Цукровы бурак

група сельскагаспадарчых расьлінаў
(Перанакіравана з «Цукровыя буракі»)

Цукровы бурак — багаты на цукар (19—23%) падвід звычайнага бурака зь белым караняплодам(en) масай 400—500 грамаў. Цепла- і сьвятлолюбівы, патрабавальны да жыўленьня і вільгаці, асабліва ў часе ўтварэньня лісьця і караняплода (ліпень—жнівень). Вырошваецца на добра ўгноенай сугліністай(en) і супясчанай дзярнова-падзолістай глебе ды на акультуранай тарфяна-балотнай. Бацьвіньне, жамерыны(en) і патака(en) ідуць на корм[1]. У 1996 годзе стаў сыравінай вырабу 1/3 цукру ў сьвеце і ўсяго цукру ў краінах з умераным кліматам. У якасьці тэхнічнай культуры падвід вывелі ў 18 ст. у Нямеччыне. Найбольш шырока вырошчаецца ў лесастэпавых абшарах Паўночнай Амэрыкі і Эўропы. У 1996 годзе сусьветная плошча пасеву склала каля 8 млн га (80 тыс. км²). Найбольшую плошчу пасеваў мелі Ўкраіна (лесастэп), Расея (Кубань, Чарназем’е(ru)), ЗША, Францыя, Нямеччына і Польшча. Найбольшы ўраджай атрымалі ў Заходняй Эўропе — 550—600 цэнтнэраў з гектара[2].

Цукровы бурак
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваРасьліны
ПадцарстваЗялёныя(en)
ГрупаСтрэптафіты(en)
РазьдзелСтрэптафітныя
ТыпВышэйшыя
ПадтыпСасудзістыя
НададдзелНасенныя
АддзелКветкавыя
ПададдзелМэзанганасенныя(en)
КлясаЭўдыкоты(en)
ПадклясаГунэрыды(es)
АтрадГвазьдзікакветныя
СямействаАксамітнікавыя
ПадсямействаБуракападобныя(en)
ТрыбаБураковыя
РодБуракі
ВідЗвычайны бурак
ПадвідЦукровы бурак
Бінамінальная намэнклятура
Beta vulgaris subsp. vulgaris Карл Лінэй

Беларусь

рэдагаваць
 
Корань цукровага бурака

У 1830-я гады ў Віцебскай, Магілёўскай і Менскай губэрнях (Беларускае генэрал-губэрнатарства, Расейская імпэрыя) пабудавалі цукраварні для перапрацоўкі цукровых буракоў. У 1860-я гг. лік цукраварняў перавысіў 30. Да канца 19 ст. цукровыя буракі перасталі вырошчваць у сувязі з завозам таньнейшага цукру з Украіны, што прывяло да закрыцьця цукраварняў. У 1950-я гг. вырошчваньне цукровых буракоў аднавілі ў сувязі з пабудовай 4 буйных цукраварняў: Скідзельскі цукровы камбінат (1951; Гарадзенскі раён), Гарадзейскі цукровы камбінат (1959; Нясьвіскі раён, Менская вобласьць), Жабінкаўскі цукровы завод (1963; Берасьцейская вобласьць) і Слуцкі цукроварафінадны камбінат (1965; Менская вобл.). У 1995 годзе пасевы цукровых буракоў занялі 55,4 тыс. га (0,9% агульнай пасяўной плошчы). Ураджайнасьць склала каля 300 цэнтнэраў з гектара пры гадавым валавым зборы каля 1,5 млн тонаў. Пасевы цукровых буракоў засяроджваліся ў 28 раёнах Беларусі вакол 4 буйных цукраварняў, дзе займалі 3—7% пасяўной плошчы. Цукрыстасьць буракоў раянавага гатунку Гала складала 15—17%, што давала па 12—13% цукру на выхадзе. Буракі сеялі на сугліністай(en) і супясчанай мінэральнай глебе ды на асушанай і акультуранай тарфяна-балотнай[2]. У 2011 г. валавы збор цукровых буракоў у Беларусі склаў 3,8 млн тонаў пры сярэдняй ураджайнасьці 448 цэнтнэраў з гектара[3]. У 2019 годзе Беларусь знаходзілася на 14-м месцы ў сьвеце паводле збору цукровых буракоў[4].


Год Пасяўная плошча (тыс. га) Ураджайнасьць (цэнтнэр/га) Валавы збор (тыс. тонаў)
2011[3] 85 448 3800
1994[2] 58 187 1078
1990 46 320 1479
1980 52 229 1122
1970 49 221 1029
1960 29 132 383
1950 4,6 149 69,4
  1. ^ Уладзімер Пярэднеў. Буракі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 3. — С. 343. — 511 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0068-4
  2. ^ а б в Н.І. Жураўская. Буракаводзтва // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 3. — С. 342. — 511 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0068-4
  3. ^ а б Сяргей Куркач. Сёлета бульбы — 1,2 млн тон // Зьвязда : газэта. — 17 лістапада 2011. — № 219 (27083). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Беларусь знаходзіцца сярод сусьветных лідэраў па вырошчваньні льновалакна, жыта і журавінаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 15 лістапада 2019 г. Праверана 24 сьнежня 2019 г.