Уладзіслаў Брахоцкі

Уладзісла́ў Брахо́цкі (24 студзеня 1810, маёнтак Гаўе, Ашмянскі павет, Віленская губэрня, цяпер Івейскі раён1896, Вераскова на Наваградчыне) — грамадзкі дзеяч.

Уладзіслаў Брахоцкі
маршалак шляхты Наваградзкага павету
1858 — 1863
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся24 студзеня 1810
Гаўе, цяпер Івейскі раён
Памёр1896
Вераскова
АдукацыяВіленскі ўнівэрсытэт
Сужэнец Алена з Дыбоўскіх[d]
Бацька Рох Брахоцкі[d]
Маці Аляксандра з Алендскіх[d]

Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт. Уваходзіў у склад Віленскае археаграфічнае камісіі. У 18581863 апошні маршалак шляхты Наваградзкага павету. Змагаўся з алькагалізмам, закрыў усе шынкі на тэрыторыі сваіх маёнткаў. У 1860 быў адным з заснавальнікаў грамадзкае бібліятэкі ў Наваградку, затым яе куратар. Як удзельнік паўстаньня 1863—1864 паводле рашэньня Часовага ваеннага аўдытарыята (Вільня) ад 8 сьнежня 1864 сасланы ў Перм. У ссылку былі таксама адпраўленыя ягоная жонка Гелена й брат. Вярнуўшыся на Радзіму ў 1874, жыў у маёнтку свае жонкі ў Вераскове.