МАЗ-205 — гарадзкі сучленены нізкападлогавы аўтобус другога пакаленьня, што вырабляецца на Менскім аўтамабільным заводзе з 2009 году. Распрацоўваўся з сакавіка 2008 году. Упершыню журналістам яго прадставілі 7 кастрычніка 2009 году[1]. 16-21 кастрычніка яго паказвалі на эўрапейскай выставе аўтобусаў у Картрэйку (Бэльгія)[2], 30 чэрвеня — 2 ліпеня 2010 г. — на выставе ў Ніжнім Ноўгарадзе (Расея). Прызначаўся для перавозу 175 чалавек[3], у тым ліку 39 — седзячы. Паліўны бак зьмяшчаў 220 літраў[4]. Рухавік адпавядаў стандарту Эўра-5[5].

МАЗ-205
Агульныя зьвесткі
ВытворцаМенскі аўтамабільны завод
Гады вытворчасьці З 2009-га
Месца вытворчасьці Менск
Зьнешні выгляд
Кляса Аўтобус
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Рухавік Мэрсэдэс OM 906LA (286 конных сілаў) і 926LA (320 к.с.)
Трансьмісія Аўтаматычная: ZF 6HP 604C і Voith D854,5
Прывад
Габарыты
Колавая база 5865 / 6937 мм
Даўжыня 1875 см
Шырыня 255 см
Вышыня 315 см
Маса 16 100 кг
Поўная маса 28 000 кг
Максымальная хуткасьць 96 км/гадз
Гісторыя
Папярэднік МАЗ-105
Падобныя МАЗ-203

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Вонкавыя выявы
  Інтэр'ер. Buspictures
  МАЗ-215.069, выгляд сьпераду.
  МАЗ-215.069.