Міхал Валіцкі (сапр. Міхал Міцкевіч; 1746, Наваградзкі павет — 1828, Вільня) — авантурыст, філянтроп Рэчы Паспалітай.

Міхал Валіцкі
лац. Michał Valicki
Партрэт Міхала Валіцкага, 1820.
Партрэт Міхала Валіцкага, 1820.

Герб «Лада»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1746
Памёр 1828
Пахаваны
Род Валіцкія
Дзейнасьць авантурыст, філянтроп

Будучы прафэсійным гульцом у карты, зарабіў вялізныя грошы, на якія купіў прозьвішча Валіцкі (права належаць да роду), а ў 1787 годзе — пасаду падстолія кароннага ў С. Солтыка. Апроч таго, набыў у Італіі тытул графа.

Біяграфія

рэдагаваць
 
М. Валіцкі, па 1800 г.

З дробнага шляхецкага роду Міцкевічаў. Навучаўся ў Менскім езуіцкім калегіюме, працягваў адукацыю ў Магілёве. Працаваў віцэ-рэгентам у судох Менску.

Праз схільнасьць да авантураў і прыгодаў пакінуў працу і пераехаў у Кракаў. Здабыў дасканаласьць у картах і гульні ў більярд. Падтрыманы апекай Францішка Сапегі, выехаў у Вену. Пазьней накіраваўся ў Парыж, дзе набыў грунтоўныя веды ў розных навуках, шмат увагі аддаваў самаадукацыі.

 
Партрэт Міхала Валіцкага (а не Яўхіма Храптовіча, як лічылася раней)[1].

Дзеля далучэньня да двара караля Францыі Людовіка XVI набыў у Італіі графскі тытул. Неўзабаве з дапамогай сваёй каханкі княгіні Паліньяк стаў фаварытам каралевы Марыі Антуанэты.

Па вяртаньні ў Рэч Паспалітую атрымаў пацьверджаньне графскага тытулу ад караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Сьпярша жыў у Варшаве, пазьней пераехаеў у Пецярбург, дзе ладзіў шыкоўныя прыёмы.

У 1793 годзе набыў палац віцэ-адміністратара ў Горадні, пазьней перабраўся ў фальварак Азёры Гарадзенскага павету. Стварыў там узорную гаспадарку, заснаваў суконную і папяровую мануфактуры.

 
Партрэт М. Валіцкага аўтарства А. Рагульскага паводле малюнка Францішка Тэгацы. Дрэварыт, 1879.

Падараваў значную частку сваёй калекцыі каштоўных камянёў Віленскаму ўнівэрсытэту. Фундаваў навучаньне ў ім сваякоў Міцкевічаў і Валіцкіх[2].

Паводле апошніх дасьледаваньняў, у Нацыянальным летувіскім музэі захоўваецца копія партрэта Міхала Валіцкага аўтарства Марціна Янушэвіча з арыгінальнага твору пэндзля Дж. Б. Грасі. Традыцыйна лічылася, што на гэтым партрэце выяўлены Яўхім Храптовіч[3].

  1. ^ Хадыка А. Разгаданая тайна: партрэт Міхала Валіцкага, мэцэната і гульца // Новы час. № 31 (76), 5—11 лістапада 2007 г.
  2. ^ Трусаў І. Валіцкі Міхал // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 382.
  3. ^ Хадыка А. Разгаданая тайна: партрэт Міхала Валіцкага, мэцэната і гульца // «Новы час», № 31 (76), 5—11 лістапада 2007 г.

Літаратура

рэдагаваць