Уладзімер Маякоўскі
Уладзі́мер Уладзі́меравіч Маяко́ўскі (па-расейску: Владимир Владимирович Маяковский; 19 ліпеня 1893, сяло Багдадзі, Кутаіская губэрня (сучасн. Багдаці, вобласьць Імэрэці, Грузія) — 14 красавіка 1930, Масква, РСФСР) — расейскі паэт, драматург; футурыст.
Уладзімер Маякоўскі | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 19 ліпеня 1893[1][2][3][4][5][6][7][8] Багдадзі[d], Кутаіскі павет[d], Кутаіская губерня[d], Каўказскі край[d], Расейская імпэрыя |
Памёр | 14 красавіка 1930[9][10][11][3][12][13][4][5][7][8][14] (36 гадоў) Масква, Маскоўская вобласьць, Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка, СССР[9] |
Пахаваны | Новадзявочыя могілкі |
Дзеці | Патрысія Томпсан[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | мастак-плякатыст, паэт, актор, драматург, пісьменьнік, артыст, маляр, журналіст, тэатральны актор, актор кіно, рэжысэр, тэатральны рэжысэр і мастак-гравэр |
Гады творчасьці | 1912 — 1930 |
Жанр | верш, паэма, агітпроп[d] і п’еса |
Мова | расейская мова |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
http://v-v-mayakovsky.ru/ |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Маякоўскі і БеларусьРэдагаваць
Уладзімер Маякоўскі неаднаразова прыяжджаў у Беларусь, дзе выступаў перад слухачамі (у 1914, 1925 ды 1927 у Менску, у 1924 у Гомелі, у 1927 у Віцебску. На беларускім матэрыяле стварыў верш «Піва і сацыялізм» (пачатковая назва «Віцебскія думкі») ды верш «Не для вас папоўскія сьвяты».
Некалькі разоў, пачынаючы з 1922 г., Маякоўскі выяжджаў за межы СССР праз памежную станцыю Негарэлае. Ён спыняўся на мытні, гутарыў з памежнікамі, чытаў ім свае вершы. А адным са штуршкоў да напісаньня «Верша аб савецкім пашпарце» (1929) быў выпадак у экспрэсе «Маньчжурыя — Стоўпцы». У вершы «Яны і мы», які быў напісаны пасьля паездкі ў Нямеччыну ды Францыю восеньню 1928 г. таксама згадваецца Негарэлае ды «голая, жабрачая» Беларусь.
Людміла Ўладзімераўна Маякоўская, сястра паэта, прыяжджала ў Менск на запрашэньне Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. Яна тады згадала, між іншым, што іхняя сям’я мае сваяцкія сувязі зь Беларусьсю — брат бацькі Міхаіл Канстанцінавіч Маякоўскі доўга жыў у Беларусі. Ён працаваў лясьнічым у Белавескай пушчы[15] і часта пісаў з Пружан у Грузію, у Багдадзі[16].
Беларускія перакладыРэдагаваць
- Дзецям. 1930, пер. з рус. А. Якімовіч;
- Выбр. творы. Мн., 1940;
- Выбр. творы. Мн., 1952;
- Кім быць? Мн., 1932;
- Як узяць да ладу, што добра, што блага? Гомель, 1932;
- Дзецям. Мн., 1950;
- Конь-агонь. Мн., 1955;
- П’есы. Мн., 1985;
- Уладзімір Ільліч Ленін. 2-е выд. Мн., 1987.
- Паэзія. Мн., 2019. («Паэты плянэты»).
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Person Profile // IMDb — 1990.
- ^ RKDartists
- ^ а б Kunstindeks Danmark
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ https://www.enciclopedia.cat/ec-gec-0039331.xml
- ^ а б Grove Art Online, Grove Dictionary of Art Online / J. Turner — OUP, 1998.
- ^ а б Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б Гончаров Б. П. Маяковский Владимир Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 15 : Ломбард — Мезитол. — С. 542–543.
- ^ Vladimir Vladimirovich Majakovski
- ^ Encyclopædia Britannica
- ^ SNAC — 2010.
- ^ International Music Score Library Project — 2006.
- ^ Babelio — 2007.
- ^ Ірына Сядова. Пілінкевічы // Раённыя будні. — 14 сьнежня 2013. — № 98 (9643). — С. 15.
- ^ «Дзень паэзіі — 83», Мастацкая літаратура, 1983, пад рэд. Я.Янішчыц, стар.9. Анатоль Вялюгін (by Міхась Маліноўскі)
ЛітаратураРэдагаваць
- Агіевіч У. Да пытання аб традыцыях Уладзіміра Маякоўскага ў беларускай літаратуры. // Агіевіч У. Літаратура і жыццё. Мінск. 1954.
- Маякоўская А. А. Дзіцячыя і юнацкія гады Уладзіміра Маякоўскага. З успамінаў маці. Мінск. 1957.
- Маякоўскі ў Беларусі. Мінск. 1957.
- Кенька М. Яго перакладчыкі. // Братэрства, 83. Мінск. 1983.
- Гніламёдаў У. В. Маякоўскі Уладзімір Уладзіміравіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 10. Мінск. 2000. С. 242—243.
- Валахановіч А. І. Уладзімір Маякоўскі ў Негарэлым. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 178—179.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Уладзімер Маякоўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў