Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны
Белару́ская друка́рня імя́ Франці́шка Скары́ны — беларуская кніжная друкарня, заснаваная ў Вільні ў траўні 1926 году.
Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны (БДіФС) | |
Тып | Друкарня |
---|---|
Заснаваная | 1926 (98 гадоў таму) |
Разьмяшчэньне | Вільня, вуліца Людвісарская 1 (па-летувіску: Liejyklos gatvė 1) (54°40′57.75″ пн. ш. 25°16′47.08″ у. д. / 54.6827083° пн. ш. 25.2797444° у. д.) |
Ключавыя фігуры | Янка Багдановіч, Язэп Найдзюк, Альбін Стаповіч, |
Галіна | Выдавецкая |
Прадукцыя | кнігі, часопісы, газэты |
Матчына кампанія |
Гісторыя
рэдагавацьВажнай ініцыятывай у выдавецкай галіне было заснаваньне прыватнай друкарні імя Францішка Скарыны ў Вільні. У сярэдзіне 20-х гг. XX стагодзьдзя ў асяродзьдзі дзеячаў Беларускай хрысьціянскай злучнасьці нарадзілася ідэя арганізаваць беларускую друкарню ў Вільні й назваць яе імем Францішка Скарыны — адзінай беларускай друкарні ў Вільні.
Адбылося гэта ў 400-тыя ўгодкі друкарства ў Вільні, якія сьвяткаваліся ўрачыста ў 1925 г. Ксёндз Адам Станкевіч напісаў з гэтай нагоды кніжку «Доктар Францішак Скарына, першы друкар беларускі 1525—1925», а Людвік Абрамовіч, рэдактар і выдавец часопісу «Przegląd Wileński» — кніжку «Cztery wieki drukarstwa w Wilnie (1525—1925)»[1]. Ксёндз Адам Станкевіч, Фабіян Ярэміч, ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі й ксёндз Андрэй Цікота сталі ініцыятарамі беларускай друкарні ў Вільні. Было нанятае памяшканьне на вуліцы Людвісарскай дом № 1 (па-летувіску: Liejyklos gatvė 1) (54°40′57.75″ пн. ш. 25°16′47.08″ у. д. / 54.6827083° пн. ш. 25.2797444° у. д.), закупленыя плоскадрукавальны варштат, шрыфт і стэляж у друкарні «Люкс».
У траўні 1926 г. друкарня пачала дзейнічаць. Кіраўнік — Альбін Стаповіч, а ў чэрвені 1927 г. кіраўніком друкарні стаў Язэп Найдзюк, які быў ад пачатку яе арганізацыі памочнікам кіраўніка. Друкарня дзейнічала ў камэрцыйных умовах. Выдаваліся там амаль усе беларускія часопісы міжваеннага часу. Друкаваліся й газэты «Беларуская Крыніца» і «Сялянская Ніва», розныя друкі для Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады, часопіс «Хрысьціянская Думка» (з 1928 г.), кніжкі і брашуры. Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры карыстаўся друкарняй імя Францішка Скарыны.
З 1936 г. на Завальнай вул. дом № 1. Працаўнікі друкарні імя Францішка Скарыны Язэп Найдзюк і Альфонс Шутовіч арыштаваны польскімі ўладамі ў пачатку вайны ў верасьні 1939 году й зьняволены ў лягеры Бярозе Картускай. Пасьля вяртаньня ў Вільню у кастрычніку 1939 году, у варунках Летувы, Язэп Найдзюк аднавіў зь сябрамі дзейнасьць Беларускай друкарні імя Францішка Скарыны. На працягу 1939 (ад 17 лістапада) — 1941 гг. выдавалася там лацінскім і кірылічным шрыфтамі таксама адноўленая «Krynica»[2][3].
Кіраўнікі
рэдагаваць- 1926—1927 гг. Альбін Стаповіч.
- 1927—1939 гг. Язэп Найдзюк.
- 1939—1940 гг. Янка Багдановіч.
- 1940—1941 гг. Язэп Найдзюк.
Бібліяграфія
рэдагавацьБольш за 160 кніжак на беларускай мове — амаль палавіна беларускай кніжнай прадукцыі міжваеннага часу ў Другой Рэчы Паспалітай — была выдадзена ў друкарні імя Ф. Скарыны [4][5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ludwik Abramowicz. Cztery wieki drukarstwa w Wilnie: zarys historyczny (1525-1925). — Wilno: Nakładem b drukiem Ludwika Chominskiego. Tłocznia «Lux», 1925. — 149 с.
- ^ Цыпрыянавіч, Станіслаў. Беларуская друкарня Францішка Скарыны ў Вільні. (1926-1940).. — Лёндан: Божым шляхам, 1991. — 32 с.
- ^ Янка Багдановіч. Ны жыцьцёвым шляху. Успаміны / уступ Арсень Ліс. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 88. — 144 с. — 1800 ас. — ISBN 5-340-00716-2
- ^ Цыпрыянавіч, Станіслаў. Беларуская друкарня Францішка Скарыны ў Вільні. (1926-1940).. — Лёндан: Божым шляхам, 1991. — 32 с.
- ^ Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі / рэдактар: Валер Булгакаў. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — С. 278—321. — 881 с. — 1000 ас. — ISBN 978-80-86961-13-2
Літаратура
рэдагаваць- Андранік Антанян. Беларуская кніга ў міжваеннай Польшчы. // ARCHE : часопіс. — 2005. — Т. 5 (39). — С. 124—133.
- Янка Багдановіч. Ны жыццёвым шляху. Успаміны / уступ Арсень Ліс. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 86—108. — 144 с. — 1800 ас. — ISBN 5-340-00716-2
- Георгі Галенчанка, Валеры Герасімаў. Кнігадрукаваньне. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 — С. 211.
- Гарбінскі Ю. У.. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. — Мінск—Мюнхэн: Нацыянальны Навукова-Асьветны Цэнтар Імя Францыска Скарыны, 1999. — 752 с. — ISBN 985-6318-65-3
- Лена Глагоўская. Альбін Стэповіч — ад музыкі да палітыкі. Пра публіцыстычную і грамадскую дзейнасць Альбіна Стэповіча. (бел.) // пад рэд. Багдановіч І. Э. Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі : зб. арт.. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — С. 169—184. — ISBN 978-985-7119-17-2.
- Лена Глагоўская. Язэп Найдзюк - аўтар, выдавец і друкар двух народаў. (бел.) // пад рэд. Багдановіч І. Э. Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры. Вып. 1 : зб. арт.. — Мінск: БДУКМ, 2006. — С. 139—146.
- Говін С. В. Друк Заходняй Беларусі.. — Мінск: Выд-ва БДУ, 1974. — С. —. — 95 с.
- Кранеўская В. У. Палітыка ўрада ІІ Рэчы Паспалітай у адносінах да друку нацыянальных меншасцей (1921–1926 гг.). // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — Мінск: Беларуская навука, 2000. — Т. № 2. — С. 56—. — ISSN 0321-1649.
- Майсяёнак А. Г. Браты Найдзюкі на цярністым шляху беларускасці. // Навук. рэд. і склад. Іван Крэнь Ваўкавышчына: з гісторыі краю і лёсу людзей : матэрыялы навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі, 22 снежня 1995 г.. — Ваўкавыск: Ваўкавыскі гарадскі і раённы выканаўчыя камітэты, 1997. — С. 204—208.
- Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі / рэдактар: Валер Булгакаў. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — С. 278—321. — 881 с. — 1000 ас. — ISBN 978-80-86961-13-2
- Цыпрыянавіч, Станіслаў. Беларуская друкарня Францішка Скарыны ў Вільні. (1926-1940).. — Лёндан: Божым шляхам, 1991. — 32 с.
- Jerzy Turonek. Książka Białoruska w II Rzeczy Pospolitej. 1921–1939.. — Warszawa: Slawistyczny Ośrodek Wydawniczy, 2000. — С. 9, 20, 49, 54, 63—79. — 80 с. — (Prace slawistyczne. Nr 109). — ISBN 83-86619-73-2
- H. Głógowska. Białoruskie wydawnictwa religijne w II Rzeczypos-politej a białoruski ruch narodowy. (пол.) // Pod. red. T. Stegnera Naród i religia. — Gdańsk: 1994. — С. 137—151.