Ждановічы (Менскі раён)
Ждано́вічы[1] — вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці, на паўночны захад ад Менску, за МКАДам, на шашы Р28. Ждановічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Ждановіцкага сельсавету.
Ждановічы | |
трансьліт. Ždanovičy | |
Першыя згадкі: | 20 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Менскі |
Сельсавет: | Ждановіцкі |
Вышыня: | 270 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 7909 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 17 |
Паштовы індэкс: | 223028 |
СААТА: | 6236817026 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°56′48.2018852220″ пн. ш. 27°25′25.4705429064″ у. д. / 53.946722745895° пн. ш. 27.42374181747° у. д.Каардынаты: 53°56′48.2018852220″ пн. ш. 27°25′25.4705429064″ у. д. / 53.946722745895° пн. ш. 27.42374181747° у. д. |
± Ждановічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьНазва вёскі верагодна паходзіць ад доктара Здановіча, які ў пачатку ХХ стагодзьдзя знайшоў у навакольных лясах крыніцы мінэральнай вады. На набытай дзялянцы зямлі ў раёне цяперашняга санаторыя «Крыніца» ён адчыніў дом адпачынку на 10 ложкаў, жыхары якога лекаваліся мінэральнай вадой. Пазьней доктар Здановіч пабудаваў на непадалёкай чыгуначнай лініі плятформу і дабіўся, каб на ёй спыняўся цягнік «Менск — Вільня». Новы прыпынак назвалі «плятформа Здановіча», што пасьля Першай сусьветнай вайны паступова трансфармавалася ў назву «станцыя Ждановічы».
Пазьней Ждановічамі пачалі таксама называць блізкую вёску Патрэба (цяперашняя частка Ждановічаў на поўдзень ад чыгункі). Патрэба вядомая з XVI стагодзьдзя.
У студзені 1959 году ў вёсцы заснавалі саўгас «Ждановічы», які ў 2000-я гады стаў найбольшым у Беларусі вытворцам цяплічнай гародніны.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 7909 чалавек
- 1999 год — 5287 чалавек
Транспарт
рэдагавацьМаецца чыгуначная станцыя, зь якой можна трапіць у цэнтар Менску на электрычцы. Канцавы прыпынак менскага аўтобуснага маршруту №44. Ходзяць тры маршруткі: дзьве ад станцыі Ждановічы да Менскага чыгуначнага вакзалу і плошчы Якуба Коласа, а таксама адна ад брамы Інтэрната глухіх дзяцей да ст. м. Пушкінская.
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьПомнікі архітэктуры
рэдагавацьЗа 5 км на паўночны захад знаходзіцца гарадзішча, датаванае VI стагодзьдзем.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 304
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЖдановічы (Менскі раён) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў