Шлях моладзі (1929)
«Шлях Моладзі» (1929 — верасень 1939) — моладзевы грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс нацыянал-дэмакратычнага кірунку ў Заходняй Беларусі. Выданне знаходзілася пад уплывам Беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі.
Шлях Моладзі | |
Тэматыка | маладзёвы грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс |
---|---|
Краіна | Польшча |
Выдавец | Янка Багдановіч |
Галоўны рэдактар | |
Дата заснаваньня | 1929 |
Дата закрыцьця | 1939 |
Мова | Беларуская |
Часопіс выдаваўся ў Вільні на беларускай мове (лацінкай і кірыліцай). Друкаваўся ў Беларускай Друкарні імя Франьцішка Скарыны, выдавецтве «Белпрэс».
Мэта — «змаганьне за незалежнасьць Беларусі і за паляпшэньне народнай долі шляхам абуджэньня моладзі да народнай сьвядомасьці, пашырэньня асьветы і культуры на вёсцы».
З 1938 выдаваўся штомесячны дадатак «Шлях беларускага студэнта».
Наклад асобных нумароў канфіскоўваўся польскімі ўладамі 14 разоў. Некалькі разоў рэдакцыя прыцягвалася да суду.
Аўтары
рэдагавацьРэдактары ў розныя гады: Мар’ян Пецюкевіч, Язэп Найдзюк, Янка Шутовіч. Выдавец Янка Багдановіч.
У склад рэдакцыйнай калегіі ўваходзілі Ізабэля Тумаш, Альфонс Шутовіч, Язэп Малецкі, Уладыслаў Тарасевіч.
На старонках часопісу пабачыла сьвет шмат твораў заходнебеларускіх пісьменьнікў і дзеячоў, т.я. Натальля Арсеньнева, Янка Брыль, Анатоль Бярозка, Зоська Верас, Янка Журба, Хведар Ільяшэвіч, Міхась Машара, Максім Танк, Валянцін Таўлай, Алесь Салавей, Сяргей Хмара.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Шлях Моладзі» (1929—1939) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius)
- З чаго сьмяяліся беларусы ў 1937 годзе // Наша ніва
Літаратура
рэдагаваць- Аляксандр Вабішэвіч. Шлях Моладзі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8