньня растуць у парку, — блакітны клён, манчжурскі арэх і сыбірская сасна.[2] Да зьяўленьня парку на гэтым месцы стаялі адна-двухпавярховыя хаты. Сьвіслач у час веснавой паводкі разьлівалася так, што пераўтваралася ў вялікую раку, якая прыносіла мінчанам шмат ліха. Калі пачалі закладаць парк, гэтае месца паднялі амаль на 3 мэтры, а раку ўзялі ў бетонныя берагі. Рэчышча ракі ў межах парка было пашырана з 20 да 120 мэтраў.[1]

 
Музэй Янкі Купалы

Галоўная алея парку месьцілася па дыяганалі ад пр. Незалежнасьці (у той час — пр. Сталіна), дзе знаходзіцца галоўны ўваход у парк, да выгібу Сьвіслачы. На скрыжаваньні галоўнай і цэнтральнай алеяў, у цэнтры парку месьціўся фантан.

У 1959 годзе на тэрыторыі парку ўзьведзены будынак літаратурнага музэю Янкі Купалы. Музэй пабудаваны прыкладна на тым месцы, дзе раней быў дом, у якім жыў паэт у 1927—1941 гадах. Сам дом згарэў падчас бамбардзіровак на пяты дзень вайны. У 1962 годзе ў гонар 80-гадовага юбілею Янкі Купалы парк атрымаў імя вялікага беларускага Песьняра.

Перапляніроўка

рэдагаваць

Першапачаткова, у пачатку галоўнай алеі знаходзіўся помнік С. Грыцаўцу (перанесены). У 1972 годзе да 90-годзьдзя з дня нараджэньня Янкі Купалы ў парку ўсталявалі помнік паэту (скульптары А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Засьпіцкі, архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін). Праект помніка ацэньваўся як адзін з найбольш удалых прыкладаў кампазыцыйнай сувязі з прасторавым асяродзьдзем.[3] Адначасова быў перабудаваны й фантан, скульптурная кампазыцыя якога адлюстроўвае адзін з момантаў старажытнага народнага сьвята — «Купальле», пусканьне вянкоў у ваду, з-за чаго фантан атрымаў назву «Вянок». У 1980-я — 1990-я гады ў парку ўсталявана шмат скульптураў, зробленых мастакамі на пленэрах і падараваных парку.[1]

  1. ^ Па іншых зьвестках — у 1950 годзе.
  1. ^ а б в Менскі парк імя Янкі Купалы Менскі дзяржаўны каледж электронікі Праверана 28 жніўня 2013 г.
  2. ^ Парк імя Янкі Купалы inyourpocket.com Праверана 28 жніўня 2013 г.
  3. ^ Літаратура і мастацтва ў БССР у 20-70-я гады library.by Праверана 29 жніўня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  713Г000152

  Парк імя Янкі Купалысховішча мультымэдыйных матэрыялаў