Чапунь
Чапунь — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Чапунь ўваходзяць у склад Лелюкінскага сельсавету.
Чапунь | |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Лелюкінскі |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
Паштовы індэкс: | 231339 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°50′51″ пн. ш. 26°4′33″ у. д. / 53.8475° пн. ш. 26.07583° у. д.Каардынаты: 53°50′51″ пн. ш. 26°4′33″ у. д. / 53.8475° пн. ш. 26.07583° у. д. |
Чапунь на мапе Беларусі Чапунь |
Гісторыя
рэдагавацьУ 2-й палове XVIII стагодзьдзя вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. Адносілася да Дудзкага староства. У 1789 г. 17 аселых гаспадарак, каля 10 валок зямлі.
У 1861 г. 78 рэвіскіх душ. Адносілася да маёнтку Лугамавічы памешчыка Мілеўскага, у складзе Лугамавіцкага сельскага таварыства. У 1866 г. 23 двары, 165 жыхароў, у 1897 г. 41 двор, 311 жыхароў, у 1909 г. 53 двары, 348 жыхароў, 377 дзесяцін зямлі.
У 1921 — 1939 гг. у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 60 двароў, 277 жыхароў.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (71 двор, 396 жыхароў) у Лугамавіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 28 ліпеня 1941 г. да 7 ліпеня 1944 г. акупаваная нямецкімі захопнікамі. У 1952 г. створаны калгас «Герой». 3 16 ліпеня 1954 г. цэнтар сельсавету. 3 20 студзеня 1960 г. у Івейскім раёне. 3 1954 г. у калгасе «Ленінскі шлях», з 1975 г. у калгасе імя М.І.Калініна, з 1986 г. цэнтар калгаса «Савецкая Беларусь». У 1970 годзе — 381 жыхар.
У 1999 г. 138 двароў, 387 жыхароў.
Інфармацыя для турыстаў
рэдагаваць- Царква сьвятой Варвары
- Помнік Першай сусьветнай вайны нямецкім жаўнерам
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Здымкі беларускай вёскі 1916 года прадаюцца за 1 еўра - фота, Наша Ніва, 18 лістапада 2012
- Сьвіная чума: рэпартаж з Чапуні Ютуб 06.2013