24 лістапада
дата
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 год Усе дні |
24 лістапа́да — 329-ы дзень году (328-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 38 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1729 — езуіты заснавалі Пінскую друкарню
- 1793 — Марсэльеза абраная гімнам Францыі
- 1934 — прэзыдэнту Турэцкай Рэспублікі Мустафа Кемаль-паша нададзенае прозьвішча «Ататурк» («бацька туркаў»)
- 1963 — Лі Гарві Освальд забіты Джэкам Рубі ў будынку паліцыі Даласа
- 1969 — Праграма «Апалён»: спускальны апарат Апалён-12 пасьпяхова прывадніўся ў Ціхім акіяне
- 1996 — Рэфэрэндум у Беларусі, што скасаваў падзяленьне ўлады
- 1997 — зьліквідаваная газэта «Свабода»
- 2006 — Расея разьмясьціла ў Беларусі на мяжы з Польшчай 4 дывізіёны сыстэмы С-300
Нараджэньні
рэдагаваць- 1632 — Бэнэдыкт Сьпіноза, нідэрляндзкі філёзаф
- 1713 — Лоўрэнс Стэрн, выбітны ангельскі пісьменьнік XVIII ст.
- 1729 — Аляксандар Сувораў, расейскі палкаводзец
- 1826 — Карлё Калёды, італьянскі пісьменьнік
- 1864 — Анры Тулюз-Лятрэк, францускі мастак
- 1888 — Дэйл Карнэгі, амэрыканскі псыхоляг
- 1889 — Нагамічы Курода, японскі арнітоляг
- 1889 — Зальман Шазар, ізраільскі грамадзкі дзеяч, трэці прэзыдэнт Ізраілю
- 1954 — Эмір Кустурыца, басьнійскі рэжысэр
- 1955 — Эйнар Карасан, ісьляндзкі пісьменьнік
- 1956 — Сяргей Абламейка, беларускі матэматык, акадэмік, доктар тэхнічных навук, прафэсар, рэктар БДУ
- 1965 — Андрэй Мельнікаў, беларускі бард і літаратар
- 1973 — Гамлет Мхітаран, армянскі футбаліст
Сьмерці
рэдагаваць- 1943 — Мікалай Азбукін, беларускі географ, краязнавец, публіцыст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху
- 1963 — Лі Гарві Освальд, адзіны афіцыйны падазраваны ў забойстве амэрыканскага прэзыдэнта Джона Кенэдзі
- 1991 — Фрэдзі Мэрк’юры, брытанскі сьпявак, саліст гурту «Queen»
- 2004 — Артур Гэйлі, амэрыканскі пісьменьнік
- 2006 — Аляксандар Літвіненка, былы падпалкоўнік ФСБ Расеі, дысыдэнт
- 2006 — Філіп Нуарэ, францускі актор