Дзяржаўны вайскова-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь

Каардынаты: 53°55′47″ пн. ш. 27°37′56″ у. д. / 53.92972° пн. ш. 27.63222° у. д. / 53.92972; 27.63222

Дзяржа́ўны вае́нна-прамысло́вы камітэт Рэспу́блікі Белару́сь (ДВПК Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць вытворчасьць і разьмяшчэньне зброі. Старшыня камітэту ды 3 ягоныя намесьнікі прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў прэзыдэнтам. З 4 чэрвеня 2020 году пасаду старшыні камітэту займае Зьміцер Пантус[5].

Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура ДВПК РБ
Дата ўтварэньня 30 сьнежня 2003 (20 гадоў таму)[1]
Тып ведамства
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта разьвіцьцё ўзбраеньня
Штаб-кватэра Першамайскі раён, прасп. Незалежнасьці, д. 115
Месцазнаходжаньне Менск
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Старшыня Зьміцер Пантус
Першы намесьнік Ігар Дземідзенка
Намесьнікі Вячаслаў Рассалай[2]
Матчына кампанія Савет міністраў Рэспублікі Беларусь
Зьвязаныя кампаніі «Аршанскі авіярамонтны завод», «Пеленг», «558 Авіяцыйны рамонтны завод» (Баранавічы)
Бюджэт 38 242 млн рублёў[3] (2010 год; 12 774 тыс $[4])
Сайт vpk.gov.by/by

На 2019 год Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь улучаў:

Паводле ўставы камітэт мае наступныя задачы:

  • парадкаваньне распрацоўкі ды ўтрыманьня зброі;
  • спрыяньне вытворчасьці зброі падпарадкаванымі прадпрыемствамі дзеля забесьпячэньня войска ды павелічэньня яе збыту за мяжу;
  • парадкаваньне ваенна-прамысловай супрацы;
  • нагляд за перамяшчэньнем зброі праз дзяржаўную мяжу;
  • парадкаваньне навігацыі.

Паўнамоцтвы

рэдагаваць

Паводле ўставы ведамства мае паўнамоцтвы на:

  • выдаткоўваньне на правядзеньне ды замову досьледаў ды распрацоўкі зброі;
  • запыт ды атрыманьне зьвестак аб зброі;
  • стварэньне міжведамасных радаў з удзелам адмыслоўцаў на падставе дамоваў[8].

Мінуўшчына

рэдагаваць

30 сьнежня 2003 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 599 «Аб стварэньні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Рэспублікі Беларусь» (ДВПК РБ). Паводле 3-га пункту Ўказу, Савету міністраў Беларусі даручалася «да 1 ліпеня 2004 г. ... забясьпечыць перадачу ў кіраваньне ДВПК РБ акцыў ААТ «Пеленг», «Менскі навукова-дасьледчы прыборабудаўнічы інстытут», якія належаць Рэспубліцы Беларусь»[9]. У 2004 годзе вытворчасьць прадпрыемстваў ДВПК склала $94,3 млн. 5 траўня 2006 году А. Лукашэнка зацьвердзіў Указ № 289 «Аб структуры Ўраду Рэспублікі Беларусь», паводле якога ДВПК Беларусі трапіў у Пералік рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня і іншых дзяржаўных арганізацыяў, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь[10]. Была зацьверджаная Дзяржаўная праграма ўзбраеньня на 2006—2015 гады, якая прадугледжвала паступовае перааснашчэньне Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь. 18 траўня 2007 году А. Лукашэнка падпісаў Закон Рэспублікі Беларусь № 232-З «Аб дзяржаўнай праграме ўзбраеньня і дзяржаўным абаронным заказе», паводле 4-га артыкула якога «каардынацыю дзейнасьці дзяржаўных заказчыкаў у галіне ўтварэньня дзяржаўнай праграмы ўзбраеньня, а таксама іх мэтадычнае i інфармацыйнае забесьпячэньне ажыцьцяўляе ДПВК РБ». Згодна з 5-м артыкулам Закону «Дзяржаўная праграма ўзбраеньня распрацоўваецца ДВПК РБ сумесна зь дзяржаўнымі органамі, што маюць вайсковыя фармаваньні і (або) ваенізаваныя арганізацыі, Міністэрствам фінансаў РБ, Міністэрствам эканомікі РБ, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі». Паводле 8-га артыкула, «праект дзяржаўнага абароннага заказу з пазначэньнем у ім дзяржаўных заказчыкаў утвараецца ДВПК РБ на падставе прапановаў дзяржаўных органаў, што маюць вайсковыя фармаваньні і (або) ваенізаваныя арганізацыі»[11]. 8 сьнежня 2009 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 602 «Аб некаторых пытаньнях дзейнасьці ДВПК РБ», якім вызначыў «зацьвердзіць прыкладаныя: Палажэньне аб ДВПК РБ; Пералік арганізацыяў, падначаленых ДВПК, гаспадарчых таварыстваў, акцыі якіх належаць Рэспубліцы Беларусь і перададзеныя ў кіраваньне ДВПК». Паводле 14-га пункту Палажэньня, «у Дзяржаваенпраме ўтвараецца калегія ў складзе старшыні, намесьнікаў старшыні, аднаго з намесьнікаў дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Рэспублікі Беларусь, іншых супрацоўнікаў Дзяржваенкаму і іншых арганізацыяў. Лік і асабісты склад калегіі Дзяржваенпраму зацьвярджаецца прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь». Згодна з Палажэньнем «паседжаньні калегіі Дзяржваенпраму праводзяцца ... не радзей за адзін раз у 3 месяцы» і «лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае ня менш за дзьве траціны сябраў калегіі. Рашэньні калегіі Дзяржваенпраму прымаюцца простай большасьцю галасоў яе сябраў, прысутных па паседжаньні, афармляюцца пратаколамі або пастановамі калегіі Дзяржваенпраму і ўвасабляюцца, як правіла, шляхам выданьня ўказаў або прыняцьця пастановаў Дзяржваенпраму»[8].

26 траўня 2011 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 669 «Аб Дзяржаўнай праграме інавацыйнага разьвіцьця Рэспублікі Беларусь на 2011–2015 гады», паводле якой ДВПК вылучылі 1,938 трлн рублёў ($345,8 млн) на стварэньне 7 новых вытворчасьцяў. З гэтай сумы 39% складалі замежныя ўкладаньні, 25% — уласныя сродкі прадпрыемстваў, 21% — пазыкі банкаў Беларусі і 15% — сродкі дзяржаўнага каштарысу. Найбольшыя сродкі вылучылі: ААТ «Агат - электрамэханічны завод» на стварэньне шматгаліновай вытворчасьці — 41%, ААТ «Менскі завод колавых цягачоў» на стварэньне вытворчасьці гідрамэханічных трансьмісіяў — 39%, УП «Завод дакладнай электрамэханікі» (в. Станькаў, Койданаўскі раён) на стварэньне адмысловай вытворчасьці — 8%, ААТ «Агат-сыстэмы кіраваньня» на распрацоўку бесьпілётнікаў — 5% і ААТ «Агат-сыстэм» на стварэньне сродкаў сувязі — 4%[12]. З 5 траўня 2012 году ў Пералік арганізацыяў ДВПК уваходзіла 24 прадпрыемствы: 3 падначаленыя ўнітарныя — «Белзьнешпрамсэрвіс», «Белспэцзьнештэхніка» і «Завод дакладнай электрамэханікі»; 13 перададзеных у кіраваньне ААТ — «Агат–сыстэмы кіраваньня», «Волатаўта», «Канструктарскае бюро Дысплэй» (Віцебск), «Канструктарскае бюро Радар», «Менскі завод колавых цягачоў», «Менскі НДІ радыёматэрыялаў», «Менскі навукова-дасьледчы прыборабудаўнічы інстытут», «НДІ ЭВМ», «Пеленг», «140-ы рамонтны завод» (Барысаў), «558-ы авіярамонтны завод» (Баранавічы, Берасьцейская вобласьць) і «2566-ы завод по рамонце радыёэлектроннага ўзбраеньня» (Барысаў); 8 падведамасных — ААТ «Агат-сыстэм», ААТ «Алеўкурп», ТАА «БСЗТ - новыя тэхналёгіі», УП «Белтэх аптронікс», ЗАТ «Белтэхэкспарт», ААТ «Гомельскае канструктарскае бюро Прамень», ТАА «Досьледна-канструктарскае бюро тэхналёгіі будаўнічай вытворчасьці» («ДКБ ТБВ») і ААТ «Тэхніка сувязі» (Барань, Аршанскі раён)[8]. У 2012 і 2015 гадах у Закон «Аб дзяржаўнай праграме ўзбраеньня і дзяржаўным абаронным заказе» ўнесьлі папраўкі, паводле якіх тэрмін дзяржпраграмы скарацілі да 5 гадоў, а ДВПК атрымаў паўнамоцтвы выступаць дзяржзаказчыкам і ўдакладняць дзяржпраграму ўзбраеньня праз штогадовы абаронны заказ. 13 красавіка 2015 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 164, якім надаў ДВПК паўнамоцтвы зацьвярджаць Авіяцыйныя правілы для засьведчаньня і дзяржаўнага ўліку досьледных летакоў. 9 сьнежня 2015 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 1023, якой унёс у Дзяржпраграму інавацыйнага разьвіцьця стварэньне яшчэ 3 вытворчасьцяў прадпрыемствамі ДВПК. «Менскаму заводу колавых цягачоў» вылучылі 560 млрд рублёў ($34,5 млн‬) на пашырэньне мадэльнага шэрагу адмысловых грузавікоў. «Заводу дакладнай электрамэханікі» — 159,8 млрд руб ($9,83 млн) на стварэньне спэцыяльнай тэхнікі «Палянэз-ЗДЭМ» цягам 2013—2016 гадоў[13].

20 ліпеня 2016 году А. Лукашэнка падпісаў Закон № 412-З «Аб зацьвярджэньні Ваеннай дактрыны Рэспублікі Беларусь», што зьмяшчала разьдзел 10 «Абаронная галіна гаспадаркі і вайскова-тэхнічная супраца». Закон прадугледжваў, што «падрыхтоўка абароннай галіны гаспадаркі ажыцьцяўляецца ў мэтах яе выніковага дзеяньня як высокатэхналягічнай шматпрофільнай галіны, здольнай задаволіць патрэбы вайсковай арганізацыі дзяржавы ў сучасных узорах узбраеньня, вайсковай і адмысловай тэхнікі (УВАТ) і іншых матэрыяльных сродках»[14]. У справаздачы за 2012—2016 гады Стакгольмскі інстытут дасьледаваньня міжнароднага міру (СІДММ) разьмясьціў Беларусь на 18-м месцы сярод найбольшых дзяржаваў-экспартэраў зброі. 28 лютага 2017 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 49 «Аб дзяржаўным рэгуляваньні экспартнага кантролю», якім усклаў адпаведныя паўнамоцтвы на ДВПК. Указам таксама зацьвярджалася 5 Палажэньняў: 1) «Аб парадку наданьня юрыдычным асобам права на ажыцьцяўленьне зьнешнегандлёвай або пасярэдніцкай дзейнасьці ў дачыненьні адмысловых тавараў»; 2) «Аб парадку дзяржаўнага рэгуляваньня ўвозу адмысловых тавараў, вывазу аб'ектаў экспартнага кантролю, ажыцьцяўленьня пасярэдніцкай дзейнасьці ў дачыненьні аб'ектаў экспартнага кантролю»; 3) «Аб парадку правядзеньня ідэнтыфікацыі»; 4) «Аб парадку афармленьня абавязкаў па выкарыстаньні ўвезеных адмысловых тавараў»; 5) «Аб парадку арганізацыі дзяржаўнага кантролю за выкананьнем абавязкаў па выкарыстаньні ўвезеных адмысловых тавараў у заяўленых мэтах»[15]. У 2017 годзе вытворчасьць прадпрыемстваў ДВПК Беларусі вырасла да $521,7 млн, выручка на супрацоўніка дасягнула $58 500. На 1 студзеня 2019 году ДВПК Беларусі дазволіў гандаль узбраеньнем 155 прадпрыемствам, зь 102 дазволіў прадаваць яго за мяжу. Дзейнічала звыш 50 двухбаковых пагадненьняў у галіне вайскова-тэхнічнай супрацы з больш як 40 дзяржавамі. Узбраеньні пастаўлялі ў 69 краінаў. Сярод 25 прадпрыемстваў ДВПК 10 былі навуковымі, на якіх распрацоўкай займаліся каля 5000 супрацоўкаў, зь іх каля 100 мелі навуковыя ступені доктара або кандыдата навук[1].

У 2020 годзе вытворчасьць прадпрыемстваў ДВПК Беларусі дасягнула 1247,8 млн рублёў (507,1 млн даляраў ЗША) пры рэнтабэльнасьці продажаў 16,8 % і чыстым прыбытку 270,6 млн рублёў (110 млн $). Пры гэтым усе прадпрыемствы былі прыбытковымі, сярэднямесячны заробак вырас на 6,2 % да 1719,7 рублёў (698,86 $), а доля інавацыйных вырабаў склала 26,5 %[16].

У 2022 годзе камітэт, яго старшыня Пантус і многія беларускія вайскова-прамысловыя прадпрыемствы трапілі ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[17], а таксама пад санкцыі Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зэляндыі, Японіі, Аўстраліі, Украіны[18][19]. Вышэйпералічаныя краіны, акрамя Японіі, унеслі ў санкцыйныя сьпісы і Вячаслава Расалая, намесьніка старшыні камітэту[20]. Таксама камітэт (у чэрвені 2022 году), Пантус (у чэрвені 2023 году), Расалай ды першы намесьнік старшыні камітэту Алег Мішчанка[21] (у сьнежні 2023 году) былі даданыя ў санкцыйныя сьпісы ЭЗ ды Швайцарыі.

  1. ^ а б Аб камітэце // Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь, 2019 г. Праверана 17 ліпеня 2019 г.
  2. ^ Кіраўніцтва Аб камітэце Праверана 20 лістапада 2020 г.
  3. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 30 чэрвеня 2011 г.
  4. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 30 чэрвеня 2011 г.
  5. ^ «Каб сыстэма не пахіснулася» — Лукашэнка зьмяніў кіраўніцтва ўраду Палітыка. Радыё «Свабода» (18 жніўня 2018). Праверана 20 жніўня 2018 г.
  6. ^ Структура // Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь, 2019 г. Праверана 8 чэрвеня 2019 г.
  7. ^ Прадпрыемствы // Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь, 2019 г. Праверана 8 чэрвеня 2019 г.
  8. ^ а б в А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 сьнежня 2009 г. № 602 «Аб некаторых пытаньнях дзейнасьці Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 8 сьнежня 2017 г. Праверана 17 ліпеня 2019 г.
  9. ^ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 сьнежня 2003 г. № 559 «Аб стварэньні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Партал «Белзакон», 2019 г. Праверана 16 ліпеня 2019 г.
  10. ^ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 траўня 2006 г. № 289 «Аб структуры Ўраду Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Партал «Эталён-анлайн», 5 кастрычніка 2017 г. Праверана 17 ліпеня 2019 г.
  11. ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь № 232-З «Аб дзяржаўнай праграме ўзбраеньня і дзяржаўным абаронным заказе» ад 18 траўня 2007 г. (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 28 траўня 2007 г. Праверана 17 ліпеня 2019 г.
  12. ^ Міхаіл Мясьніковіч. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 траўня 2011 г. № 669 «Аб Дзяржаўнай праграме інавацыйнага разьвіцьця Рэспублікі Беларусь на 2011–2015 гады» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 1 чэрвеня 2011 г. Праверана 17 ліпеня 2019 г.
  13. ^ Андрэй Кабякоў. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 сьнежня 2015 г. № 1023 «Аб унясеньні зьмяненьняў у Пастанову Савет міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 траўня 2011 г. № 669» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 12 сьнежня 2015 г. Праверана 17 ліпеня 2019 г.
  14. ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь № 412-З «Аб зацьвярджэньні Ваеннай дактрыны Рэспублікі Беларусь» ад 20 ліпеня 2016 г. (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 20 ліпеня 2016 г. Праверана 17 ліпеня 2019 г.
  15. ^ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2017 г. № 49 «Аб дзяржаўным рэгуляваньні экспартнага кантролю» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 10 сакавіка 2017 г. Праверана 17 ліпеня 2019 г.
  16. ^ Чысты прыбытак арганізацый Дзяржкамваенпрама ў 2020 годзе склаў Br270,6 млн // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 29 студзеня 2021 г. Праверана 5 студзеня 2021 г.
  17. ^ U.S. Treasury Targets Belarusian Support for Russian Invasion of Ukraine (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2022-02-24). Праверана 2022-02-25 г.
  18. ^ [1]Державний військово-промисловий комітет Республіки Білорусь]
  19. ^ ПАНТУС Дмитро Олександрович
  20. ^ РОССОЛАЙ В'ячеслав Євгенович
  21. ^ Олег Григорович МІЩЕНКО

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць