Азёры (Гарадзенская вобласьць)
Азёры[1] — вёска ў Беларусі, на паўднёвым беразе Белага возера. Цэнтар сельсавету Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 2705 чалавек. Знаходзяцца за 28 км на ўсход ад Горадні, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Жытомля; на аўтамабільных дарогах Р41 і Р145.
Азёры | |
трансьліт. Aziory | |
![]() Царква і касьцёл | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Гарадзенскі |
Сельсавет: | Азёрскі |
Насельніцтва: | 2705 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 152 |
Паштовы індэкс: | 231753 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°43′30″ пн. ш. 24°11′0″ у. д. / 53.725° пн. ш. 24.18333° у. д.Каардынаты: 53°43′30″ пн. ш. 24°11′0″ у. д. / 53.725° пн. ш. 24.18333° у. д. |
Азёры на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Азёры | |
![]() |
Азёры — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся драўляныя царква, касьцёл і сынагога.
ГісторыяРэдагаваць
Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць
Першы пісьмовы ўпамін пра Азёры як «двор князя Вітаўта» датуецца 1398 годам[2]. У XV—XVII стагодзьдзяў паселішча знаходзілася ў валоданьні вялікіх князёў і было цэнтрам воласьці Гарадзенска павету Троцкага ваяводзтва.
У 1518 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары аддаў Азёры ў заставу старосту гарадзенскаму Ю. Радзівілу. У 1555 годзе мясцовым вялікакняскім намесьнікам стаў Сэбастыян Дыбоўскі. Згодна з прывілеем 1568 году вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ў Азёрах праводзіліся штотыднёвыя таргі.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія захопнікі спалілі мясцовы касьцёл. Новы касьцёл імя Маці Божай Ружанцовай збудавалі на Рынку ў 1679 годзе (у 1779 годзе на сродкі караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага праводзілася яго аднаўленьне).
Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Азёры апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. У канцы XVIII ст. мястэчка набыў вядомы навуковец, авантурыст і філянтроп Міхал Валіцкі, які заснаваў тут суконную (1807 год) і папяровую фабрыкі (1809 год).
У 1840-я гады ў Азёрах было 116 двароў. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады канфіскавалі маёнтак у Валіцкіх. Мясцовыя прадпрыемствы прыйшлі ў заняпад. У канцы 1870-х гадоў у мястэчку дзейнічалі касьцёл, царква і сынагога, працавалі заводы вырабу сьвечак і скураў. У 1895 годзе ў Азёрах утварылася гарбарнае прадпрыемства, у 1899 годзе аднавіла сваю дзейнасьць папярова-кардонная фабрыка.
Найноўшы часРэдагаваць
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Азёры абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Азёры апынуліся ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. У 1924 годзе ў мястэчку адбыўся антыўрадавы мітынг, у 1926 годзе страйкавалі 130 працаўнікоў лесапільні[4].
У 1939 годзе Азёры ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1940 годзе сталі цэнтрам сельсавету. На 1989 год у вёсцы быў 741 двор. У 2009 годзе Азёры атрымалі афіцыйны статус аграгарадку.
- Мястэчка на старых здымках
НасельніцтваРэдагаваць
ДэмаграфіяРэдагаваць
- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 426 муж., зь іх шляхты 7, духоўнага стану 2, мяшчанаў-юдэяў 235, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 181[5]; 1878 год — 1013 чал., зь іх 508 жыдоў[6]; 1897 год — 3283 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 1755 чал.[7]; 1989 год — 2447 чал.[8]; 1999 год — 2828 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 2705 чал.
ІнфраструктураРэдагаваць
У Азёрах працуюць сярэдняя школа, школа-інтэрнат, 2 дашкольныя ўстановы, дом культуры.
У 1990-я гады ў вёсцы збудавалі касьцёл Хрыста Валадара.
ЗабудоваРэдагаваць
Вуліцы і пляцыРэдагаваць
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Кастрычніцкая вуліца | Кароткая вуліца |
Кірава вуліца | Дворная вуліца |
Леніна плошча | Рынак пляц |
Могілкавая вуліца | Піянэрская вуліца |
Першамайская вуліца | Броварная вуліца |
Пушкіна вуліца | Старарыбацкая вуліца |
Савецкая вуліца | Гарадзенская вуліца |
Чырвонаармейская вуліца | Скідзельская вуліца |
Чырвонапартызанская вуліца | Астрынская вуліца Царкоўная вуліца |
З усёй урбананімічнай спадчыны Азёраў да нашага часу гістарычную назву захавала толькі вуліца Школьная.
ЭканомікаРэдагаваць
Прадпрыемствы: норкавая фэрма, лесазавод.
Турыстычная інфармацыяРэдагаваць
СлавутасьціРэдагаваць
- Магіла паўстанцаў 1863—1864 гг.
- Могілкі старыя каталіцкія
- Царква Сьвятога Духа (1866; мураўёўка)
Каля Азёраў захаваліся помнікі археалёгіі: 2 стаянкі першабытнага чалавека (8—5-га і 3-га тыс. да н. э.) і курганныя могільнікі.
Страчаная спадчынаРэдагаваць
- Касьцёл (XVIII ст.)
- Царква (1676)
- Сынагога (XVIII ст.)
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 167.
- ^ БЭ. Т. 1. — Менск, 1996. С. 164.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Ткачоў М., Трусаў І., Шаблюк В. Азёры // ЭГБ. Т. 1. — Менск, 1993. С. 70.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
- ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 580.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom V: Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
- ^ Ткачоў М., Трусаў І., Шаблюк В. Азёры // ЭГБ. Т. 1. — Менск, 1993. С. 69.
ЛітаратураРэдагаваць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0036-6
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гродзенскага р-на. — Менск: БелЭн, 1993. — 431 с.: іл. ISBN 5-85700-084-Х.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Азёры (Гарадзенская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў