Агат — электрамэханічны завод
Каардынаты: 53°55′52″ пн. ш. 27°37′42″ у. д. / 53.93111° пн. ш. 27.62833° у. д.
«Ага́т — электрамэхані́чны заво́д» («Агат — ЭМЗ») — дзяржаўнае прамысловае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў сьнежні 1952 году ў якасьці заводу № 864.
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Прафэсіяналізм, адказнасьць, выніковасьць |
Заснаваная | 1 сьнежня 1952 (71 год таму) |
Заснавальнікі | Міністэрства суднабудаўнічай прамысловасьці СССР |
Уласьнікі | Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь[1] |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск |
Адрас | Першамайскі раён, Валгаградзкая вул., д. 6[2] |
Ключавыя фігуры | Мікалай Балігатаў, Зьміцер Якаўцоў[3] |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | электраабсталяваньне, радыёрэлейныя станцыі, перасоўныя вузлы сувязі |
Абарачэньне | ▼16,114 млн руб[4] (2018 г.; $7,898 млн)[5] |
Апэрацыйны прыбытак | ▼-3,428 млн руб (2018 г.; $-1,68 млн) |
Чысты прыбытак | ▼-4,668 млн руб (2018 г.; $-2,288 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 1000 (2019 г.) |
Матчына кампанія | «Агат — сыстэмы кіраваньня»[2] |
Даччыныя кампаніі | «Санаторый Лазурны» (Ждановічы, Менскі раён) |
Аўдытар | Аўдытарскі цэнтар «Эрудыт» |
Завод знаходзіцца ў Першамайскім раёне Менску па Валгаградзкай вуліцы, д. 6. Галаўная сядзіба месьціцца побач на праспэкце Незалежнасьці, д. 117, корп. 3[6]. На 2019 год прадпрыемства вырабляла для Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і іншых вайсковых ведамстваў краіны: перасоўныя вузлы сувязі, радыёрэлейныя станцыі, 3 віды рухомых пунктаў кіраваньня — 1) летакамі, 2) радыёлякацыйнай ротай, 3) зэнітнай ракетнай брыгадай; машыны начальніка штаба дывізіёна, кантэйнэрныя фургоны адмысловага прызначэньня, рулявыя машынкі, кросавыя і цепларэгуляваныя шафы, унівэрсальныя мачты, вымяральныя спадарожнікавыя блёкі і аптычныя стойкавыя кросы. На прадпрыемстве працавалі прадстаўніцтвы Міністэрстваў абароны Беларусі і Расеі. Таксама «Агат — электрамэханічны завод» пастаўляў электратэхніку на машынабудаўнічыя прадпрыемствы Беларусі[7]: «Менскі аўтамабільны завод», «Менскі трактарны завод», «БелАЗ» (Жодзіна) і «Гомсельмаш». За мяжу пастаўкі ажыцьцяўляліся на 6 аўтазборачных прадпрыемстваў 4 краінаў Эўропы: у Вугоршчыну на «Хабі» (Кішкунгалаш, павет Бач-Кішкун), Польшчу на «Пронар» (Нарва, Падляскае ваяводзтва), Украіну на «Крамянчуцкі аўтамабільны завод» (Палтаўская вобласьць) і Расею на «КамАЗ» (Набярэжныя Чаўны, Татарстан), «Паўлаўскі аўтобус» (Ніжагародзкая вобласьць) і «Ўрал» (Міяс, Чалябінская вобласьць). На прадпрыемстве налічвалася 10 цэхоў: мэханічны, сьлясарна-каркасны, гальванічна-малярных пакрыцьцяў, зборачна-мантажны, інструмэнтальны, сродкаў мэханізацыі і аўтаматызацыі, рамонтна-мэханічны, электрычны, транспартны, сантэхнічных і вэнтыляцыйных сыстэмаў[8]. На 2019 на прадпрыемстве працавала 1000 чалавек, зь іх 728 пражывала ў 3 інтэрнатах заводу. Звыш 41% супрацоўнікаў мелі вышэйшую і сярэднюю спэцыяльную адукацыю. Моладзь складала звыш 30% працаўнікоў[9].
Вырабы
рэдагавацьНа 2019 год ААТ «Агат — электрамэханічны завод» вырабляла:
- сьвятлодыёдныя таблё-паказальнікі маршрутаў для аўтобусаў, трамваяў і цягнікоў[10];
- 2 віды рычагоў — 1) пераключэньня дыяпазонаў рэдуктара на трактарах «Беларус», 2) пераключэньня перадачаў[11];
- 3 віды разэтак — 1) Р7-2 для злучэньня трактара «Беларус» з прычапной жняяркай «Гомсельмаш», 2) Р9-1 і Р9-1М для злучэньня трактара «Беларус» з прычэпам[12];
- 6 відаў пультоў пераключэньня перадачаў — 1) ПКЗ-БМ (6 перадачаў наперад і 1 назад) і ПК3-БМ1 (5 наперад і 2 назад) для гідрамэханічнай трансьмісіі самазвалаў «БелАЗ» (Жодзіна), 2) ПК-3М для электрагідраразьмеркавальніка і пераключэньня дыяпазонаў рэдуктара на трактарах «Беларус», 3) ПК3-МГ і ПК3-МП для вусенічнага трактара «Беларус», 4) ПК-ГМП для гідрамэханічнай трансьмісіі цягачоў «МЗКЦ»[13];
- 7 відаў падрульных перамыкачоў — 1) ПКП-1 для ўключэньня паваротаў, сьвятла фараў і гукавога сыгналу на аўтамабілях «Амкадар» і трактарах «Беларус», 2) ПКП-1А для трактароў «Беларус» і самаходных камбайнаў «Гомсельмаш», 3) ПКП-2 для трактароў «Беларус», 4) ПКП-3 і ПКП-3А для шклоачышчальніка на трактарах «Беларус», 5) ПКП-4 для аўтобусаў і грузавікоў «МАЗ», 6) ПКП-5 для шклоачышчальніка і гукавога сыгналу на аўтамабілях «МАЗ»[14];
- 6 відаў чуйнікаў — 1) датчыкі-гідрасыгналізатары ДГС-М для вымярэньня ўзроўню змазачнай алівы ў беларускіх грузавіках «МАЗ» і расейскіх аўтобусах «ПАЗ» (Ніжагародзкая вобласьць), 2) ДГС-МТ для вымярэньня ўзроўню і тэмпэратуры алівы ў гідранавесе трактара, 3) ДГС-Т для вымярэньня ўзроўню астуджальнай вадкасьці грузавіках «МАЗ» і аўтобусах «ПАЗ», 4) ДГС-ДД для вызначэньня засьмечанасьці фільтра гідранавеснай сыстэмы трактара «Беларус» па ціску і тэмпэратуры алівы, 5) датчыкі тэмпэратуры электраліта ДТЭ 181-4101-201 у акумулятарнай батарэі цягача «МЗКЦ-6922», 6) паказальнікі ўзроўню паліва ў трактарах «Беларус»[15];
- 26 відаў выключальнікаў — 1) кнопкавыя ВК12-1, ВК12-1-01 і ВК12-1К для гукавога сыгналу на аўтамабілях «Амкадар» і «МАЗ», мотаблёках «Смаргонскага агрэгатнага заводу», збожжаўборачных камбайнах «Ліда-1300» вытворчасьці «Лідааграпраммашу» і трактарах «Беларус», 2) ВК12-2 для лямпы стаяначнага тормазу на аўтобусах «Нёман», самаходных камбайнах «Гомсельмаш», грузавіках «МАЗ» і трактарах «Беларус», 3) ВК12-21 з гермэтычным штыкавым раздымам для лямпы стаяначнага тормазу на самаходных камбайнах «Гомсельмаш» і трактарах «Беларус», 4) ВК12-3 для сыгналу задняга ходу на аўтамабілях «Амкадар», камбайнах «Гомсельмаш», грузавіках «МАЗ» і трактарах «Беларус», а таксама ВК12-3А для цягачоў «МЗКЦ» і аўтамабіляў «МАЗ», 5) ВК12-31 для сыгналу задняга ходу на трактарах «Беларус», 6) ВК12-4 для размыканьня электраланцугоў на цягачах «МЗКЦ», аўтобусах «МАЗ» і трактарах «Беларус», 7) ВК12-41 з гермэтычным раздымам для аўтамабіляў «МАЗ» і трактароў «Беларус», 8) ВК-12-5 і ВК12-5А для сыгналу задняга ходу на камбайнах «Ліда-1300» і трактарах «Беларус», 9) ВК12-51 з гермэтычным раздымам для камбайнаў «Палесьсе 2350» вытворчасьці «Гомсельмашу» і трактарах «Беларус», 10) ВК12-71 для камбайнаў «Гомсельмаш», 11) ВК24-1 для блякаваньня дыфэрэнцыялаў на сярэднім і заднім мастах цягачоў «МЗКЦ» і грузавікоў «МАЗ», 12) замкнёныя ВК24-2 і ВК24-3 з самавяртаньнем для задняга супрацьтуманнага ліхтара на грузавіках «МАЗ», 13) штокавы ВК24-4 для блякаваньня дыфэрэнцыялаў на сярэднім і заднім мастах грузавікоў «МАЗ», 14) мэталічна-штокавыя ВК24-5 і ВК24-7 у дэмультыплікатар аўтамабіляў «Амкадар» і «МАЗ», 15) пэдальны ВКП-1 для глушэньня рухавіка аўтобуса «МАЗ» і «ПАЗ», 16) замкнёны ВКП-2 з самавяртаньнем для грузавіка «МАЗ», 17) растулены ВКП-3 з самавяртаньнем для расейскіх грузавікоў і аўтобусаў «КамАЗ» (Набярэжныя Чаўны, Татарстан), 18) ВКП-31 для аўтамабіляў «МАЗ» і «КамАЗ», 19) пнэўматычны ВП124 для сыгналу стаяначнага тормазу і ВП125 для сыгналу тармажэньня на аўтамабілях «МАЗ»[16];
- 3 віды вілак злучэньня — 1) 2-кантактныя В-2 для перанасных лямпаў на прычэпах «Бабруйскаграмаш» (Магілёўская вобласьць), 2) В7-1, В7-1М для прычэпаў «Бабруйскаграмаш», «БелАЗ» і прычапных жняярак «Гомсельмаш»[17];
- 57 відаў электраблёкаў —
- камутацыйнай апаратуры (19) — 1) БКА-6.3722 для збожжаўборачнага камбайна КЗС-812 «Палесьсе GS812» вытворчасьці «Гомсельмашу», 2) БКА-5.3722 для камбайна «Палесьсе GS12», 3) БКА-3.3722 для аўтобусаў «МАЗ», 4) БКА-3А для тралейбусаў «МАЗ», 5) БКА-103, БКА-171, БКА-205-01, БКА-205-02, БКА-206 і БКА-251 для аўтобусаў «МАЗ-103», «МАЗ-171», «МАЗ-205», «МАЗ-206» і «МАЗ-251», 6) БКА-1.3722 для трактароў «Беларус-2522.1/-3022.1» і «Беларус-2822.1», 7) БКА-2.3722 для трактароў «Беларус» сэрыі 900, 1000 і 1200, 9) БКА-7.3722 для трактара «Беларус-921.4», 10) БКА-4.3722 для грузавікоў «МАЗ», 11) БКА-А для аўтобуса, 12) БКА-241, БКА-351 і БКА-352 для вадка-крышталічных экранаў у аўтобусах «МАЗ», 13) БКА-ТМ для электрасілкаваньня тралейбуса;
- сьвечак напальваньня (3) РСН-1, РСН-1-24 і РСН-2 для аўтобусаў «МАЗ» і трактароў «Беларус» вытворчасьці «Менскага трактарнага заводу»;
- дзельнікаў напругі (4) — БДН 2.1, БДН 2.2, БДН 2.3, БДН 2.5;
- шафы кіраваньня (4) — AR23, AR24, AR25 і AR26 для кар’ерных самазвалаў «БелАЗ»;
- разьвязвальных пераўтваральнікаў (3) — AR1.1 (2-канальны) для цягавага генэратара, AR7.1 і AR7.2 у шафах кіраваньня самазвалаў «БелАЗ»;
- стабілізатара напругі (2) — AR4.1 і AR4.2;
- выхадных узмацняльнікаў (2) — АR8 (2-канальны) для кантактара сілавых ланцугоў і АR9 (6-канальны) для ланцугоў сыгналізацыі;
- кіраваньня стартэрам ККС-1, кантролю падагравальніка ТСПП-1, праграмаваньня пасьлядоўнасьці апэрацыяў (БПА ГНС) для гідраўлічнага разьмеркавальніка, частотных пераўтваральнікаў AR 2.31 для цягавага электрарухавіка, тэрмарэзыстара для сыгналу перавышэньня тэмпэратуры, кіраваньня рэгулятарам узбуджэньня генэратара AR 3.21, імпульсна-фазавага кіраваньня AR3.7 для электрарухавіка, другаснай крыніцы сілкаваньня AR5, праграмнага кіраваньня ASZ 2.1 для цягавага элеткрапрывада, папярэдніх узмацняльнікаў ASZ 2.2, ахоўнага фільтра ZIF ад перанапругі, трансфарматараў БТ1.2 для разьвязкі тырыстараў, цеплавой абароны АR10 і частотна-фіксавальны ASR для самазвала «БелАЗ», кіраваньня тырыстарамі AR12 для абароны ад буксаваньня самазвала «БелАЗ», кіраваньня «САРТА» (сыстэма аўтаматычнага рэгуляваньня тэмпэратуры акумулятара) для грузавікоў «МЗКЦ» і «БелАЗ»[18].
Для Ўзброеных сілаў «Агат — электрамэханічны завод» выпускаў: радыёрэлейныя станцыі, перасоўныя вузлы сувязі і 4 віды рухомых пунктаў кіраваньня: 1) летакамі, 2) радыёлякацыйнай ротай, 3) зэнітнай ракетнай брыгадай, аснашчанай ЗРК «Бук» і «С-300», 4) паветраным войскам і войскамі супрацьпаветранай абароны[19].
Мінуўшчына
рэдагаваць1 сьнежня 1952 году Міністэрства суднабудаўнічай прамысловасьці СССР зацьвердзіла Загад № 001293 «Аб частковым увядзеньні ў дзеяньне завода № 864» у Менску (Беларуская ССР), які будавалі з 1 чэрвеня 1950 году ў пойме ракі Сьляпянкі поруч з Маскоўскай шашой. Загадам прадугледжвалася вытворчасьць электраэлемэнтаў, радыёлякацыйных антэнаў і прывадных прыладаў да іх. У чэрвені 1953 году запрацавалі інструмэнтальны цэх, дзе выраблялі мацавальна-заціскныя прылады, і рамонтна-мэханічны цэх, дзе выпускалі абсталяваньне. Зь ліпеня 1953 году адчынілі нарыхтоўчую майстэрню і яшчэ 4 цэхі: гальванічны, дрэваапрацоўчы, зборачны і мэханічны. Да сьнежня 1953 году запусьцілі ліцейны і транспартны цэхі. Да канца 1953 году сабралі 23 адзінкі абсталяваньня. Транспартны цэх меў 16 аўтамашынаў і 2 аўтапрычэпы. 1 студзеня 1954 году завод № 864 пусьцілі цалкам і зь яго на завод № 866 перадалі вытворчасьць тумблераў, пераключальнікаў, вярчэльных трансфарматараў і хваляводаў. Завод стаў вырабляць баявыя інфармацыйныя пасты «Пляншэт» для эскадранага мінаносца і радыёлякацыйныя станцыі (РЛС) «Створ» для рыбалоўнага судна. У 1954 годзе здалі ўсе вытворчыя і дапаможныя карпусы заводу. У корпусе № 1 разьмясьцілі асноўную вытворчасьць, ТП-1, склады гатовых вырабаў і мэталаў, кампрэсарную, буфэт і 3 лябараторыі: асаблівага канструктарскага бюро (АКБ), вымяральную і завадзкую. У корпусе № 3 запрацавалі ліцейны і тэрмічны цэхі. У корпусе № 5 — заводакіраўніцтва і вечаровую школу. У корпусе № 5Б — страўню. У копусе № 6 — дрэваапрацоўчы цэх і склад інструмэнтальнай гаспадаркі. 1 кастрычніка 1956 году Менскі электрамэханічны завод (МЭМЗ) перадалі Міністэрству радыётэхнічнай прамысловасьці. На той час АКБ заводу мела 8 падразьдзяленьняў: макетную майстэрню, бюро нармалізацыі і стандартызацыі, 2 лябараторыі — радыётэхнічную і электраэлемэнтаў, а таксама 3 аддзелы: праектна-канструктарскі, тэхналягічны і тэхдакумэнтацыі. АКБ удзельнічала ў распрацоўцы РЛС «Створ» і партовай РЛС «Раскат». У лістападзе 1966 году АКБ выпрабавала сыстэму «Цэнтар-1» для цывільнай авіяцыі і паветранага войска. У 1967 годзе на заводзе распрацавалі прыладу «Сыгнал», якая разам з сыстэмай «Паветра» стала асноўным вырабам. У 1978 годзе ў цэху № 4 стварылі ўчастак фрэзэрных станкоў зь лічбавым праграмным кіраваньнем (ЛВК), у цэху № 3 — участак электраэразійнай апрацоўкі, у цэху друкаваных платаў — участак сьвідраваньня. У 1986 годзе ў Менску стварылі навукова-вытворчае аб’яднаньне (НВА) «Агат», у склад якога ўлучылі Менскі электрамэханічны завод[20]. У ліпені 1989 году завод узьвёў 7-павярховую здраўніцу «Лазурны» на 150 месцаў каля пасёлка Ждановічы Менскага раёну. У 1989 годзе Менскі электрамэханічны завод пачаў пастаўляць свае вырабы за мяжу[21].
У 1991 годзе ў цэху № 4 працавала 54 станкі з праграмным кіраваньнем, 7 прамысловых робатаў і 8 гнуткіх вытворчых модуляў. У 1994 годзе стварылі аддзел маркетынгу. У 1999 годзе вытворчасьць цывільных вырабаў дасягнула амаль паловы ад агульнай вытворчасьці[21]. 30 сьнежня 2003 году быў заснаваны Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь, якому перадалі «Менскі электрамэханічны завод». 21 верасьня 2011 году ў Дзяржаўны рэестар холдынгаў за № 31 улучылі «Геаінфармацыйныя сыстэмы кіраваньня», у склад якіх увайшло ААТ «Агат — электрамэханічны завод»[22].
Міжнародныя санкцыі
рэдагаваць17 сьнежня 2020 году ААТ «Агат — электрамэханічны завод» было ўнесена ў чорны сьпіс Эўразьвязу. Паводле рашэньня ЭЗ, завод як частка Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту карыстаецца асацыяцыяю й падтрымкай рэжыму Лукашэнкі й вырабляе бар’ерную сыстэму «Рубеж», якая ўжывалася для здушэньня пратэстаў у Беларусі па выніках прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году, што робіць яго адказным за рэпрэсіі супраць грамадзянскае супольнасьці й дэмакратычнае апазыцыі[23][24]. Таксама прадпрыемства ў свой санкцыйны сьпіс уключылі Вялікабрытанія[25] і Швайцарыя[26]. 26 студзеня 2021 году да сьнежаньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[27].
2 сьнежня 2021 году Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла «Агат» у амэрыканскі санкцыйны сьпіс. У той жа дзень прадпрыемства трапіла ў санкцыйны сьпіс Канады[28].
З 2022 году банк знаходзіцца пад санкцыямі Новай Зэляндыі, Японіі, Украіны[29].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кантакты // ААТ «Агат — электрамэханічны завод», 2019 г. Праверана 6 жніўня 2019 г.
- ^ а б Холдынг «Геаінфармацыйныя сыстэмы кіраваньня» // ААТ «Агат — сыстэмы кіраваньня», 2019 г. Праверана 6 жніўня 2019 г.
- ^ Кіраўніцтва // ААТ «Агат — электрамэханічны завод», 2019 г. Праверана 6 жніўня 2019 г.
- ^ Аўдытарскія высновы па бухгальтарскай справаздачнасьці за 2018 г., бухгальтарскі балянс на 31 сьнежня 2018 г., справаздача аб прыбытках і стратах за студзень—сьнежань 2018 г. (рас.) // ААТ «Агат — электрамэханічны завод», 7 сакавіка 2019 г. Праверана 6 жніўня 2019 г.
- ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2018 год (2,0402 за даляр) // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 1 студзеня 2019 г. Праверана 6 жніўня 2019 г.
- ^ Рэквізыты // ААТ «Агат — электрамэханічны завод», 2019 г. Праверана 6 жніўня 2019 г.
- ^ «Агат — электрамэханічны завод» ААТ // Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь, 2019 г. Праверана 6 жніўня 2019 г.
- ^ Аб кампаніі // ААТ «Агат — электрамэханічны завод», 2019 г. Праверана 6 жніўня 2019 г.
- ^ Сацыяльная палітыка // ААТ «Агат — электрамэханічны завод», 2019 г. Праверана 6 жніўня 2019 г.
- ^ Камплекты паказальнікаў маршрутаў (Таблё) // ААТ «Агат — электрамэханічны завод», 2019 г. Праверана 6 жніўня 2019 г.
- ^ Рычагі // ААТ «Агат — электрамэханічны завод», 2019 г. Праверана 6 жніўня 2019 г.
- ^ Разэткі // ААТ «Агат — электрамэханічны завод», 2019 г. Праверана 6 жніўня 2019 г.
- ^ Пульты // ААТ «Агат — электрамэханічны завод», 2019 г. Праверана 6 жніўня 2019 г.
- ^ Перамыкачы // ААТ «Агат — электрамэханічны завод», 2019 г. Праверана 6 жніўня 2019 г.
- ^ Датчыкі // ААТ «Агат — электрамэханічны завод», 2019 г. Праверана 6 жніўня 2019 г.
- ^ Выключальнікі // ААТ «Агат — электрамэханічны завод», 2019 г. Праверана 6 жніўня 2019 г.
- ^ Вілкі // ААТ «Агат — электрамэханічны завод», 2019 г. Праверана 6 жніўня 2019 г.
- ^ Блёкі // ААТ «Агат — электрамэханічны завод», 2019 г. Праверана 6 жніўня 2019 г.
- ^ Тэхніка спэцыяльнага прызначэньня // ААТ «Агат — электрамэханічны завод», 2019 г. Праверана 6 жніўня 2019 г.
- ^ «Агат» // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1. — С. 73. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6
- ^ а б Гісторыя // ААТ «Агат — электрамэханічны завод», 2019 г. Праверана 6 жніўня 2019 г.
- ^ Сыстэма мэнэджмэнту якасьці // ААТ «Агат — электрамэханічны завод», 2019 г. Праверана 6 жніўня 2019 г.
- ^ Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus - EUR-Lex(en), 21.06.2021
- ^ Rikard Jozwiak. (2020-12-17) EU Officially Slaps More Economic Sanctions On Belarus Over Crackdown (анг.). Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода. Праверана 2021-07-21 г. Архіўная копія ад 2021-07-21 г.
- ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
- ^ Searching for subjects of sanctions
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2021-01-26). Праверана 2021-09-09 г.
- ^ Адзіным фронтам. Што трэба ведаць пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі Белсат Праверана 2021-12-08 г.
- ^ ВІДКРИТЕ АКЦІОНЕРНЕ ТОВАРИСТВО "АГАТ-ЕЛЕКТРОМЕХАНІЧНИЙ ЗАВОД"
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Электронны зварот // ААТ «Агат — электрамэханічны завод», 2019 г. Праверана 6 жніўня 2019 г.