Янка Багдановіч
Я́нка Анто́навіч Багдано́віч (псэўданімы і крыптанім: Я. Ваўштолскі; Янка Ваўштолскі; Я. Б.; 17 лістапада 1906, в. Гірбінята Ашмянскага павету, Віленскай губэрні, цяпер Валожынскі раён — 13 ліпеня 1990, Вільня) — беларускі празаік, паэт, публіцыст, мэмуарыст.
Янка Багдановіч лац. Janka Bahdanovič | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 4 (17) лістапада 1906 |
Памёр | 13 ліпеня 1990 (83 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | мэмуарыст, публіцыст, пісьменьнік, паэт |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Багдановіч (неадназначнасьць).
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПасьля сьмерці бацькоў у 1918 жыў і выхоўваўся ў Барунскім і Віленскім дзіцячых прытулках, якія былі арганізаваны ў час Першай сусьветнай вайны беларускай інтэлігенцыяй. У 1927 скончыў Віленскую беларускую гімназію. Да 1941 працаваў у Друкарні імя Францішка Скарыны. Там-жа і жыў.
Публікаваўся з 1930 году. Адзін з выдаўцоў часопісу «Шлях моладзі» (1929-38). У гады 2-й сусьветнай вайны навучаўся ў Віленскай настаўніцкай сэмінарыі; адначасова і пасьля заканчэньня яе настаўнічаў.
У 1952 паступіў у Нова-Віленскі пэдагагічны інстытут, але 22 жніўня таго ж году арыштаваны. 13 кастрычніка 1952 году Вярхоўны Суд Летувіскай ССР прыгаварыў яго да 25-ці гадоў зьняволеньня. Пасьля суду яго перавезьлі на Лукішкі і пратрымалі там яшчэ амаль паўгоду. 23 сакавіка 1953 году Янку Багдановіча, разам зь яшчэ адным супрацоўнікам былой друкарні, Мар’янам Пецюкевічам адправілі, нарэшце, этапам у Ленінград.
Зь Ленінграду 5 красавіка іх этапавалі ў Волагду, а напрыканцы таго-ж месяца — у Варкуту. Працаваў на шахце № 8 у бугальтэрыі, пасьля — рахункаводам, настаўнікам, улікоўцам.
Рэабілітаваны ў верасьні 1956 году. Вярнуўся ў Вільню, дзе працягваў настаўнічаць. Скончыў пэдагагічны інстытут. Напісаў кніжку ўспамінаў, якая выйшла пасьля ягонай сьмерці[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Янка Багдановіч. На жыцьцёвым шляху: успаміны. — Менск .: Мастацкая літаратура, 1992. — 142 с. — 1800 ас. — ISBN 5-340-00716-2
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1996 Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 206.
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1995. — Т. 6. Таталаў — Яфімаў. Дадатак. — 684с.;іл. с. — ISBN 985-11-0022-6
- Янка Саламевіч. Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў (XVI―XX стст.)
- Валянцін Стэх. "У памяць Янкі БАГДАНОВІЧА", Беларус, №572